echo

ech|o

н.

1. рэха;

2. перан. водгук; водгалас;

odbić się szerokim ~em — знайсці шырокі водгук;

pozostać bez ~a — застацца без адказу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Тра́піць1 ’паразіць цэль, пацэліць, метка кінуўшы, стрэліўшы’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Мядзв., Чуд., Сл. ПЗБ), ’знайсці, напаткаць, сустрэцца’ (Нас., Мат. Гом., Федар. 4, Янк. 2, ПСл; Сержп. Прымхі, Байк. і Некр., ТС), ’скеміць’ (Мат. Гом.), ’адгадаць, здагадацца, трапна, дарэчы сказаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), ’папасці, надарыцца’ (ТСБМ), ’увайсці, пранікнуць’, ’уладкавацца на работу, вучобу’, ’апынуцца’, ’знянацку наступіць, уступіць, зачапіць’ (там жа), ’паспець у час’ (Др.-Падб.), ’паспець, управіцца’ (ТС), ’магчы’ (бярэз., Сл. ПЗБ), ’папасці ў час, куды трэба’ (Нас., Касп., Янк. 2, Растарг.), трафі́цьзнайсці’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’папасці; адгадаць’ (Шпіл.), ’змагчы’ (в.-дзв., там жа); тра́піцца ’сустрэцца, напаткацца’ (ТС), ’выпадкова сустракацца’, ’пападаць, здарацца’ (Нас., Бяльк., Шат., Касп.), ’надарыцца’ (Бяльк., Касп.), ’знайсціся’ (люб., Ск. нар. мовы), трапля́ць ’нацэльваць’ (Ласт., Байк. і Некр., Нас., Шат.), трафля́ць ’тс’, трапля́цца ’пападацца, сустракацца’ (ТС, Растарг.; петрык., Яшк. Мясц.), трафля́цца ’удавацца ў каго-небудзь’ (Нас.), траф! — перадае цэлю ўдар (там жа), тра́фны ’цэлю’ (Гарэц.), тра́пны ’тс’ (Ласт.), ’надзейны’ (Нас.), ’жвавы, спрытны’ (навагр., Сл. ПЗБ), тра́пна ’ўдала, метка’ (Байк. і Некр.), траплі́вы ’які лоўка трапляе ў цэль’, тра́пля ’выпадак, нечаканасць’ (Нас.). Ст.-бел. трафити, трапити ’трапіць, сустрэць’ (1516 г.) запазычаны са ст.-польск. trefić, trafić ’трапіць’ (Булыка, Запазыч., 324; Булыка, Лекс. запазыч., 189), ’патрапіць, здолець, адгадаць, рашаць’, ’дагаджаць’, ’удацца ў каго-небудзь падабенствам’, сучаснае польск. trafić ’пацэліць’, ’знайсці’, ’трапіць, куды належыць’, ’наткнуцца на каго-небудзь’, ’сустрэць’, ’перадаць падабенства’, што з с.-в.-ням. treffen, с.-ням. усх. traffen ’дасягнуць, трапіць, спаткаць’, ням. treffen ’трапіць’, ’ударыць, паразіць’ (Борысь, 639; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 395).

Тра́піць2, ст.-бел. трапити ’прыгнятаць, няволіць, мучыць’ (Гарб.), трапити, трафити, трахвиты ’засмучаць’ (1516 г., Ст.-бел. лексікон; КГС). Запазычана са ст.-польск. trapić ’мучыць, прыгнятаць’, сучаснае польск. trapić ’рабіць непрыемнасць, турбаваць’, што да прасл. *torpiti ’мучыць, прыгнятаць’, суадноснага з прасл. *tьrpěti ’цярпець’ (Фасмер, 4, 86; Борысь, 640; Бязлай, 4, 213), паводле Варбат (Этимология–1966, 104), каўзатыва ад *třepati ’драць, трапаць’. Гл. таксама трапёны.

Трапі́ць ’пераследаваць, гнацца па слядах’ (Ласт.), ’асочваць’ (хойн., Мат. Гом.). Да трап1 ’дарога, сцежка’, г. зн. ’ісці па следу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обнару́жить сов.

1. (сделать видимым) паказа́ць;

2. (выказать) вы́казаць, мног. павыка́зваць, вы́явіць, паказа́ць;

обнару́жить свою́ ра́дость вы́казаць (паказа́ць) сваю́ ра́дасць;

3. (отыскать) знайсці́, мног. пазнахо́дзіць, адшука́ць;

4. (установить) вы́явіць;

обнару́жить пропа́жу докуме́нтов вы́явіць прапа́жу дакуме́нтаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Utilitas aliqua sequitur post tristia damna

Нейкая карысць ідзе за сумнай стратай.

Какая-то польза следует за грустной утратой.

бел. Дзе ёсць прыбытак, там ёсць і ўбытак. За баляваннем ідзе галадаванне. Без накладу барышу не нажывеш. Даводзіцца знайсці, даводзіцца і згубіць.

рус. Прибыль с убытком на одних санях спят. Прибыль с убытком на одном полозу ездят. Без накладу барыш не живёт. Прибыль с убылью в одном дворе живут.

