reedycja

ж.

1. перавыданне;

2. паўторны паказ, паўторнае выкананне (перадачы па радыё, тэлебачанні і да т.п.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЫРАША́ЛЬНЫ ЎЗМАЦНЯ́ЛЬНІК у аналагавых вылічальных машынах,

узмацняльнік пастаяннага току з ланцугамі адмоўнай адваротнай сувязі. Прызначаны для выканання матэм. аперацый (напр., складання, інтэгравання, дыферэнцыравання) над аналагавымі велічынямі. Пры нелінейных ланцугах адваротнай сувязі дае магчымасць выконваць нелінейныя аперацыі (падвышэнне да ступені, множанне, лагарыфмаванне). Вырашальны ўзмацняльнік без ланцугоў адваротнай сувязі наз. аперацыйным узмацняльнікам (мае каэфіцыент узмацнення больш за 10​6; выпускаецца ў выглядзе інтэгральнай схемы). Выкарыстоўваецца таксама ў сістэмах аўтаматыкі, радыё- і вымяральнай тэхнікі.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛО́ДЗІШЧЫ,

пасёлак у Мінскім р-не; чыг. ст. на лініі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 12 км на ПнУ ад г. Мінск. 8711 ж., 2673 двары (1997). Мінскі абл. вузел радыё- і тэлевяшчання. Мінскае вытв. прадпрыемства «Аграпрамэнерга», Цэнтр. геафіз. экспедыцыя, гандл., буд. і прамысл. базы. Сярэдняя школа, 2 дамы культуры, 3 б-кі, бальніца, амбулаторыя, аптэка, 2 аддз. сувязі. 2 царквы. У Вял. Айч. вайну дзейнічала Каладзішчанскае патрыятычнае падполле.

т. 7, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУДЗЕ́ЛЯ (Леанід Лаўрэнцьевіч) (н. 4.12.1940, г. Нежын Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. спявак (лірычны тэнар), педагог. Засл. арт. Беларусі (1985). Скончыў Бел. кансерваторыю (1969). З 1962 артыст, у 1966—94 саліст Акадэмічнага хору Бел. тэлебачання і радыё. З 1975 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Выконваў адказныя сола, у т. л. ў харах «Шчабятуха» М.​Аладава, «Па Суздалі» Б.​Краўчанкі, «Тры птушкі» М.​Равеля, негрыцянскіх спірычуэлс.

Л.​С.​Мітаковіч.

т. 8, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКІ́ТНІЦА,

вёска ў Жабінкаўскім р-не Брэсцкай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жабінка, 20 км ад Брэста. 600 ж., 205 двароў (2001). Брэсцкае абл. ўпраўленне радыё і тэлебачання. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Курган Памяці на ўшанаванне памяці воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

programme​1 [ˈprəʊgræm] n. BrE

1. план; прагра́ма (у розных знач.);

radio/TV programme ра́дыё-/тэлеперада́ча;

What’s on the programme today? Якая ў нас праграма на сёння?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

two-way [ˌtu:ˈweɪ] adj. двухбако́вы;

two-way traffic двухбако́вы рух;

a two-way street ву́ліца з двухбако́вым ру́хам;

a two-way radio прыёмнік і перада́тчык (радыё), ра́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ро́згалас ’рэха, адгалоскі’ (ТСБМ, Шат.), розгалас ’водгук, адгалоскі’ (Яруш.). Укр. ро́зголос ’погалас, чутка, гавэнда’; рус. разгла́ска ’рознагалоссе, супярэчлівасць’ — пазнейшае ад разгласи́ть ’зрабіць вядомым’, ’разнесці чутку’; ’вядомасць, папулярнасць’, польск. rozgłos, н.-луж. rozgłos, в.-луж. rozhłos, чэш., славац. rozhlas ’радыё’, чэш. rozhlásiti ’выдаць таямніцу’, ’давесці да ведама публікі’; славен. razglàs ’апавяшчэнне’; у іншых паўд.-слав. мовах (серб. разгла́сити, харв. rázglas, razglásiti, славен. razglasíti, макед. разгласи, балг. разглася́) дзеяслоў абазначае ’аб’яўляць, паведамляць, рабіць вядомым’. Беларуская ж лексема паводле семантыкі займае асобнае месца (значэнне ’рэха’). Да прасл. *orz‑golsiti і *orz‑golsъ > раз- і голас, галасіць (гл.). Розгалас ’слава, папулярнасць’ (Др.-Падб.) і розглас ’пагалоска’ (Сцяшк. Сл.) узыходзяць да польск. rozgłos ’вядомасць, папулярнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

antedate

[ˈæntɪdeɪt]

1.

v.t.

1) папярэ́днічаць

Radio antedates television — Ра́дыё папярэ́днічае тэлеба́чаньню

2) датава́ць ране́йшай да́тай

2.

n.

ране́йшая да́та

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

producer

[prəˈdu:sər]

n.

1) вытво́рца -ы m. (збо́жжа, прамысло́вых тава́раў)

2) тэатра́льны, фільмо́вы, радыё- або́ тэлевізі́йны пастано́ўшчык; прадзю́сэр -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)