сказа́ць, скажу́, ска́жаш, ска́жа; скажы́; ска́заны; зак.

1. гл. гаварыць.

2. з інф. Распарадзіцца, загадаць.

Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.

Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.

3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.

Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.

4. у форме 1 ас. мн. буд. ска́жам ужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).

Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.

5. заг. скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.

Скажыце, які ты спрытны!

6. у форме 2 і 3 ас. буд. ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.

Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!

Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.

Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

На́збышам ’з надбаўкай, з вярхом’ (Арх. Федар.). Прыслоўе ў форме твор. скл. адз. л. назоўніка *назбыш, які ўяўляе хутчэй за ўсё вынік кантамінацыі назбыт ’празмерна, надзвычай’ (гл.) і назвыш (< на + звыш) ’вышэй, звыш’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накалтані́ць ’убіць, удзяўбці’: трэба яму добра накалтаніць у голаду. Запіс Грынавяцкене, якая лічыць слова балтызмам, суадносным з літ. į‑kálti ’тс’ (Lietuvių kalbotyros klausimai, XXII, 188); хутчэй мясцовае ўтварэнне на базе літ. kalti ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыльну́ць ’прыціснуцца, прыпасці’; перан. ’старанна ўзяцца за работу’ (Юрч.). Адзіная фіксацыя сведчыць, хутчэй, на карысць запазычання з рус. прильну́ть. На ненародны (г. зн. неспрадвечны) характар беспрэфіксальнага ільну́ть (гл.) звяртаў увагу яшчэ Карскі (1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рахапе́цце (ръхапе́цьця) ’дробныя рэчы, манаткі’ (дзісн., Нар. сл.). Складанае слова, дзе першая частка рах(а)хутчэй за ўсё звязана з раха (гл.) ці рахацца (гл.), а другая з пяць ’напінаць’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дваі́цца, двоіцца; незак.

1. Раздзяляцца надвое; раздвойвацца. Нітка пачала дваіцца. След двоіцца. // Быць накіраваным адначасова на два прадметы (пра думкі, пачуцці і пад.). Думка стала дваіцца. □ Пачуцці яе дваіліся: так хацелася, каб муж паехаў да сына, але не менш хацелася, каб ён хутчэй вярнуўся на працу. Шамякін.

2. Здавацца падвойным; падвойвацца (пра зрокавыя ўспрыманні). Варта было доўга паглядзець на што-небудзь, як яно пачынала дваіцца, расплывацца. Хомчанка.

3. Зал. да дваіць.

•••

Дваіцца ў вачах (звычайна безас.) — тое, што і дваіцца (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мітрэ́нга, ‑і, ДМ ‑рэнзе, ж.

Разм. Трывога, неспакой, сумятня, разлад. Там, на суседскім агародзе, перапалох, мітрэнга. — Анютка, галубка! Пакліч свайго Васіля, няхай бярэ пілу і сякеру і хутчэй бяжыць сюды!.. — на ўсю сядзібу лямантуе баба Алімпа. Васілевіч. [Грасыльда:] Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы .. [Бацьку] у штаб да Міхала цягалі, на калені ставілі, аўтамат чорны да грудзей прыстаўлялі. Пташнікаў. Мітрэнга цэлая ўзнялася пасля слоў чарнявага.. Усе паўставалі, хто сядзеў. Ігнась паспрабаваў загаманіць, але яго не слухалі. Гаварылі ўсе. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашу́га ’галавакружэнне, павышаны ціск’ (гродз., Цыхун, вусн. паведамл.). Хутчэй за ўсё ад шугаць ’гойдаць, калыхаць’, што адлюстроўвае стан хворага чалавека; не звязана з балг. шу́га, серб.-харв. шӳга ’кароста’ (з тур. šuga, гл. Младэнаў, 695).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піля́ць1 ’моцна кусаць, джгаць’ (ТС). Няясна. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнае, параўн. такаць ’пстрыкаць’ (гл.).

Піляць2 ’пілаваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.), ’няўмела іграць’ (Сл. ПЗБ). Да яйкі (гл.), параўн. пацокаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)