РУЛЬЕ́ (Карл Францавіч) (20.4.1814, Ніжні Ноўгарад, Расія — 22.4.1858),
расійскі прыродазнавец, біёлаг-эвалюцыяніст. Скончыў Маскоўскае аддз. Медыка-хірург. акадэміі (1833). З 1840 праф. Маскоўскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, палеанталогіі, тэарэт. біялогіі. Адхіляў вучэнне пра нязменнасць відаў, сцвярджаў, што вопыт вывядзення новых парод і акліматызацыя жывёл — ключ для разумення рухальных сіл эвалюцыі. Развіваў ідэі пра адзінства арганізма і ўмоў існавання, даказаў прычынную залежнасць эвалюцыі жывых форм ад змены навакольнага асяроддзя, развіваў дадарвінаўскую матэрыяліст. тэорыю арган. свету. Засн.навук. школу заолагаў-эвалюцыяністаў, распрацаваў праграму даследаванняў па экалогіі жывёл і зоапсіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНІКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (13.12.1930, г. Барысаглебск Варонежскай вобл., Расія — 22.10.1990),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт. Расіі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1953). У кіно з 1954. Стварыў лірычныя вобразы маладых рабочых, простых і шчырых у фільмах «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Чужая радня» (абодва 1956), «Вышыня» (1957), «Дзяўчына без адраса» (1958), «Дзяўчаты» (1962). Сярод інш. фільмаў: «Дзядзечкаў сон» (1967), «Сёмае неба» (1972), «Сям’я Івановых» (1975), «Адыходзячы — ідзі» (1980), «Выйсці замуж за капітана» (1985), «Начны экіпаж» (1987), «Забароненая зона» (1988), «Прыватны дэтэктыў, або Аперацыя «Кааперацыя» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖЫН (Мікалай Пятровіч) (14.3.1897, г. Екацярынбург, Расія — 23.2.1969),
расійскі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931), дзе выкладаў (з 1949 праф.). З 1964 старшыня секцыі Савета па фізіцы і хіміі паўправаднікоў АНСССР. Навук. працы па тэхналогіі рэдкіх металаў, паўправадніковых матэрыялаў і чыстых рэчываў. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
Тв.:
Развитие в СССР металлургии редких металлов и полупроводниковых материалов. М., 1967;
Вещества высокой чистоты в науке и технике. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧ (Генадзь Віктаравіч) (н. 13.4.1931, г. Чыта, Расія),
расійскі хімік. Акад.Рас.АН (1992, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Томскі ун-т (1953), дзе і працаваў. З 1959 у НВА «Алтай» (г. Бійск, з 1984 ген. дырэктар), адначасова ў Алтайскім політэхн. ін-це (з 1972 праф.). Навук. працы па агульнай і тэхн. хіміі. Распрацаваў навукова-тэхн. асновы стварэння кампазіцыйных энергаёмістых матэрыялаў з зададзенымі фіз.-хім. ўласцівасцямі. Сінтэзаваў новыя матэрыялы з выкарыстаннем энергіі выбуху. Дзярж. прэмія СССР 1970. Ленінская прэмія 1984. Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ (Андрэй Рыгоравіч) (н. 17.10.1907, с. Ішым Тамбоўскай вобл., Расія),
расійскі металург. Чл.-кар.Рас.АН (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1935). З 1935 на Маскоўскім камбінаце цвёрдых сплаваў. З 1946 у НДІ неарган. матэрыялаў імя А.А.Бочвара. Навук. працы па металургіі, матэрыялазнаўству, у т. л. тэхналогіі матэрыялаў для ядз. рэактараў. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953, 1970, 1978. Ленінская прэмія 1964.
