◎ Прыча́р ’чараўнік двухлісты, Platanthera bifolia (L.) L.C. Rich’ (Інстр. 2; віц., ганц., Кіс.), прычарнік ’тс’ (Ласт.), прыпар ’зелле (магічнае); расліна, выкарыстанне якой, па колішніх уяўленнях, здольна прычараваць каханага’ (Арх. ГУ, Мат. Гом.). Да прычараваць < чараваць. Матывы намінацыі ў наменклатурнай назве чараўнік двухлісты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пстрыкаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens В. noli tangere L.’ (Байк. і Некр., Кіс.). Да пстры́каць, пстрык (гл.), таму што плод-каробачка пры дотыку трэскаецца і з сілай выкідае насенне; гл. БелСЭ, 2, 115. Параўн. яшчэ іншыя назвы гэтай расліны: астрык, прыгаўка, рус. недотрога.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр. ско́чка, польск. skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трынасе́ннік ‘расліна балотніца, Triglochin palustre L.’ (гродз., маг., Кіс.), трынасе́ньнік балотны ‘тс’ (Некр. і Байк.). Да тры і насенне (гл.). Матывацыя: шматкветкавае гронкападобнае суквецце (да 60 кветак) складаецца з трох кветачак, з якіх у верасні вырастае насенне па тры зярняткі ў кожнай кветцы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Мышабой ’боцікі, Aconitum L.’ (віц., Кіс.), як і маг. ваўка- бойнік ’тс’ (Кіс.), з’яўляецца калькай нейкай іншай назвы (параўн., напрыклад, іншыя слав. не зусім зразумелыя назвы: чэш. ornej, oman, польск. omięg, omieg, славац. omich і ст.-польск. omiąg ’яд’; чэш. nalep, славен. nalep, харв. nalijep і ст.-чэш. nalep ’яд, якім націралі вострыя канцы стрэл’). Параўн. таксама чэш. olei (psi) тог < ням. Wolfs- або Hundsgift для Aconitum vulparia. Яд расліны выкарыстоўваўся наступным чынам: расліну сушылі, таўклі, пасыпалі ёю сырое мяса і раскідвалі яго па лесе, у полі. Існавала павер’е, што ваўкі, лісы, мышы, з’ядаючы гэта мяса, здыхалі. Параўн. яшчэ чэш. мар. mordovnik, якое да mordovati ’мардаваць’ (Махэк, Jména, 45–47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Базіліка ’расліна Acinos Moench. arvensis, душыца палявая’ (Кіс.). Параўн. рус. базилик Ocimum basilicum’, базилика ’Clinopodium’, укр. базилик ’Calamintha Clinopodium’, чэш. (ст.) bazylika ’Ocimum basilicum’ і г. д. Крыніцай гэтых назваў з’яўляецца лац. basilicum (< грэч. βασιλικόν ’каралеўскі’, гл. Махэк₂, 49). Параўн. яшчэ Мяркулава, Очерки, 138, 140.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баруўка ’ягаднік брусніцы, Vaccinium vitis-idaea L.’ (Кіс.). Зыходзячы з геаграфіі і формы слова, бясспрэчна, запазычанне з польск. borówka ’тс’ (ад bór ’лес, бор’). Параўн. і ўкр. борівка ’тс’. Да геаграфіі польскіх назваў тыпу borówka гл. Бельчарова, JP, 40 (4), 1960, 284 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ваўчу́г ’расліна стальнік, Ononis arvensis L.’ (БРС, Кіс., Гарэц.), таксама ваўчу́к, ваўчу́га, укр. вовчу́г. Бясспрэчна, ад воўк (матывацыя можа быць рознай: расліна пакрыта валаскамі, мае моцныя корані). Параўн. назвы для Ononis ва ўкр. мове: плугодержка, стальник, вовча, вовчак, вовче зілля, вовк і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́рачка ’пахучка звычайная, Clinopodium Vulgare L.’ (Кіс., Сцяшк. МГ, З нар. сл.); ’чалавек, які пільна ўгледзеўся ў што-небудзь, каго-небудзь’ (З нар. сл.). Ад вы́рачыць ’вытарашчыць вочы’. Расліна названа так таму, што мае «кветкі-вочкі»; параўн. яе польскую назву storzysz ад storzyć ’ганарыцца, важнічаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ві́храва трава ’расліна астрагал, Astragalus glycyphyfllus’ (Кіс.). Рус. смал. вихрева трава ’тс’. Відавочна, да ві́хар, віхр, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя, магчыма, таму, што гэтыя расліны з тонкім сцяблом і складаным лісцем часта пераблытваюцца; параўн. рус. вихорево гнездо ’сплеценыя віхрам у клубок галінкі бярозы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)