Разм. Перавальваючыся з адной нагі на другую, не спяшаючыся. Падрыўнік ішоў уразвалку і, гарэзна пасміхваючыся, заўзята расказваў нешта суседу.Мележ.Хадзіў.. [Ігнась] уразвалку, гаварыў мала і паволі, нібы ўзважваючы кожнае слова.Гурскі.Князеў падышоў да.. [Зыскевіча-Будзілоўскага] не спяшаючыся, уразвалку, працягнуў руку.Навуменка.Ідзе.. [Бачурка], бывала, па вуліцы, быццам гаспадар усяе зямлі. Уразвалку, не спяшаючыся.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schúppef -, -n
1) луска́;
da fiel es mir wie ~n von den Ángen у мяне́бы́ццам засло́на з вачэ́й упа́ла, я ра́птам зразуме́ў [здагада́ўся]
2) pl пе́рхаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
2.‑а. Прэснаводны малюск класа бруханогіх, які жыве ў спіральна закручаных ракавінах.
3.‑а. Міфічная істота, якая быццам жыве на балоце. Там, дзе прэў у дрыгве барадаты алешнік, дзе лясун з балацянікам дружбу вадзіў,.. праз калгаснае поле пабегла дарога.Дудар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі.Шамякін.// Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка.Марціновіч.//перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Шматаць, кудлачыць, тармасіць. [Шолам Кац] доўга разгладжваў, калашмаціў клінок барады, быццам шукаючы ў ім прыдатнага слова.Сабаленка.// Моцна тузаць, цягаць, стараючыся разадраць, пашматаць. Усхапіўшыся, [Вайцех] сеў і аслупянеў адразу: недалёка, якраз насупраць яго, ля бярэзніку, дзесяткі два дзікоў калашмацілі мэдлікі пшаніцы, як толькі маглі.Пташнікаў.
2. Біць, калаціць. — Калашмаціць будзем гэтых паноў.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́вад, ‑у, М ‑дзе, м.
Думка, меркаванне, факт, якія сведчаць пра што‑н., даказваюць што‑н.; доказ. Ніякія довады Лабановіча за тое, што ён мусіць паехаць да сябра, Бабініч не браў пад увагу.Колас.Вокны друкарні напоўнены яркім святлом. Яны будуць свяціць усю ноч, быццам у довад, што гэты вялізны гмах заўсёды бадзёра стаіць на варце народнай культуры.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́тык, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. датыкацца — даткнуцца (у 1 знач.). Марына, як заўсёды, прагледзела .. [ведамасці], малюсенькім дотыкам рукі паправіла валасы, хоць яны ляжалі вельмі акуратна.Скрыган.Побач былі слаўныя хлопцы, .. [Андрэй] як быццам адчуваў дотык іх сяброўскіх плячэй.Шахавец.
2. Адно з пяці знешніх пачуццяў — успрыманне адчуванняў, якія ўзнікаюць пры дакрананні да чаго‑н. Непасрэдны дотык. Апасродкаваны дотык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Ствараць крык, падобны на гукі «кар-кар». Толькі ў вершалінах дрэў прарэзліва каркалі вароны ды звінелі на розныя галасы іншыя дробныя птушкі.Якімовіч.
2.перан.Разм. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду. — Бачыш, піянер, як кіпіць работа! Яшчэ ж год назад знаходзіліся такія, што каркалі, быццам у калгасе ніхто працаваць па-сапраўднаму не будзе.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няба́чны, ‑ая, ‑ае.
Недаступны для зроку. Выключыўшы маторы, нябачны самалёт стаў ціха падыходзіць да поплава.Мележ.Шаргатліва прамчаўся над галовамі нябачны снарад і глуха ўдарыў аб зямлю дзесьці ў пушчы.Паслядовіч.// Скрыты, непрыкметны. Думала [Марыя Андрэеўна] аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа.Мележ.[Плацце] робіць Крысціну незвычайна лёгкай, быццам надае нябачныя крыл[ы].Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак.
1.што. Зрабіць халодным або халаднейшым. Раздзімаюць [коні] цёплыя храпы, Не даюць застаяцца льду, — Быццам ім захацелася раптам Пастудзіць густую ваду.Барадулін.— Апякуся — дык пастуджу тое месца, — сказаў .. [Пятро] і раптам памкнуўся да яе, расставіўшы рукі, каб абняць.Марціновіч.
2.накаго-што. Разм. Падзьмуць. Звіснуць патроны на грудзі, Вецер на раны пастудзіць.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)