МАГІЛЁЎСКІ ЛІТАРАТУ́РНА-МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́К Існаваў у Магілёве ў 1905—14. Аб’ядноўваў мясц. інтэлігенцыю
(у 1912 каля 300 чал.). Меў у сваім складзе сімф. аркестр (дырыжор У.Крэвінг),
хор (кіраўнікі М.Фідзюноў, В.Зубоўскі), вял. групу прафес. музыкантаў (спевакі С.Мігай, Ю.Рэйдэр, Я.Казанская, Е.Калабазіна, піяністы В.Багалюбава і А.Боркус, скрыпач С.Дзісман, музыказнаўцы С.Вяржбіцкі, Ю.Дрэйзін). Удзельнікі гуртка наладжвалі канцэрты і муз. вечары (больш за 10 у сезон), чыталі лекцыі пра жыццё і творчасць выдатных кампазітараў, пісьменнікаў і паэтаў, ставілі асобныя дзеі і акты, выконвалі уверцюры, арыі, ансамблі, хары, у т. л. з опер «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКА́НЫ (Mascagni) П’етра (7.12. 1863, г. Ліворна, Італія — 2.8.1945),
італьянскі кампазітар; заснавальнік муз.верызму. Чл.Італьян. акадэміі (1929).
Вучыўся ў Міланскай кансерваторыі (1881—84). З 1885 дырыжор і кіраўнік невял. оперных і аперэтачных труп. У 1895—1902 дырэктар Муз. ліцэя імя Дж.Расіні ў г. Пезара, потым Нац.муз. школы ў Рыме. Сусв. вядомасць прынесла яму опера «Сельскі гонар» (паст. 1890), дзе найб. яскрава вызначыліся характэрныя рысы верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Сябар Фрыц» (паст. 1891), «Браты Ранцау» (паст. 1892), «Вільям Раткліф» і «Сільвана» (паст. 1895), «Ірыс» (паст. 1898), «Маскі» (паст. 1901), «Аміка» (паст. 1905), «Парызіна» (паст. 1913), «Ладалета» («Жаваранак»; паст. 1917), «Маленькі Марат» (паст. 1921), «Нерон» (паст. 1935); аперэты; аркестравыя, вак.-сімф. і фп. творы; музыка да кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮХО́Ў Ігар Гаўрылавіч (н. 28.4.1957, г. Магнітагорск, Расія),
бел. харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1981). З 1981 кіраўнік хар. капэлы БДУ, адначасова ў 1983—88 (з перапынкамі) — хору хлопчыкаў Муз. ліцэя пры Бел. кансерваторыі. Арганізатар (1988) і маст. кіраўнік Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь. Яго ўдумлівыя адносіны да хар. партытур, эмацыянальнасць, гукавы сінтэз усх.- і зах.-еўрап.вак. школ дазваляюць хору выконваць творы кампазітараў розных эпох, стыляў і жанраў. Пад яго кіраўніцтвам хор выканаў прэм’еры буйных твораў бел. кампазітараў С.Бельцюкова, У.Дарохіна, А.Залётнева, Ш.Ісхакбаевай і В.Шлеянкова, В.Капыцько, С.Картэса, І.Лучанка і інш., запісаў першы ў свеце кампакт-дыск з творамі бел. духоўнай музыкі (1992).
латышскі кампазітар, педагог, хар.дырыжор. Нар.арт. Латвіі (1960). Брат Язепса Медыньша і Яніса Медыньша. Скончыў 1-ы Рыжскі муз.ін-т па класах скрыпкі, аргана і фп. (1905), удасканальваўся ў Берліне. З 1917 дырэктар муз. вучылішча ў Сызрані, з 1921 — Нар. кансерваторыі ў Елгаве. З 1944 выкладаў у Латв. кансерваторыі (з 1945 праф., у 1948—51 рэктар). Адзін з гал. дырыжораў рэсп. Пеўчых свят (1948—70). Творчая спадчына М.-кампазітара ўключае пераважна хар. музыку і інстр. канцэрты, у т. л. для кларнета з арк. (1948), і інш. Складальнік песенных зборнікаў для школ. Аўтар кніг «Асновы харазнаўства» (1956), «Сілуэты» (аўтабіяграфія, 1968), «Методыка выкладання дырыжорска-харавых дысцыплін» (выд. 1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ Канстанцін Іосіфавіч (20.6.1912, в. Сівіца Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 11.11.1984),
бел. харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1967). Скончыў дырыжорска-хар. (1951) і гісторыка-тэарэт. (1952) ф-ты Бел. кансерваторыі, у 1975—80 выкладаў у ёй. З 1947 кіраваў створаным ім дзіцячым хорам Бел. радыё. З 1952 гал. хормайстар, з 1958 муз. кіраўнік, у 1974—75 маст. кіраўнік Дзярж.акад.нар. хору Беларусі. З 1981 кіраваў Мінскім нар. хорам Палаца культуры Белсаўпрофа. Аўтар твораў для арк.нар. інструментаў «Чэрвеньскія росы», «Канцэртная полька», «Палеская рапсодыя», «Беларускія напевы», «Ронда», «Беларускія малюнкі», «Фантазія на беларускія народныя тэмы», песень «Край беларускі», «Песня дружбы», «Сёстры-рэспублікі», драм. балады «Міннае поле», фалькл.-ігравой кампазіцыі «Дажынкі», апрацовак бел.нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЎСКІ (Rogowski) Людамір Міхал (3.10.1881, г. Люблін, Польшча — 14.3.1954),
польскі кампазітар і дырыжор. Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1906). У 1909—12 працаваў дырыжорам у Вільні. Творчасць цесна звязана з бел.муз. культурай: кіраваў хорам у Бел.муз.-драм. гуртку, ствараў муз. афармленне да спектакляў трупы І.Буйніцкага, склаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў» (выд. ў 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі бел.нар. песень. Аўтар 7 сімфоній, 6 опер, 2 балетаў, у т. л. «Купала» (паст. 1926, Варшава), сімф. паэм і сюіт, у т. л.Бел. сюіты для сімф. аркестра (1910), камерных, харавых, у т. л. на верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1910) і.інш. твораў. З 1925 жыў у Дуброўніку (Харватыя).
