1.звычайнамн. (фру́кты, ‑аў). Ядомы плод некаторых дрэў і кустоў. У гэтай мясцовасці шмат апельсінавых садоў і рысавых палёў. Увесь год свежыя фрукты, яркія кветкі.В. Вольскі.
2.перан.Разм.пагард. Пра чалавека з адмоўнымі якасцямі; тып, суб’ект. Бач ты, фрукт! Яшчэ малако на губах не абсохла, а павучае ўжо, куранё!Каршукоў.
[Лац. fructus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!»Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭГІСТА́Н,
пустыня наУ Іранскага нагор’я, наПд Афганістана. Даўж. больш за 400 км, шыр. да 200 км. Пл. каля 40 тыс.км². Пакатанахіленая раўніна, выш. ад 1500 мнаУ да 800 мнаЗ. Характэрны рухомыя і замацаваныя расліннасцю (палыны, эфемеры, эфемероіды) пяскі. Клімат субтрапічны, кантынент., сухі (ападкаў да 100 мм за год). Па далінах рэк (Гільменд і інш.) тугайныя зараснікі. Качавая жывёлагадоўля, рэдкія аазісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
па́раніна
1. Папар; адпачываючае адзін год поле, на якім сеюць азімыя (Жытк., Касц.Бяльк., Лёзн., Маз., Нас., Слаўг., Стол.). Тое ж па́рына (Мсцісл., Слаўг.), пар (паўсям.), па́рініна (Касц.Бяльк., Слаўг.).
2. Пакінуты папар пад пашу; аблога (Крыч., Слаўг.); часовы папас на папары (Лёзн., Слаўг., Тал.Мядзв.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр.молодець, рус.молодец ’тс’, польск.młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш.mladec, славен.mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв.mladac ’жаніх’. Прасл.moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).
Маладзе́ц2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус.молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв.мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́ДНЫ БАЛА́НС ЗЯМЛІ́,
суадносіны паміж прыходам вады, якая паступае на паверхню зямнога шара ў выглядзе ападкаў атмасферных, і расходам вады праз выпарэнне з паверхні сушы і Сусветнага ак. за пэўны прамежак часу. Разлічваецца паводле ўраўнення воднага балансу, у якім звязаны ўсе расходныя і прыходныя элементы ўсяго зямнога шара або асобных тэрыторый. Паводле сярэдніх шматгадовых характарыстык, водны баланс Зямлі за год складаецца з 577 тыс.км³атм. ападкаў у прыходнай частцы і такой жа велічыні выпарэння ў расходнай. Водны баланс сушы фарміруецца ў вобласці вонкавага сцёку, дзе прыход вады складаюць атм. ападкі (110 тыс.км³), мінус сцёк (47 тыс.км³), расход — выпарэнне (63 тыс.км³), і ў вобласці ўнутранага сцёку, дзе ападкі і выпарэнне складаюць па 9 тыс.км³. Водны баланс Сусветнага ак. мае ў прыходнай частцы 458 тыс.км³атм. ападкаў і 47 тыс.км³ рачнога сцёку, у расходнай — 505 тыс.км³на выпарэнне. Водны баланс Зямлі — колькаснае выражэнне кругавароту вадына Зямлі — цесна звязаны з цеплавым балансам Зямлі і зонамі геаграфічнымі. Разлікамі элементаў воднага балансу рачных басейнаў, тэр. асобных краін, прыродных зон і інш. шырока карыстаюцца ў гідралогіі для вывучэння воднага рэжыму. Водны баланс тэр. Беларусі для прыродных умоў у сярэднім за год складаецца з прыходу вады — 146 км³атм. ападкаў, расходу — 110 км³на выпарэнне і 36,4 км³на сцёк. Пад уплывам меліярацыі выпарэнне за год знізілася на 2,4 км³, што прывяло да адпаведнага павелічэння сцёку рэк.
Літ.:
Мировой водный баланс и водные ресурсы земли. Л., 1974.
В.В.Дрозд.
Схема воднага балансу рачнога басейна: 1 — снегавое покрыва; 2 — глеба; 3 — горныя пароды; P — ападкі; S — паверхневы сцёк; U — падземны сцёк; R — рачны сцёк; W — валавое ўвільгатненне глебы; N — выпарэнне з глебы; T — транспірацыя; E — сумарнае выпарэнне; V — водаабмен з падземнымі водамі, якія ляжаць ніжэй за ўзровень дрэнажу ракі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НЧЫЯ ПСЫ (лац. Canes Venatici),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Размешчана пад «ручкай каўша» Вялікай Мядзведзіцы. Гал. зорка (α Гончых Псоў) — падвойная, 3-й візуальнай зорнай велічыні; 30 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У паўн. частцы Гончых Псоў знаходзіцца спіральная туманнасць. Натэр. Беларусі відаць круглы год. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МБА (Pemba),
каралавы востраў у Індыйскім ак., наўсх. узбярэжжы Афрыкі, тэр. Танзаніі. Ад мацерыка аддзелены прал. Пемба. Пл. 984 км². Нас. 265 тыс.ж. (1998). Выш. да 99 м. Клімат экватарыяльна-мусонны. Ападкаў да 1000 мм за год. Трапічнае земляробства — плантацыі гваздзіковага дрэва, какосавай пальмы. Гал. гарады — Чаке-Чаке і Ветэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫВЕРА́ЙНА (Riverina),
нізінная раўніна наПдУ Аўстраліі, у міжрэччы рэк Мурэй і Марамбіджы (стараж. дэльта зліцця абедзвюх рэк). Выш. каля 100 м. Складзена з глін і пяскоў. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Ападкаў каля 250—500 мм за год. Травяністыя саванны, уздоўж р. Мурэй — эўкаліптавыя лясы. Паліўное земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады, пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛІ́М III (Selim III; 24.12.1761, Стамбул — 28.7.1808),
турэцкі султан [1789—1807]. Набыў вядомасць спробамі рэфармаваць Асманскую імперыю. Па яго даручэнні была намечана і часткова ажыццёўлена праграма пераўтварэнняў у ваен., эканам. і фін. сферах наеўрап. ўзор (нізам- і джэдзід). Сутыкнуўшыся з моцным супраціўленнем кансерватыўных колаў, ён быў вымушаны скасаваць рэформы. 29.5.1807 скінуты янычарамі і праз год забіты.