падклас вымерлых папарацепадобных раслін. Існавалі ў сярэдзіне дэвону — пермі (каля 350—250 млн.г. назад). Вывучаны 3 парадкі: кладаксілатас (Cladoxylates), протаптэрыдыялес (Protopteridiales) і цэнаптэрыдыялес (Coenopteridiales). На Беларусі выкапнёвыя рэшткі П. трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах. Выкарыстоўваюцца пры вызначэнні ўзросту геал. адкладаў.
Вышыня да 2 м. Дрэвападобныя расліны з дыхатамічна разгалінаваным лазячым або прамастойным сцяблом. Лістападобныя органы звычайна дробныя, дыхатамічна разгалінаваныя, складаныя, зрэдку перыстыя. Спарангіі шматспоравыя, адзіночныя, размешчаны на канцах галінак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛА (Pula),
горад у Харватыі, на п-ве Істрыя. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. Каля 100 тыс.ж. (2000). Порт на Адрыятычным м.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: суднабуд., у т. л. танкераў; буд. матэрыялаў, хім., дрэваапр., тэкст., харчовая; цэнтр рыбалоўства і рыбакансервавай прам-сці. Археал. музей. Добра захаваліся рымскія пабудовы 1 ст. да н.э. — 2 ст.н.э.: трыумфальная арка, амфітэатр, рэшткігар. умацаванняў і віл. Маўзалей і царква св. Міколы (абодва 6 ст.) і інш. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДАСЦЬ,
курганны могільнік 8—10 ст. каля в. Радасць Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У насыпах і на гарызонце выяўлены рэшткі вогнішчаў (вугальныя праслойкі і попельныя плямы). Выяўлены фрагменты ляпных гаршкоў з арнаментам у выглядзе косых насечак і ганчарнага посуду з хвалістым і лінейным арнаментам. У адным з курганоў знойдзены спалены драўляны прамавугольнік (3 × 2,6 м), у паўд.-зах. вугле якога былі перапаленыя косці нябожчыка і жал. спражка. Адносіцца да «парных курганоў» валынян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абсе́вак, ‑се́ўка, м.
1. Выпадкова абмінутае пры сяўбе месца, незасеяная лапінка на ніве. А калі сеялі лён, дык.. [Харціна] сама трое сутак не сыходзіла з сеялкі, баялася, каб дзе якога абсеўка не зрабілі.Сабаленка.
2.толькімн. (абсе́ўкі, ‑се́ўкаў і ‑се́вак). Рэшткі ад прасявання; высеўкі. //перан. Нешта непаўнацэннае, горшае. [Тэкля:] А што мы, абсеўкі якія, па-твойму?Губарэвіч.
3. У выразе: на абсевак — на пасеў, на насенне. Пакінуць самага лепшага зерня на абсевак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руйнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., што.
Ператвараць у руіны; разбураць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады, нішчаць людзей.В. Вольскі.Бывае і так, што руйнуе Плаціну вада; у гэтую пору Струяцца апошнія хвалі І сохне няшчасны ставок.Багдановіч.// Ліквідаваць, знішчаць. А лепш за ўсё гаіла .. [Зосіны] душэўныя раны дабрата людская. Яна руйнавала рэшткі недаверу яе да людзей і жыцця.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Су́валака ’пакулле’ (Нас., Касп., Юрч.), ’вяроўка’ (Нар. Гом.), ’маніцы’ (Гарэц.), су́волока ’пырнік, Agropyron repens L.’ (іван., пін., ЛА, 1). Параўн. рус.су́волока ’зброд’, ’пустазелле; дрэнныя каноплі, якія пакідаюцца на полі’. Ад су- і валачыць, валаку; параўн. су́валач ’адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай’ (барыс., Жд. 1). Насуперак Фасмеру (3, 793) цяжка аддзяліць ад формаў з сінкопай су́валка ’рэшткі валакна пасля трапання льну, канапель’, ’блытанае валакно’ (Бяльк.; ушац., Шатал.), ’пакулле’ (Яруш.), ’сухія карэнні, пырнік’ (паст., ЛА, 4), ’высахлыя расліны, якія зграбаюць восенню з агародаў’ (Растарг.), сува́лка ’рэшткі льну, якія застаюцца пасля апрацоўкі яго ў церніцы’ (докш., Гіл.), су́волка ’вельмі тоўстыя ніткі’ (ТС). Параўн. рус.су́валка ’ачоскі (льна, канапель)’, паводле Фасмера (там жа), ад валитъ (гл. валіць2). Борысь (Prefiks., 95) на аснове балцкіх адпаведнікаў, параўн. літ.są́valkos ’тое, што разам сцягнулі; галота, зброд’, узнаўляе прасл.дыял.*sǫvolka: *sъvelkti ’звалачы, сцягнуць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ста́чыць ‘задавальняць’ (Ласт.), ‘быць дастатковым’ (ТС), ста́ча ‘дастатак’ (Сл. рэг. лекс.). Рус.зах., паўд.ста́чить ‘хапаць, быць дастатковым’, польск.starczyć (з XV ст.), ст.-польск.staczyć, чэш.stačit, славац.stačiť ‘тс’. Паўн.-прасл.*statъčiti ‘быць дастатковым’ утворана ад прасл.*statъkъ ‘статак’ (Брукнер, 514; Фасмер, 3, 749; Голуб-Копечны, 348; Борысь, 575).
Стачы́ць ‘сцэджваць, зліваць рэшткі’, сто́чваць ‘тс’ (Нас.). Гл. тачыць3 ‘ліць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аменсалі́зм
(ад а- + лац. mensa = стол, жыўленне)
форма ўзаемаадносін паміж арганізмамі, якая для аднаго віду карысная, а для другога шкодная (напр. вароны, падбіраючы рэшткі ежы воўка, сваім крыкам прыцягваюць увагу паляўнічага).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бланшы́раваць
(фр. blanchir = мыць, бяліць, абліваць кіпенем)
1) абварваць ці апрацоўваць параю садавіну, гародніну і іншыя прадукты перад кансерваваннем;
2) знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі (у дубільнай справе).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАБЁР-ТРАГАНТЭ́РЫЙ (Trogontherium cuvieri),
вымерлая млекакормячая жывёла сям. бабровых атр. грызуноў. 5 відаў. Жылі ў Еўразіі ў канцы пліяцэну, раннім і сярэднім плейстацэне. Вядома 20 месцазнаходжанняў яго рэшткаў, у т. л. на Беларусі ў Баранавіцкім раёне ў адкладах ранняга плейстацэну.
Вонкава нагадваў сучаснага бабра, але амаль удвая большы за яго. Будова і пастаноўка разцоў сведчаць, што гэта рыючы грызун. Верагодна, жыццё яго не было цесна звязана з каляводнымі біятопамі, мог жыць і ў засушлівых раёнах. Рэшткі маюць палеагеагр. і стратыграфічнае значэнне.