польскі кампазітар, педагог. Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, Берлінскай акадэміі музыкі. З 1907 дырыжор оперы і выкладчык кансерваторыі ў Львове. З 1912 за мяжой. З 1918 у Варшаве. У 1930—39 праф. Варшаўскай кансерваторыі, з 1945 — Дзярж. Вышэйшай муз. школы ў г. Катавіцы. Прадстаўнік «Маладой Польшчы». Для творчасці характэрны ўплывы позняга рамантызму і імпрэсіянізму. Яго стыль вылучаўся яркім нац. каларытам, апорай на муз. фальклор імкненнем да павышанай экспрэсіі пышнасцю і сакавітасцю аркестроўкі Сярод твораў: оперы, у т. л. «Эрот і Псіхея» (1916), і балеты, у т. л. «Пан Твардоўскі» (1920), сімф. паэмы для арк., канцэрты для інстр. з арк., камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, рамансы, песні, музыка да спектакляў і інш.Дзярж. прэміі Польшчы 1930, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ГЕР (Reger) Макс Іаган Баптыст Іозеф (19.3.1873, Бранд, каля г. Кемнат, Аўстрыя — 11.5.1916),
нямецкі кампазітар, арганіст, піяніст і дырыжор. Вучань Г.Рымана. У 1890—96 выкладаў у кансерваторыі ў г. Вісбадэн (Германія), з 1905 — у Муз. акадэміі ў Мюнхене, з 1907 праф. Лейпцыгскай кансерваторыі. У 1911—14 прыдворны капельмайстар у г. Майнінген (Германія). Працягваў традыцыі І.С.Баха. Аўтар твораў: для салістаў, хору з арк.; сімфаньеты і серэнады для арк.; канцэрта для скрыпкі з арк.; камерна-інстр. ансамбляў; варыяцый і фуг на тэму Баха для фп.; харальных фантазій і прэлюдый для аргана і інш.; шматлікіх тэарэт. прац, у т. л. «Аб мадуляцыі» (1903).
Літ.:
Крейнина Ю.В. Регер и мастера XX в. // Проблемы истории австро-немецкой музыки. Первая треть XX в М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕНДЫЯ́РАЎ (Спендыяран) Аляксандр Апанасавіч
(1.11.1871, г. Кахоўка, Херсонскай вобл., Украіна — 7.5.1928),
армянскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з пачынальнікаў арм.муз. класікі, заснавальнік нац. сімфанізму. Нар.арт. Арменіі (1926). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). Вучань М.Рымскага-Корсакава. З 1924 у Арменіі. Вывучаў і творча выкарыстоўваў фальклор розных народаў, у т. л.рус., укр. Развіў традыцыі рус. класічнай муз. школы ў дачыненні да нац. тэматыкі і пры апоры на арм.нар. мастацтва. Стваральнік праграмных сімф. твораў. Сярод твораў: опера «Алмаст» (1928), «Канцэртная уверцюра» (1900), 2 сюіты «Крымскія эцюды» (1903, 1912), сімф. карціна «Тры пальмы» (1905), камерна-інстр. творы, хоры, рамансы, апрацоўкі рус. і ўкр. песень і інш.
Літ.:
Спендиарова М.А. Летопись жизни и творчества А.А.Спендиарова. Ереван, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПОР (Spohr) Людвіг (Луі; 5.4.1784, г. Браўншвайг, Германія — 22.10.1859),
нямецкі кампазітар, скрыпач, дырыжор, педагог; адзін з заснавальнікаў нямецкай скрыпічнай школы. З 1813 капельмайстар т-ра «Ан дэр Він», дырэктар опернага т-ра ў г. Франкфурт-на-Майне, з 1847 генерал-музік-дырэктар у г. Касель. Гастраліраваў як скрыпач-віртуоз. Стваральнік адной з першых рамант. опер («Фауст» паводле Ф.Клінгера, паст. 1816). Сярод твораў: оперы (больш за 10), араторыі, 9 сімфоній (1811—50), 12 канцэртаў для скр. з арк., 34 скр. квартэты, камерна-інстр. ансамблі, фп. п’есы, песні (каля 100) і інш. Вынаходнік падбародніка для скрыпкі; адзін з першых увёў практыку дырыжыравання палачкай. Паўплываў на творчасць К.Вебера, Р.Вагнера. Аўтар «Скрыпічнай школы» (1833), «Аўтабіяграфіі» (т. 1—2, 1860—61).