горад у Грузіі, на р. Рыёні. Вядомы з 6 ст. да н.э. Сталіца Калхідскага (канец 8 — пач. 12 ст.) і Імерэцінскага царства (канец 15 — пач. 19 ст.). У 1810—1917 у складзе Рас. імперыі. 238 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прам-сць: машынабуд. (з-ды аўтамаб., эл.-мех., малагабарытных трактароў і інш.), хім., лёгкая, харчовая. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Гісторыка-этнагр.музей, Дом-музей З.П.Паліяшвілі. Карцінная галерэя. Руіны храма Баграта (10—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НЬШЫНА (Ірына Мікалаеўна) (н. 25.4.1929, г. Усцюжна Валагодскай вобл., Расія),
бел. мастацтвазнавец. Засл. дз. мастацтваў Беларусі (1995). Скончыла Ленінградскі ун-т (1952). З 1952 працавала ў Рус. музеі (Ленінград). З 1959 у Нац.маст. музеі Беларусі (з 1961 нам. дырэктара). Адначасова ў 1962—69 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це. Даследуе праблемы бел., рус., зах.-еўрап. мастацтва. Аўтар кніг «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» (1975), «Час у вобразах і фарбах» (1980), альбомаў «Мастацтва Савецкай Беларусі» (1968), «Музей беларускага народнага мастацтва» (1983), «Дзяржаўны мастацкі музейБССР: Збор жывапісу XV—XX стст.» (1989), «Іван Хруцкі» (1990, абодва ў сааўт.), каталога «Рускія лакі: Лакавая мініяцюра ў зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР» (1973), артыкулаў па дэкар.-прыкладным мастацтве і інш. Стварыла экспазіцыі філіялаў Нац.маст. музея Беларусі «Мемарыяльны музей З.Азгура», «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва Беларусі 1-й палавіны 19 ст.» (абодва 2000, Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
house2[haʊs]v.
1. даць жыллё, забяспе́чыць жыллём;
This block of flats can house 50 families. У гэтым доме могуць жыць 50 сем’яў.
2. прытулі́ць, даць прыту́лак;
The museum is housed in the former estate of the writer.Музей знаходзіцца ў былой сядзібе пісьменніка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АТЛА́НТА (Atlanta),
горад на ПдУ ЗША, каля падножжа Апалачаў. Адм. ц. штата Джорджыя. Засн. ў 1837 як чыг. станцыя. 395 тыс.ж. (1993). Трансп. вузел на ПдУ ЗША: міжнар. аэрапорт Хартсфілд, 2 чыг. лініі. Гандл.-фінансавы, прамысл. і культ. цэнтр ПдУ краіны. Аўтамаб., авіяц., ракетна-касм., прыладабуд., металаапр.прам-сць. Вытв-сцьпрамысл. абсталявання, сталі, мэблі; хім., паліграф., лёгкая (тэкстыль), харчасмакавая прам-сць. 4 ун-ты. Музей мастацтваў. Магіла М.Л.Кінга. Месца правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1996.
Атэль «Плаза» ў г.Атланта. Арх. Дж.Портман. 1976.Атланта. Музей мастацтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЦ (Graz),
горад на ПдУ Аўстрыі, у перадгор’ях Штырыйскіх Альпаў, на р. Мур. Адм. ц. зямлі Штырыя. Гар. правы з 1281. 237,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Вены) па велічыні і эканам. значэнні горад краіны. Трансп. (аўта- і вагонабудаванне), с.-г. машынабудаванне; вытв-сць вырабаў дакладнай механікі і оптыкі; эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, папяровая, гарбарная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1586). Музей Штырыі, першы ў свеце музей крыміналістыкі. Арх. помнікі 13—18 ст., епіскапскі палац (13 ст.), Ландгаўз (16 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ГЕНСБУРГ (Regensburg),
горад на Пд Германіі, у зямлі Баварыя, на р. Дунай пры ўпадзенні р. Рэген. Узнік з рым.ваен. ўмацавання. Каля 125 тыс.ж. (2000). Пачатковы пункт суднаходства на р. Дунай, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харчасмакавая, паліграф., буд. матэрыялаў. Ун-т. Гар.музей, маст. галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс. Арх. помнікі 8—18 ст.: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РДЗІЯ,
музей-запаведнік у Грузіі, за 70 км на Пд ад г. Баржомі. Створаны ў асноўным у 1156—1205 (у гады праўлення Георгія III і яго дачкі царыцы Тамары) на паўд.-зах. мяжы Грузіі ў цясніне р. Кура як крэпасць і пячорны манастыр. Некалькі соцень жылых, культавых і гасп. пабудоў высечаны ў стромкай туфавай скале, размешчаны ярусамі і злучаны хадамі. На сценах гал. храма фрэскі, сярод якіх «Царыца Тамара і Георгій III» (1180-я г., майстар Георгій), паблізу храма — званіца (13—14 ст.). З 1938 — музей-запаведнік.