ЛЕ́БЕДЗЕЎ Віктар Цімафеевіч (н. 13.1.1932, г. Арол, Расія),
бел.акцёр. Нар.арт. Беларусі (1992). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1955). З 1956 працуе ў Бел. т-ры юнага гледача. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць адметная спалучэннем псіхал. аналізу з выразным знешнім малюнкам. Ролі будуе на эмацыянальных кантрастах, тонка адчувае жанравыя асаблівасці твора. Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я.Купалы), Кароль, Самахвальскі («Цудоўная дудка», «Несцерка» В.Вольскага), Халімон («Подых навальніцы» І.Мележа), Кароль («Сярэбраная табакерка» З.Бядулі), Анатоль, Андрэй («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Круціцкі, Рыспаложанскі («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Банкрут» А.Астроўскага), Румін («Дачнікі» М.Горкага), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Фёдар («У пошуках радасці» В.Розава), Пратэй, Мальволіо («Два веронцы», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Панталоне («Зялёная птушка» К.Гоцы), Трэлані, Ліўсі («Востраў скарбаў» Р.Стывенсана), Артур («Авадзень» паводле Э.Войніч), Юліус («Новыя прыгоды Карлсана» паводле А.Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно і на тэлебачанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВА́НАЎ Барыс Мікалаевіч (8.5.1904, Масква — 22.9.1972),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў 4-й студыі МХТ. З 1924 акцёр МХАТ. З 1950-х г. выступаў і як рэжысёр. Творчасць вызначалася яркім тэмпераментам, рамант. узнёсласцю, спалучэннем сатырычнасці знешняга малюнка ролі з глыбокім лірызмам, імкненнем да выяўлення супярэчлівасці характараў герояў. Сярод тэатр. роляў: Наздроў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Кудраш («Навальніца» А.Астроўскага), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Дзмітрый Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Ф.Дастаеўскага), Ламаносаў («Ламаносаў» У.Іванава), Кімбаеў («Страх» А.Афінагенава), Швандзя («Любоў Яравая» К.Транёва) і інш. Паставіў спектаклі «Браты Карамазавы» (з П. і В. Маркавымі), «Ягор Булычоў і іншыя» (1964), «Чайка» Чэхава (1969). Лепшыя ролі. ў кіно: Дуброўскі («Дуброўскі», 1936), Пажарскі («Мінін і Пажарскі», 1939), Руднеў («Крэйсер Вараг», 1947), Пацёмкін («Адмірал Ушакоў», 1953), Сядоў («Ступень рызыкі», 1969). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1947, 1949, 1950, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХО́ЭЛС (сапр.Воўсі) Саламон Міхайлавіч
(16.3.1890, г. Дзвінск, цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 13.1.1948),
яўрэйскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арг.СССР (1939). З 1919 у яўр.тэатр. студыі А.Граноўскага ў Петраградзе, з 1921 у Дзярж.яўр. т-ры ў Маскве (з 1929 маст. кіраўнік). Выкладаў у вучылішчы пры Маскоўскім яўр. т-ры, з 1941 праф. У 1941—45 старшыня яўр. антыфаш. к-та.
Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Створаныя М. сцэн. вобразы вызначаліся філас. глыбінёй, тэмпераментнасцю, вастрынёй і манументальнасцю формы, пластычнай выразнасцю: Веніямін («Падарожжа Веніяміна III» Мендэле-Мойхер-Сфорыма), Зайвл Авадзіс («Сям’я Авадзіс» П.Маркіша), Менахем-Мендэль, Тэўе, Шымеле Сарокер («Агенты», «Тэўе-малочнік», «200 тысяч» паводле Шолам-Алейхема), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Сярод лепшых пастановак: «Чатыры дні», «Суламіф» (сцэнарый М., вершы С.Галкіна, 1937), «Тэўе-малочнік» (1938) і «Блукальныя зоркі» (1941) паводле Шолам-Алейхема, «Фрэйлехс» З.Шнеера (1945). Дзярж. прэмія СССР 1946. Загінуў у Мінску.
