Загадзя прыняць меры, каб ахаваць каго‑, што‑н. ад небяспекі, непрыемнасцей і пад. Засцерагчы дзяцей ад хваробы. □ — Давай, — сказаў Дзіма, надзеючы акуляры ў металічнай аправе, каб засцерагчы вочы ад іскраў.Скрыпка.Цябе ў жыцці засцерагу Ад небяспек неспадзяваных.Матэвушаў.// З’явіцца аховай, сродкам абароны ад чаго‑н. Прафілактычныя мерапрыемствы засцераглі насельніцтва ад распаўсюджання хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Надабе́нь, надобе́нь — слова з няясным значэннем у архаічнай формуле сватання без сватоў; жаніх ідзе з вязкай лапцей за плячыма, падыходзіць пад акно хаты маладой і пытаецца: «Надобе́нь толубень? А як недоўбень, то я дале подоўбень» (ТС). Хутчэй за ўсё зашыфраваны па этычных матывах выраз з прапановай прыняць у прымы, у такім разе надобе́нь да на́добе ’патрэбна, патрэбен, трэба’, параўн. рус.на́добень ’неабходная ў хаце рэч’. Гл. таксама на́даўбень, надоба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАХАНО́ВІЧ Аляксандр Антонавіч, паліт. дзеяч пач. 20 ст. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1897). Паручнік інжынерных войскаў. Стварыў Гродзенскі воінскі саюз для барацьбы супраць бальшавікоў. Пасля кастр. 1917 узначальваў у Петраградзе Цэнтр.к-т аб’яднаных грамадскіх арг-цый Гродзенскай губ., які ў ліп. 1918 разагнаны бальшавікамі. У снеж. 1918 у Кіеве вёў дзейнасць супраць урада БНР. У студз. 1919 у Адэсе ўступіў у Бел.нац. цэнтр (БНЦ), прапанаваў яму прыняць на сябе функцыі Часовага краёвага ўрада Беларусі (21.1.1919 прапанова адхілена). 26.1.1919 спрабаваў падмануць БНЦ: паведаміў, што ў Слоніме 13.1.1919 адбыўся Усебел. з’езд, які абраў дырэкторыю на чале з Бахановічам. Выключаны з БНЦ і высланы з Адэскай акругі. Пазней у Вене называў сябе «прэзідэнтам Беларускай Рэспублікі», прасіў дапусціць яго на мірную канферэнцыю ў Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭ́СІЯ
(ад лац. aggressio напад),
выкарыстанне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаў) супраць суверэнітэту, тэр. цэласнасці, паліт. незалежнасці другой дзяржавы або народа (нацыі). Найб. небяспечная ўзброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе таксама паняцце ўскоснай агрэсіі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзбр. сілы (напр., праз узбр. банды наёмнікаў, нерэгулярных вайск. фарміраванняў). Паводле Статута ААН, Савет Бяспекі можа кваліфікаваць як агрэсію і інш. дзеянні. Адпаведна з міжнар. правам агрэсія — злачынства супраць міжнар. міру і таму цягне за сабой міжнар. адказнасць. Дзяржава, якая стала аб’ектам агрэсіі, мае права на прыняцце мер індывідуальнай і калектыўнай абароны. Савет Бяспекі ААН правамоцны прыняць рашэнне аб выкарыстанні да агрэсара мер, у т. л. ваеннага характару (напр., у 1991 узбр. сілы НАТО выступілі супраць Ірака, які захапіў Кувейт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕ́РБАЛА,
цэнтральная крывая 2-га парадку; адно з канічных сячэнняў, уяўляе сабой мноства пунктаў плоскасці, рознасць адлегласцей ад якіх да двух пэўных пунктаў (фокусаў гіпербалы) пастаянная (па модулі). Кананічнае ўраўненне гіпербалы ў прамавугольнай сістэме каардынат: x2/a2 - y2/b2 = 1, дзе a, b — даўжыні паўвосяў, b2 = c2 - a2, c — фокусная адлегласць гіпербалы (гл.Аналітычная геаметрыя). Мае 2 бясконцыя галіны, сіметрычныя адносна гал. восяў Ox і Oy (сапраўднай, ці факальнай, і ўяўнай); 2 асімптоты y = ±bx/a. Пры a = b гіпербала наз. раўнабочнай і яе ўраўненне мае выгляд x2 - y2 = a2; яе асімптоты ўзаемна перпендыкулярныя, і калі іх прыняць за восі каардынат, то ўраўненне набудзе выгляд xy = a2/2 (графік адваротнай прапарцыянальнасці).
1.Прыняць, узяць сабе якую‑н. назву, імя і пад. [Іван:] — Заўтра ж трэба зрабіць табе добрыя дакументы. Кім ты хочаш, пазвацца?Новікаў.
2. Сказаць, назваць сваё імя, прозвішча, становішча і пад.; адрэкамендавацца. Навічок назваўся Апанасам Вялічкам.Машара.
3.Разм. Напрасіцца, навязацца да каго‑н. з чым‑н. — Зразумела, — сказаў Лабановіч. — панне Ядвісі будзе шмат прыемней пайсці ў кампаніі Грыгора і Негруся, які напэўна сам назавецца ў праважатыя.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Прыняць на работу, узяць для выканання якіх‑н. паслуг на пэўных умовах. Наняць рабочых. Наняць адваката. □ Наняў.. [гаспадар] старога цесляра і пачаў выбіраць месца для дома.Якімовіч.Вяселле Янушак спраўляў багатае... Наняў славутую на ўсю акругу .. духавую музыку.Дайліда.
2. Зняць за плату для часовага карыстання. Наняць кватэру. Наняць залу. □ Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку.Бядуля.// Узяць за плату для пераезду, перавозкі. Наняць машыну. Наняць коней.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)