рол, ‑а, м.
Спец.
1. Цыліндр, вал, каток, які круціцца.
2. Скрутак цыліндрычнай формы з лістоў або суцэльнай палосы якога‑н. матэрыялу. Рол бумагі.
3. Машына для размолу валакністых матэрыялаў, якія служаць для вырабу паперы, кардону.
[Ням. Rolle.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаму́цік, ‑а, м.
1. Памянш. да хамут (у 1 знач.).
2. Спец. Злучальная дэталь кальцавой формы.
3. Спец. Заціскачка ў металарэзным станку, якая перадае вырабу вярчэнне ад патрона.
•••
Прыцэльны хамуцік — папярочная планка на рамцы вінтовачнага прыцэла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скляпенне,
у геалогіі, буйная платформавая структура акруглай формы.
т. 14, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
эста́мп
(фр. estampé)
адбітак мастацкага відарыса з друкарскай формы, выкананай мастаком або майстрам-гравёрам.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
прысце́нны, ‑ая, ‑ае.
Які размяшчаецца каля сцяны, пры сцяне. Паклаўшы часопіс на прысценную сетачку, Ганна пацягнула коўдру да самае шыі. Дубоўка. Бетон .. асцярожна засыпалі, укладвалі ў падрыхтаваныя ў катлаване формы і ў вузкія шчыліны прысценнай апалубкі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падко́рмак Участак сушы паўкруглай формы (Слаўг.).
□ ур. Падкормак каля в. Бязуевічы Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БУГРЫ́ ПУЧЭ́ННЯ,
мярзлотныя формы рэльефу круглаватай формы, якія ўтвараюцца пры прамярзанні моцна ўвільготненых тоўшчаў горных парод і павелічэнні іх аб’ёму ў выніку лакальнага намнажэння лёду. Развіты ў тундры і лесатундры. Бываюць да 30—40 м вышыні і 300—400 м у дыяметры асновы. Падзяляюцца на ўласна бугры і гідралакаліты. Мясц. назвы бугроў пучэння: «булгуннях» (як.), «пінга» (амер.) і інш.
т. 3, с. 306
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЕЛЬБА́НТ (ням. Achselband),
ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з метал. наканечнікамі. Прышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў і інш., а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваен. парадаў.
т. 1, с. 205
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГААБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
рух капіталу праз сферы вытв-сці і абарачэння, што забяспечвае вытв-сць прыбавачнай вартасці і ўзнаўленне капіталу. У гэтым працэсе капітал паслядоўна праходзіць праз 3 формы — грашовы капітал, таварны капітал, вытворчы, якія ўяўляюць сабой формы (часткі) прамысловага капіталу; кожная з іх мае свой кругаабарот і выконвае пэўныя эканам. функцыі. Бесперапыннае паўтарэнне К.к. ўтварае абарот капіталу.
т. 8, с. 479
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РФА (ад грэч. morphē від, форма),
група фенатыпаў унутры віду або папуляцыі, што рэзка вылучаецца знешнім выглядам, напр., альбіносы і меланісты пазваночных жывёл, рыжавалосыя асобіны (храмісты) у еўрапеоіднай расе чалавека і інш. Віды і папуляцыі, што маюць М., наз. паліморфнымі. Часам М. наз. сезонныя (асеннія, веснавыя) формы некат. насякомых, азёрныя і рачныя формы некат. рыб (напр., стронгі).
т. 10, с. 522
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)