Тв.:
Дисперсионные твэлы. Т. 1—2. М., 1982 (разам з А.І.Каштанавым, В.С.Волкавым);
Тепловыделяющие элементы ядерных реакторов. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНЕ́ЕЎ (Віктар Данілавіч) (н. 3.10.1945, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спартсмен (лёгкая атлетыка, трайны скачок). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Груз.ін-т субтрапічнай гаспадаркі. Аграном. Чэмпіён XIX, XX і XXI Алімп. гульняў (1968, Мехіка; 1972, г. Мюнхен, Германія; 1976, г. Манрэаль, Канада), сярэбраны прызёр XXII Алімп. гульняў (1980, Масква). Чэмпіён Еўропы 1969, 1974; у закрытых памяшканнях — 1970, 1971, 1975, 1976, 1977. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы 1971, 1978. Чэмпіён СССР 1968, 1969, 1970, 1971, 1973, 1975, 1987. Рэкардсмен свету 1968, 1971, 1972, 1973, 1974, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КА (Рыгор Васілевіч) (27.11.1823, в. Пакроўская Цвярской вобл., Расія — 22.4.1864),
расійскі жывапісец. У 1842—47 вучыўся ў А.Венецыянава. Пісаў пейзажы, жанравыя сцэны, інтэр’еры, партрэты. Творы вызначаюцца сузіральнасцю, наіўным успрыняццем ідэі жыццёвай гармоніі, тонкай узгодненасцю тонаў залаціста-карычневай гамы, замкнёнасцю і статычнасцю кампазіцыі, абагульненасцю трактоўкі форм у спалучэнні з дакладным адлюстраваннем дэталей навакольнага асяроддзя: «Рыбакі. Від на возера Молдзіна», «Від на плаціну ў маёнтку Спаскае», «Адлюстраванне ў люстэрку» (усе 1840-я г.), «Гумно», «Кабінет у Астраўках» (абодва 1844), партрэт Венецыянава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯНЦІ́ЦКАЯ (Ірына Сяргееўна) (28.1.1929, г. Пушкін Ленінградскай вобл., Расія),
расійскі гісторык. Д-ргіст.н. (1973), праф. (1976). Скончыла Ленінградскі ун-т (1951). З 1954 у Маскоўскім адкрытым пед. ун-це. Даследуе гісторыю элінізму, усх. правінцый Рым. імперыі і ранняга хрысціянства; выступае з абгрунтаванай крытыкай міфалагічнай тэорыі ў гісторыі хрысціянства.
Тв.:
Запрещенные евангелия. М., 1965;
Раннее христианство: страницы истории. М., 1987;
Апокрифические евангелия. М., 1996;
Сказания об Иисусе, Святом семействе и свидетелях христовых. М., 2000.
Літ.:
Кнабе Г.С. К 70-летию И.С. Свенцицкой // Вестн. древней истории. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЯЗНЁЎ (Генадзь Мікалаевіч) (н. 6.11.1947, г. Сяроў Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійскіпаліт. і дзярж. дзеяч, журналіст. Скончыў Ленінградскі ун-т (1974). Працаваў у Ленінградскай камсамольскай арг-цыі (1968—74), нам. рэдактара і рэдактарам абл.газ. «Смена» (1974—80), у аддзеле прапаганды ЦКВЛКСМ. Рэд.газ. «Комсомольская правда» (1980—88), «Учительская газета» (1988—91), «Правда» (1991—93), «Правда России» (1995—96). З 1993 дэп.Дзярж. думы ад Камуніст. партыі Рас. Федэрацыі, з 1996 — старшыня Дзярж. думы (перавыбраны ў 2000). З 1996 старшыня Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́РГІЕЎ (Пётр Рыгоравіч) (10.7.1893, с. Срэценскае Кіраўскай вобл., Расія — 12.7.1973),
расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і эпідэміялогіі. Акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Казанскі ун-т (1918). З 1927 у Ін-це мед. паразіталогіі і трапічнай медыцыны (у 1934—69 дырэктар). У 1937 нарком аховы здароўя Расіі. У 1957—60 віцэ-прэзідэнт АМНСССР. Навук. працы па эпідэміялогіі малярыі і арганізацыі барацьбы з ёй. Кіраваў распрацоўкай комплекснай сістэмы мерапрыемстваў, якія забяспечылі ліквідацыю малярыі ў СССР як масавага захворвання. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.