мысліцель, гісторык, літаратар. Працаваў бібліятэкарам у І.І.Храптовіча. Удзельнічаў у рабоце«Таварыства аматараў навук» у Варшаве. Аўтар вершаў, перакладаў і твораў па гісторыі. У працы «Прамова..., якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польск. мове) прытрымліваўся асветніцкіх поглядаў на прыроду чалавека і натуральнае права, ёсць элементы матэрыяліст. разумення ролі эканам. адносін у гісторыі, аднак асноўная пазіцыя ідэалістычная. Прыхільнік моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэв., «якабінскіх» ідэй. Творчасць Вольскага прасякнута памяркоўнай асв. ідэалогіяй.
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1975). Д-рваен. навук (1969), праф. (1970). Скончыў Разанскае артыл. вучылішча (1942), Артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1952). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1942. Камандзір батарэі ст. лейт. Бутылкін вызначыўся 15.10.1943 пры фарсіраванні Дняпра каля г.п. Лоеў Гомельскай вобл. З 1956 на н.-д.рабоце, у 1985—88 заг. кафедры ў Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛБАС (Максім Фёдаравіч) (н. 1.7.1918, в. Слабодка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1948). З 1934 на пед.рабоце, з 1958 у Ін-це эканомікі АН Беларусі, у 1968—90 у Брэсцкім інжынерна-буд. ін-це. Даследуе гісторыю прам-сці Беларусі ў дарэв.перыяд.
Тв.:
Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). Мн., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦАГ ((Herzog) Роман) (н. 5.4.1934, г. Ландсгут, Германія),
нямецкі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р. юрыд.н., прафесар. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1957). З 1958 пераважна на навук. і выкладчыцкай рабоце ў Мюнхене, Шпаеры, Зах. Берліне. Чл. партыі Хрысц.-дэмакр. саюз (з 1970). Міністр адукацыі, культуры і спорту (1978—80), дэп. ландтага і міністр унутр. спраў (1980—83) зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Віцэ-прэзідэнт (1984—87) і прэзідэнт (1987—94) Федэральнага Канстытуцыйнага суда. Федэральны прэзідэнт ФРГ з ліп. 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (1.10.1902, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія — 21.4.1966),
ваенны дзеяч, ген.-палк. артылерыі (1955). Беларус. Канд.ваен.н. Скончыў Артыл. акадэмію (1937). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 выкладчык, нач. кафедры ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім фронце: камандзір палка, нач. штаба артылерыі арміі, фронту, камандуючы артылерыяй арміі, камандзір артыл. корпуса. З 1944 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміі. У 1955—65 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́САЎ (Іван Іванавіч) (н. 25.5.1912, г. Віцебск),
генерал-лейтэнант (1965). Канд.гіст.н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял.Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк. палка на Карэльскім фронце. У 1945—75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́НЯ (Іосіф Маркавіч) (16.8.1912, в. Старына Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 15.8.1964),
Герой Сав. Саюза (1940). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. 5.3.1940 пад агнём праціўніка закідаў гранатамі варожы дот, заняў вышыню і 1,5 гадз утрымліваў яе да падыходу падраздзялення, 7 сак. адзін з першых фарсіраваў р. Вуокса і забяспечваў пераправу батальёна. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода партыз. атрада брыгады імя М.Шчорса Мінскай вобл. Пасля вайны на гасп.рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НІНГ ((Menning) Карл) (11.5.1874, г. Тарту, Эстонія — 5.3.1941),
эстонскі рэжысёр; заснавальнік прафес. рэжысуры ў эст. т-ры. У 1883—1901 вучыўся ў Тартускім ун-це. У 1904—06 вывучаў маст. практыку т-раў Парыжа, Вены, Берліна. У 1906—14 узначальваў т-р «Ванемуйне» (Тарту). У 1918—37 на дыпламат.рабоце. Сярод пастановак: «Стаўпы грамадства» (1907), «Вораг народа» (1908) Г.Ібсена, «Возчык Геншэль» Г.Гаўптмана (1907), «На дне» М.Горкага (1909), «Ваўкалак» (1911), «Бог каліты» (1912) Кітцберга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСА́ДНІК (Мікалай Георгіевіч) (1.1.1922, в. Вуглы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 24.11.1975),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арэнбургскую школу пілотаў (1942), Маскоўскую вышэйшую школу прафруху ВЦСПС (1959). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, 1, 2 і 3-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Камандзір звяна лётчык-штурмавік лейт. П. зрабіў 106 баявых вылетаў на разведку, штурмоўку і бамбардзіроўку тэхнікі і жывой сілы ворага. Пасля вайны на парт., прафс. і адм.рабоце.