інтэрва́л
(лац. intervallum)
1) прамежак, перапынак, адлегласць паміж з’явамі ў часе або пэўнымі пунктамі ў прасторы;
2) муз. суадносіны двух тонаў па вышыні, напр. секунда, тэрцыя, кварта, квінта, секста і інш.;
3) адлегласць паміж ваеннаслужачымі, вайсковымі падраздзяленнямі і г.д. у шырыню, калі яны павернуты да фронту 1 (параўн. дыстанцыя 1).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зені́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да зеніту (у 1 знач.). Зенітная адлегласць.
зені́тны 2, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для стральбы па паветраных цэлях (пра зброю). Зенітная гармата. Зенітны кулямёт. Зенітны снарад. // Аснашчаны такой зброяй (пра вайсковую часць). Зенітны дывізіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.
1. Аднесці, занесці адно за другім усё, многае або ўсіх, многіх. Паадносіць пазычаны посуд. Паадносіць дзяцей у яслі.
2. Аднесці, аддаліць, перамясціць на нейкую адлегласць усё, многае. Вецер паадносіў лісце. Паадносіць платы ад дарогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фі́ніш, ‑у, м.
1. Заключная частка спартыўнага спаборніцтва на хуткасць. Фініш заегу.
2. Канечны пункт спартыўнага спаборніцтва, а таксама (у скачках) невялікая адлегласць перад такім пунктам. Да фінішу заставалася не больш ста метраў, калі я пачуў ззаду тэпанне босых ног. Пінчук.
[Англ. finish.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шыро́ка, прысл.
1. Прысл. да шырокі.
2. у знач. вык. Пра вялікую адлегласць да чаго‑н., працягласць куды‑н. — Я тут! — данёсся знізу глухі голас. — Тут сцежка... Шырокая! Во! Пяць крокаў.. Лезьце сюды смела... Тут шырока, я вам кажу... Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мікрафо́н
(ад мікра- + -фон)
прыбор, які ператварае гукавыя ваганні ў электрычныя і служыць для перадачы гукаў на адлегласць або для ўзмацнення іх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пражэ́ктар
(англ. projector, ад лац. proiectus = кінуты наперад)
асвятляльны прыбор, які пры дапамозе аптычнай сістэмы пасылае яркі пучок праменяў на далёкую адлегласць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэле-
(гр. tele = далёка)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцці «які здзяйсняецца на адлегласці», «які дзейнічае на далёкую адлегласць», «тэлевізійны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВА́КУУМ (ад лац. vacuum пустата) у тэхніцы, стан разрэджанага газу пры цісках, значна меншых за атмасферны. Паводзіны газу ў вакуумных прыстасаваннях вызначаюцца суадносінамі паміж даўжынёй свабоднага прабегу l малекул або атамаў і памерам d, характэрным для дадзенай прылады ці працэсу (напр., адлегласць паміж сценкамі сасуда, дыяметр трубаправода, адлегласць паміж электродамі). У залежнасці ад суадносін l і d адрозніваюць вакуум нізкі (пры l), сярэдні (пры l ≈ d) і высокі (пры l ≫ d). Пры яшчэ меншых цісках вакуум называюць звышвысокім, калі ў 1 см³ застаецца ўсяго некалькі дзесяткаў малекул (пры атм. ціску ў 1 см³ іх ~1019).
У вакуумных прыладах і ўстаноўках з d ≈ 10 см нізкаму вакууму адпавядае вобласць ціскаў вышэй за 100 Па, сярэдняму — ад 100 да 0,1 Па, высокаму — ад 0,1 да 10−6 Па, звышвысокаму — ніжэй за 10−6 Па. Уласцівасці газу ў нізкім вакууме вызначаюцца частымі сутыкненнямі паміж малекуламі газу, цячэнне газу вязкаснае, гал. роля ў праходжанні току належыць іанізацыі малекул. У высокім вакууме ўласцівасці газу вызначаюцца сутыкненнямі яго малекул са сценкамі сасуда, ток праходзіць толькі пры наяўнасці эмісіі электронаў і іонаў электродамі. Уласцівасці газу ў сярэднім вакууме прамежкавыя. Звышвысокі вакуум вызначаецца паводзінамі ў вакууме паверхняў цвёрдых цел. Ствараецца і падтрымліваецца вакуум вакуумнымі помпамі, вентылямі, клапанамі і інш. прыстасаваннямі і прыладамі (гл. Вакуумная тэхніка); вымяраецца вакуумметрамі. Выкарыстоўваецца вакуум у вакуумнай металургіі, пры вакуумаванні бетону і сталі, вакуум-фармаванні вырабаў з тэрмапластаў, стварэнні вакуумных пакрыццяў і інш.
У.М.Сацута.
т. 3, с. 464
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НЗА (ням. Linse ад лац. lens сачавіца),
празрыстае для светлавых прамянёў цела, якое абмежавана дзвюма пераламляльнымі паверхнямі (крывалінейнымі або крывалінейнай і плоскай) і мае вось або плоскасць сіметрыі. Найб. пашыраны Л. са сферычнымі паверхнямі. Яны прызначаны для пераўтварэння формы светлавога пучка і з’яўляюцца асн. элементам аптычных сістэм (напр., Аб’ектыў, Акуляр).
Адрозніваюць збіральныя і рассейвальныя Л. Збіральная пераўтварае пучок паралельных прамянёў у пучок, які сыходзіцца ў адным пункце F′ (гал. фокусе Л.). Такая Л. ўтварае сапраўдны відарыс аб’екта, калі ён знаходзіцца перад фокусам Л., і ўяўны — калі аб’ект размешчаны паміж фокусамі і Л. (гл. Лупа). Рассейвальная Л. пераўтварае пучок паралельных прамянёў у пучок, што разыходзіцца, і заўсёды ўтварае ўяўны відарыс аб’екта. Асн. характарыстыкі Л. — фокусная адлегласць і аптычная сіла, якія характарызуюць яе пераламляльную здольнасць. Калі таўшчыня Л. значна меншая за радыусы крывізны пераламляльных паверхняў, яна наз. тонкай. Аптычная сіла Д і фокусная адлегласць 𝑓1 тонкай Л. вызначаюцца формулай Д = 1/𝑓1 = (n−1) (1/r1−1/r2), дзе n — паказчык пераламлення матэрыялу Л., r1 і r2 — радыусы крывізны яе паверхняў; для выпуклай адносна аб’екта паверхні r>0, для ўвагнутай r<0. Адлегласці ад аптычнага цэнтра Л. да аб’екта (x) і яго відарыса (x′) звязаны паміж сабой формулай Л.: 1/x1 − 1/x = 1/𝑓′ (адлегласці ад Л. ўздоўж ходу светлавога праменя лічацца дадатнымі, супраць ходу — адмоўнымі). Гл. таксама Аберацыі аптычных сістэм, Відарыс аптычны, Павелічэнне аптычнае.
А.І.Болсун.
т. 9, с. 268
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)