расійскі акцёр. Нар.арг. Расіі (1981). Скончыў тэатр. студыю пры Калінінскім абл.драм. т-ры (1950). З 1949 у Калінінскім, Омскім т-рах, з 1961 у Маскоўскім т-ры сатыры. Камедыйны акцёр. Яго мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, эмац. выразнасць, тэмперамент, дакладны адбор выразных сродкаў выявіліся ў ролях: Скаромны («Таблетка пад язык» А.Макаёнка), Астап Бендэр («Дванаццаць крэслаў» паводле І.Ільфа і Я.Пятрова), Скапэн («Хітрыкі Скапэна» Мальера), Пічэм («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Стары («Шчаслівая падзея» С.Мрожака), Хлынаў («Гарачае сэрца» А.Астроўскага), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Калабушкін («Самазабойца» М.Эрдмана), Карлсан («Малыш і Карлсан, які жыве на даху» паводле А.Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно: «Белае сонца пустыні» (1970), «Канец начнога злодзея», «Уласнасць рэспублікі» (абодва 1972), «Добра сядзім!» (1986), «Вярбоўшчык» (1991), «Бедная Саша» (1997) і інш. Выступае і як рэжысёр. Дзярж. прэмія Расіі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КАЛАЎ Вацлаў Сцяпанавіч (19.6.1912, Мінск — 27.8.1969),
бел.акцёр. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыў студыю пры Польскім дзярж. вандроўным т-ры Беларусі, у 1931—36 працаваў у ім. У 1938—41 у Бел. т-ры юнага гледача імя Н.К.Крупскай, з 1944 у Палескім, з 1945 у Пінскім, з 1954 у Магілёўскім абл.драм. т-рах, з 1955 у Бел.рэсп. т-ры юнага гледача. Характарны акцёр. Сярод лепшых роляў у Пінскім і Магілёўскім т-рах — Чарнавус («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Мураў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); у т-рах юнага гледача — Антось Лабыш і Ціхонь («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І.Козела), Паэт і Пан («Цудоўная дудка» В.Вольскага), Ян Фіглеўскі («Марат Казей» В.Зуба), Камерцыі Саветнік і Канцлер («Снежная каралева» Я.Шварца), Мушарон-старэйшы («Горад майстроў» Т.Габэ), Ахаў («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Карабас Барабас («Прыгоды Бураціна» паводле А.Талстога), герцаг Міланскі («Два веронцы» У.Шэкспіра).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Андрэй Аляксеевіч (12.4.1918, г. Кастрама, Расія — 10.6.1983),
расійскі акцёр. Сын А.Дз.Папова. Нар.арт.СССР (1965). Скончыў студыю пры Цэнтр. т-ры Чырв. Арміі (1940), з 1939 акцёр, у 1963—73 гал. рэжысёр гэтага т-ра. З 1974 у МХАТ, у 1977—78 гал. рэжысёр т-ра імя К.С.Станіслаўскага. З 1968 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва (з 1973 праф.). Творчасць вызначалася абаяльнасцю і ўнутр. культурай, шматпланавасцю, характарнасцю і багаццем псіхал. адценняў трактоўкі вобразаў. Сярод роляў: Якаў («Якаў Багамолаў» М.Горкага), Лебедзеў («Іванаў» А.Чэхава), Іаан («Смерць Іаана Грознага» А.К.Талстога), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Петручыо («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра), Галілей («Жыццё Галілея» Б.Брэхта) і інш. Паставіў спектаклі «Рынальда ідзе ў бой» Г.Джываніні (1969), «Невядомы салдат» Ю.Рыбакова (1971) і інш. Здымаўся ў кіно: «Шведская запалка», «Атэла», «Паядынак», «Памяць сэрца», «Пакорлівая», «Настаўнік спеваў», «Некалькі дзён з жыцця Абломава» (1980) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУДО́ЎКІН Усевалад Іларыёнавіч (28.2.1893, г. Пенза, Расія —30.6.1953),
расійскі кінарэжысёр, акцёр, тэарэтык кіно; адзін з заснавальнікаў сав. кінематаграфіі. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914), у 1922—24 вучыўся ў Дзяржкінашколе. Першыя пастаноўкі — «Шахматная гарачка» (1925, разам з М.Шпікоўскім) і «Механіка галаўнога мозга» (1926). Стварыў этапную для сав. кіно трылогію: «Маці» (1926), «Канец Санкт-Пецярбурга» (1927), «Нашчадак Чынгісхана» (1928) з драм. масавымі сцэнамі, паэт. вобразамі, псіхал. распрацоўкай характараў. Сярод інш. фільмаў: «Просты выпадак» (1932), «Дэзерцір» (1933), «Перамога» (1938), «Мінін і Пажарскі» (1939, з М.Долерам), «Сувораў» (1941), «Адмірал Нахімаў» (1947), «Жукоўскі» (1950, з Д.Васільевым), «Вяртанне Васіля Бортнікава» (1953). Выступаў і як кінаакцёр. Распрацаваў сістэму работы з акцёрам і непрафес. выканаўцам паводле сістэмы К.Станіслаўскага. Аўтар кн. «Кінарэжысёр і кінаматэрыял», «Кінасцэнарый. Тэорыя сцэнарыя» (абедзве 1926), «Акцёр у фільме» (1934). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1947, 1951.
літоўскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар.арт. Літвы (1954). Вучыўся ў студыі Дзярж.т-ра ў Каўнасе (1928—31). У 1932—35 і 1939—41 акцёр Шаўляйскага, у 1935—39 Клайпедскага драм. т-раў, у 1941—66 Драм.т-ра Літвы ў Вільнюсе (у 1949—51 і 1954—66 гал. рэжысёр, у 1954—58 і дырэктар), у 1946—49 выкладаў у студыі гэтага т-ра, з 1962 адначасова ў Кансерваторыі Літвы. Творчасць вылучалася псіхалагічнасцю, пластычнасцю, выразнасцю голасу, жэстаў і мімікі. Сярод роляў: Уладальнік («Уладальнік» В.Мікалайціса-Пуцінаса), Херт («Надзеі» Х.Хеерманса), Скіргайла («Скіргайла» В.Крэве), Смірноў, Лапахін («Мядзведзь», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Захар, Ягор («Ворагі», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Ціхан («Навальніца» А.Астроўскага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера). Паставіў «Картачны домік» Л.Ленча (1951), «Гамлет» У.Шэкспіра (1959), «Прывіды» Г.Ібсена (1961), «На дне» М.Горкага (1964), «Фауст» І.В.Гётэ (1965), «Скіргайла» (1966). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКУ́РАЎ Сяргей Каюмавіч (н. 1.1.1941, Масква),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1991). Скончыў тэатр. вучылішча пры Цэнтр. дзіцячым т-ры (1964). Працаваў у т-рах Масквы, у 1978—87 у драм. т-ры імя Станіслаўскага. Акцёр адкрытага тэмпераменту, яго ігра адметная псіхал. глыбінёй, драм. напружанасцю. Сярод роляў: Аляксандраў («Жывы труп» Л.Талстога), Іванаў («Іванаў і іншыя» паводле А.Чэхава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Ён («Маналог пра шлюб» Э.Радзінскага), Сяргей Нячаеў, Трушнікаў («Не быў..., не знаходзіўся..., не ўдзельнічаў...», «Партрэт для першай паласы» Ю.Макарава) і інш. З 1967 здымаецца ў кіно: «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Сібірыяда», «Смак хлеба» (абодва 1979), «Ратаўнік» (1980), «Армавір!», «Божае стварэнне» (абодва 1991), «Эскадрон» (1992), «Адзін пасярэдзіне Расіі» (1994), «Журавіны ў цукры» (1995), «Пан Тадэвуш» (1999), «Тайны палацавых пераваротаў» (2000), «Дзікунка» (2001) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЁРБЕДЖ (Burbage) Рычард (каля 1567, Шодыч, цяпер у межах Лондана — 13.3.1619),
англійскі акцёр. Буйнейшы прадстаўнік т-ра эпохі Адраджэння. Сябар У.Шэкспіра, які напісаў для яго ролі Рычарда III, Гамлета, Атэла, Ліра, Макбета і інш. Уваходзіў у склад трупы «Слугі лорда-камергера». Валодаў здольнасцю сцэн. пераўвасаблення, багатай мімікай і жэстам. Быў таксама выдатным жывапісцам.