За́пастбез перадышкі’ (Сл. паўн.-зах.). Кантэкст прыкладаў у слоўніку не пацвярджае дакладнасці ўказанага значэння: «Два дні запаст рубілі». Не выключаны перанос ад *за‑пост ’загавіны’ (запусты) > ’спачатку’ ці скажэнне слова запас або польск. zápas ’запас’, ’спаборніцтва’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мале́сы ў выразе: у мале́сім часу ’у міг, у момант’ (Чуд.). Да малы́ (гл.). Пашырэнне асновы ‑ес‑ выражае паняцце малой велічыні, колькасці, але без дэмінутыўнай экспрэсіі, як ‑еньк‑ і да т. п. Параўн. і н.-луж. malsny ’хуткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піго́лік ’чыгун’ (лельч., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, з італ. piccolo ’малы’, тут: ’маленькі гаршчок’ > ’чыгунчык’ > ’чыгун’, параўн. польск. pikui ’маленькае касое акенца ў каморы’, pikuiа ’дробязь, рэч без вартасці’, ці з чэш. pikitla ’дробная манета’ < ’пал. piccola ’малая’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лікі: ту́лікі церці ‘гультайнічаць, біць бібікі’ (пух., Жыв. сл.). Магчыма, да папярэдняга слова — ‘рабіць простыя рэчы, займацца несур’ёзнымі справамі’, генетычна звязана з туляцца ‘хадзіць без работы, ацірацца’, аналагічна да тачыць лясы ‘марна траціць час у размовах’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аклама́цыя

(лац. acclamatio = крык)

прыняцце або адхіленне сходам якой-н. прапановы без падліку галасоў, на падставе рэакцыі ўдзельнікаў сходу, што выяўляецца ў выгуках, розных рэпліках.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бру́та

(іт. brutto = літар. грубы)

1) вага тавару разам з тарай (параўн. нета 1);

2) цана тавару, даход без выліку скідак, расходаў (параўн. нета 2).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

перестава́ть несов. перастава́ць; пакіда́ць; (утихать) сціха́ць (без неопределённой формы глагола);

он не перестава́л кури́ть ён не перастава́ў (не пакіда́ў) куры́ць;

дождь не перестава́л дождж не сціха́ў (не перастава́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

heck [hek] n., interj. infml лі́ха на яго́!;

a heck of a long time страшэ́нна до́ўга

for the heck of it infml дзе́ля заба́вы; без мэ́ты, про́ста так;

what the heck! infml яко́га д’я́бла!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

obey [əˈbeɪ] v. слу́хацца; слу́хаць, падпарадко́ўвацца;

obey the law падпарадко́ўвацца зако́ну;

obey an order падпарадко́ўвацца зага́ду, слу́хацца зага́ду, выко́нваць распараджэ́нне;

obey rules прытры́млівацца пра́віл;

obey one’s teachers слу́хацца наста́ўнікаў;

obey without question слу́хацца без пярэ́чання

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ла́тва ’лёгка, без цяжкасцей’, ’зручна’ (Нас., Касп., Др.-Падб., Гарэц., Сл. паўн.-зах.), ’добра’ (Сл. паўн.-зах.), ла́твы ’лёгкі, зроблены без перашкод, без цяжкасцей’ (Нас.), латве́й, лацве́й, лацьве́й ’лягчэй, лепш, выгадней, прыемней, ямчэй’ (Нас., Грыг., Шат., Мядзв., Гарэц., Касп., Янк. БП, Янк. Мат.; КЭС, лаг.; шчуч., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал., Мат. Гом., Яруш., ТС, Сл. паўн.-зах.). З формы лацьвей развіліся: міёр. лацьвя (Нар. сл.), лацві ’лёгка, добра’ (Бяльк., Юрч. Фраз. 2), лацьвікі ’добра’ (Яўс.), пін. лацва ’парадак’ (КЭС). Ст.-бел. латвый (1588 г.) запазычана са ст.-польск. łatwy (Булыка, Запазыч., 185; Жураўскі, SlOr, 10 (1), 1961, 40; Карскі, Труды, 205; Кюнэ (Poln., 73). Слаўскі (5, 47) мяркуе, аднак, што ў адрозненне ад укр. латвий, літ. lãtvas ’лёгкі, выгодны’, бел. латвы з’яўляецца самастойным бел. утварэннем, роднасным да латацца ’лёгка атрымліваць, карыстацца чужым’. Паводле Слаўскага (4, 413), лексема latwy (< latvъ) найбліжэй стаіць да паўд.-слав.: славен. látiti se ’ўзяцца’, серб.-харв. ла̏тити ’схапіць, узяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)