укараненне хім. матэрыялаў і хім. метадаў апрацоўкі ў с.-г.вытв-сць. Асн. кірункі Х.с.г.: выкарыстанне ўгнаенняў, хім. сродкаў аховы раслін і жывёл ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля; хім. прадуктаў у жывёлагадоўлі, кансерваванні с.-г. прадуктаў і расл. кармоў; сінт. матэрыялаў у меліярацыі і с.-г. буд-ве, хімічная меліярацыя глеб і інш.Гл. таксама Хімізацыя.
Літ.:
Кузина К.И., Фокина В.Д., Покровская С.Ф. Химизация, окружаюшая среда и качество продукции. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЧАПО́ЎСКІ Ян (1800, в. Пацейкі Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 7.3.1871),
бел. і польскі вучоны-медык. Д-р медыцыны (1824). Скончыў Віленскі ун-т. З 1826 працаваў у Варшаве ўрачом, з 1842 урачом у дэпартаменце сената Польшчы, ардынатарам у Евангелічным шпіталі. Даследаваў і прапанаваў новы спосаб лячэння эпілепсіі (1839), член камісіі па вывучэнні эпілепсіі. Прапанаваў спосабы лячэння рэўматычных хвароб ёдазмяшчальнымі вадкасцямі. З 1839 нам. рэдактара мед. часопіса ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ірыдадыягно́стыка
(ад гр. iris, -idos = радуга, радужная абалонка + diagnostikos = здольны распазнаваць)
мед. распазнаванне хвароб у чалавека па радужнай абалонцы яго вачэй; «вочная» дыягностыка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГІПЕРТЭРМІ́Я (ад гіпер... + грэч. thermē цяпло), пераграванне,
намнажэнне цяпла ў арганізме цеплакроўных жывёл і чалавека ў выніку перавышэння цеплапрадукцыі над цеплааддачай. Пры выяўленым напружанні фізіял. механізмаў тэрмарэгуляцыі (потавыдзяленне, расшырэнне скурных сасудаў і інш.) гіпертэрмія суправаджаецца ўзмацненнем і якаснымі парушэннямі абмену рэчываў, стратай вільгаці і солей, парушэннем кровазвароту і забеспячэння мозга кіслародам, што выклікае ўзбуджэнне, зрэдку сутаргі і непрытомнасць. Пры тэмпературы цела 41—42 °C можа здарыцца цеплавы ўдар. Штучная гіпертэрмія выкарыстоўваецца пры лячэнні некаторых нервовых і хранічных хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЙТО́ВІЧ Таццяна Мікалаеўна (н. 25.10.1949, Мінск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1991), праф. (1966). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1972). З 1977 працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі бронхалёгачнай сістэмы, праблемах вострых рэспіраторных інфекцый у дзяцей, дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі спадчынных і хранічных хвароб лёгкіх у іх.
Тв.:
Пневмония с затяжным течением у детей. Мн., 1989 (разам з І.Н.Усавым, Т.Н.Самаль);
Справочник участкового педиатра. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТРЫ́Т (ад грэч. arthron сустаў + ...іт),
зборная назва запаленчых і запаленча-дыстрафічных, а ў шырокім сэнсе і інш.хваробсуставаў. Адрозніваюць артрыты першасныя (напр., спандылаартрыт) і другасныя або спадарожныя (пасля рэўматызму), вострыя і хранічныя, лакалізаваныя ў адным суставе і множныя (поліартрыт). Выклікаюцца інфекцыяй пры туберкулёзе, бруцэлёзе, парушэннямі абмену рэчываў і жыўлення суставаў, траўмамі і інш. Прыкметы: боль у суставах, пачырваненне скуры над імі, абмежаваная гнуткасць, змена формы суставаў, прыпухласць. Лячэнне медыкаментознае, санаторна-курортнае, пры цяжкіх ускладненнях хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮКЛО́ (Duclaux) П’ер Эміль (24.6.1840, г. Арыяк, Францыя — 3.5.1904),
французскі мікрабіёлаг і хімік. Чл. Парыжскай АН (1888). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1862). Працаваў з Л.Пастэрам. З 1895 дырэктар Пастэраўскага ін-та. Навук. працы па біяхіміі. Даследаваў хім. састаў малака, малочнакіслае браджэнне, уздзеянне сычужнага ферменту, састаў і ўтварэнне розных сыроў. Прапанаваў метад вызначэння лятучых кіслот шляхам фракцыйнай перагонкі. Вывучаў з’яву осмасу і руху вадкасці ў капілярах. Адстойваў мікробную тэорыю хвароб. Аўтар 4-томнага твора «Мікрабіялогія» (1898—1901).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЕЕВІКІ́,
усходнеславянскія металічныя амулеты 11—14 ст. у выглядзе манетападобнай падвескі ці круглага складня. На вонкавым баку З. звычайна змяшчалася выява хрысціянскай сімволікі (Хрыстос, архангелы, святыя), на адваротным — кругавы надпіс (закліканне) і «змяінае гняздо». Лічылася, што З. засцерагаюць ад хвароб і немачы. Знойдзены З.: свінцовы канца 13 — пач. 14 ст. (Брэст), медны (Заслаўе) і бронзавы (Дрысвяты) з вушкам для падвешвання, бронзавы медальён-З. (Ваўкавыск), медны 12—13 ст. (Чачэрск).
у аснове якой пашкоджанне міякарда ад парушэння кровазвароту ў сувязі з атэрасклерозам сасудаў ці ўтварэннем тромбаў у нязменных сасудах; адна з найб. пашыраных хвароб і асн. прычын інваліднасці, смяротнасці. Ішэмічная хвароба бывае ў розных органах (галаўным мозгу. нырках і інш.). Мае формы: раптоўная каранарная смерць, стэнакардыя (напружаная, што ўзнікла ўпершыню, стабільная, прагрэсіруючая, спантанная), інфаркт міякарда, постінфарктны кардыясклероз, парушэнне сардэчнага рытму. сардэчная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўтычнае, зрэдку хірургічнае.
грамадмоўная бактэрыя сям. энтэрабактэрый; адна з найб. звычайных прадстаўнікоў кішэчнай флоры млекакормячых. Мае форму палачкі з закругленымі канцамі (0,4—0,8 χ 1—3 мкм). Рухомая, факультатыўны анаэроб, споры не ўтварае. Зброджвае глюкозу, лактозу і інш. вугляводы. Выдзяляецца з фекаліямі. Прысутнасць К.п. ў пробах (напр., вады) сведчыць аб іх фекальным забруджванні. Патагенныя штамы К.п. — узбуджальнікі кішэчных хвароб — колібактэрыёзаў. Аб’ект мікрабіял. і малекулярна-генет. даследаванняў. Выкарыстоўваюць у, генет. інжынерыі для атрымання інтэрферону, інсуліну і інш.