фр. Il n’est mal dont bien ne vienne (Нет плохого, за которым бы не шло хорошее).

англ. Every cloud has a silver lining (У любой тучи есть серебряная кайма). That which is bitter to endure may be sweet to remember (Иногда бывает приятно вспомнить то, что было тяжело переживать).

нем. Erst ein Schlecken, dann ein armer Lecker (Сначала сластёна, затем бедный лакомка).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

МІ́НСКІ МАЛЫ́ ТЭА́ТР.

Створаны ў 1996 у Мінску як недзярж. т-р на базе Альтэрнатыўнага т-ра (існаваў у 1990—96). Творчую дзейнасць пачаў пад маст. кіраўніцтвам І.​Забары паказам спектакляў, пастаўленых раней у Альтэрнатыўным т-ры: «Камедыя» У.​Рудава паводле твораў К.​Марашэўскага і Ф.​Аляхновіча (рэж. А.​Андросік і Рудаў), «Моцарт і Сальеры» А.​Пушкіна (рэж. А.​Літвін), «Лебядзіная песня» паводле А.​Чэхава (рэж. В.​Грыгалюнас). Мастацтву т-ра ўласцівы віртуознасць акцёрскай тэхнікі, дынамізм сцэн. дзеяння, актыўная драматург. роля музыкі, пластыкі і колеру. Працуе на невял. аўдыторыю, ставіць пераважна спектаклі малых форм з камерным складам выканаўцаў. Сярод пастановак: філас. камедыя «Скарпіён» А.​Еранькова паводле апавядання «Няма даравання» Л.​Андрэева (рэж. В.​Еранькова), дынамічны экзерсіс «Знайсці Элізабет» А.​Гарцуева паводле Р.​Тама (рэж. Гарцуеў), філас. трагікамедыя «Дрэйфус» Ж.​К.​Грумбарга, створаная з выкарыстаннем прыёму «тэатр у тэатры» (рэж. Літвін), казка для дзяцей «Чаравічак для Папялушкі» Я.​Жураўкіна паводле казкі «Папялушка» Ш.​Перо (рэж. Дз.​Марынін і Дз.​Саладуха), канцэптуальная псіхал. драма «ART» Я.​Рэзы (рэж. М.​Пінігін), мюзікл «Тайны Чароўнага Паддашку» А.​Еранькова (аўтар лібрэта і рэж. В.​Еранькова). Сярод акцёраў: А.​Голуб, Жураўкін, Забара, А.​Корчыкаў, С.​Нікіфарава, А.​Федаровіч, А.​Шуляк. У спектаклях удзельнічаюць і акцёры інш. т-раў: З.​Белахвосцік, С.​Журавель, В.​Кашчэеў, Г.​Лягчылава, В.​Манаеў, А.​Сідарава, А.​Шадзько і інш.

Л.​А.​Лявонава.

Мінскі малы тэатр. Сцэна са спектакля «АРТ» Я.​Рэды.

т. 10, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Schatz m -es, Schätze

1) скарб, бага́цце;

die Schätze des Bdens кары́сныя вы́капні;

nach Schätzen grben* шука́ць скарб;

inen ~ hben* знайсці́ скарб

2) ласк. каха́ны, каха́ная

3) казна́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

verglichen* II

1. vt міры́ць, прыміра́ць (бакі), ула́джваць спрэ́чку

2. ~, sich (mit D) міры́цца (з кім-н.); знайсці́ кампрамі́с, дайсці́ да зго́ды;

sich gütlich ~ прыйсці́ да палюбо́ўнага пагадне́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

глыто́к, ‑тка, м.

1. Аднаразовы рух глытальных мышцаў пры глытанні; глытальны рух. Піў захліпаючыся, глыбокімі глыткамі. Напіўшыся, прылёг на левы бок. Хомчанка.

2. Колькасць яды або вадкасці, якую можна праглынуць за раз. Маленькі глыток. □ [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін. // Зусім невялікая колькасць яды або пітва. У бязмежнай прасторы сіняй не знайсці ні глытка вады. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́крыць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Знайсці, выявіць каго‑, што‑н. Выкрыць патайное сховішча. Выкрыць браканьераў. □ Думаў Партыш і сам сабе дзівіўся: чаму да гэтага часу з такім актывам не выкрылі ворага, які стаяў упоперак дарогі новага жыцця. Няхай. // Зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае; раскрыць. Выкрыць сакрэты. Выкрыць злачынствы.

2. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго‑н. Выкрыць хітрыкі. Выкрыць самахвальства. Выкрыць хлусню. Выкрыць антынародны характар самаўладства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змясці́цца, змяшчуся, змесцішся, змесціцца; зак.

1. Знайсці сабе дастаткова месца; умясціцца. Для правядзення свята быў выбраны самы вялікі клас, але людзей было так многа, што ўсе не маглі змясціцца. Залескі. — Я, хлопцы, у вас пераначую... Вось хаця б да цябе, Віктар. Ты хлопец шчуплы, як-небудзь змесцімся... Сачанка.

2. Разм. Размясціцца, пасяліцца дзе‑н. Адзін з прыяцеляў прапанаваў .. [прафесару] часова змясціцца з сям’ёй у сваім доме. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)