дзве палеаліт. пячоры (Вялікі і Малы О.) на Пд Германіі на ПнЗ ад г. Аўгсбург. Маюць па некалькі культурных пластоў, якія перакрываюць адзінаднаго і належаць да розных стадый позняга палеаліту, мезаліту, неаліту і эпохі металаў. У пячоры Вялікі О. выяўлена мезалітычнае пахаванне чалавечых чарапоў стараж. еўрапеоідаў. У адным паглыбленні 27 чарапоў, у другім — 6. Чарапы тваравымі часткамі павернуты да ўвахода ў пячору і густа пасыпаны вохрай. Побач знойдзены ўпрыгожанні з ракавін і зубоў аленяў. Большасць чарапоў належала жанчынам і дзецям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАЭТЭРЫФІКА́ЦЫЯ,
хімічная рэакцыя, што прыводзіць да замены аднаго спіртавога ці кіслотнага астатку ў малекуле складанага эфіру на другі; адзін са спосабаў атрымання складаных эфіраў. Адбываецца пры ўзаемадзеянні эфіру са спіртам (алкалоліз), карбонавай к-той (ацыдоліз) ці інш. складаным эфірам (падвойны абмен) у прысутнасці каталізатара (алкагаляты, шчолачы, саляная к-та і інш.). Выкарыстоўваюць у прам-сці для атрымання полікарбанатаў, тэрэфталатаў, метылавага і бутылавага эфіраў вышэйшых тлустых кіслот, а таксама для сінтэзу складаных эфіраў, якія нельга атрымаць этэрыфікацыяй (напр., вінілавыя эфіры вышэйшых кіслот).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РЭ́ДЗЬКА»,
дзіцячая гульня, шырока вядомая ўсх. славянам. Варыянты вылучаюцца сюжэтнай і тэатралізаванай разнастайнасцю, персанажамі і тэкстамі (паэтычнымі, дыялагічнымі). У цэнтры гульні — дзеці «Р.», якія сядзяць у радзе, трымаючы рукамі і каленямі адзінаднаго. Інш. персанажы («дзед», «баба», «матка», «пані» і інш.) удзельнічаюць у пасадцы, доглядзе і вырыванні «Р.» (па чарзе «выцягваюць» дзяцей, якія моцна трымаюцца). Звычайна «Р» патрэбна «пані», якая «ўпала з печы, пабіла плечы». Апісанні гульні ў зб-ках П.В.Шэйна, Е.Р.Раманава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПРЭД (ад англ. spread расцягваць, расшыраць),
1) адначасовыя купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў на адзін і той жа тавар з рознымі тэрмінамі пастаўкі або на два розныя, але ўзаемазвязаныя тавары.
2) Адначасовая купля і продаж ф’ючэрсных кантрактаў з неўзаемазвязанымі таварамі з мэтай зніжэння спаганяемых падаткаў — падатковы спрэд.
3) Адначасовая купля і продаж апцыёнаў аднаго тыпу, але па розных базісных цэнах ці з розным перыядам да моманту сканчэння апцыёну або па розных базісных цэнах і з розным перыядам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫКЦЫ́ЙНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механічная сістэма для перадачы вярчальнага руху паміж валамі за кошт сіл трэння, якія ўзнікаюць паміж дыскамі, цыліндрамі або конусамі, што насаджаны на валы і прыціснуты адзін да аднаго.
Вызначаецца бясшумнасцю ў рабоце, магчымасцю плаўна рэгуляваць скорасць вядзёнага элемента, праслізгваннем пры раптоўных перагрузках, што ахоўвае канструкцыю ад разбурэння. Ф.п. з пераменным перадатачным лікам наз.варыятарам. Выкарыстоўваюць у бесступеньчатых перадачах, механізмах вярчэння шпіндэляў у вінтавых прэсах, молатах, трансп. машынах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адно́йчы, прысл.
Аднаго разу. І вось аднойчы вечарам.. [бацька] выняў з футляра сваю скрыпку.Брыль.Аднойчы я адпачываў на Каўказе, у Хосце.Скрыган.[Маці:] — Я за гэты хвойнік так аднойчы палаялася з Амелькам, што ён і цяпер баіцца сустракацца са мной.Шамякін.//Адзін раз. Дачка адыходзіла цвёрда, аднойчы зірнула назад.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абго́н, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).
2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю.Баранавых.
•••
У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзінаднаго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злюбі́цца, злюблюся, злюбішся, злюбіцца; зак.
Разм.
1. Палюбіць адзінаднаго. Смерць іх толькі і разлучыць — Так злюбіліся яны.Колас.[Паўлінка:] Вельмі ўжо татка мой заеўся на цябе з таго часу, як даведаўся, што мы з табой злюбіліся.Купала.
2. Спадабацца, прыйсціся каму‑н. да душы; палюбіцца. Сцерпіцца — злюбіцца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
піха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Тое, што і пхаць. На станцыі было вельмі многа людзей. Яны бегалі ўсцяж вагонаў, крычалі, піхалі адзінаднаго.Арабей.[Антон Пятровіч:] — Ды хто, як не я, табе самому параіў паступіць у акадэмію? І яму раіў. Усіх вас, верхаглядаў, на добрую дарогу піхаў.Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Адштурхвацца, упіраючыся ў што‑н. [Кандрат:] — Я з ворыва каня павёў паіць. Аж гляджу, Звончыкава старая выходзіць з хаты проста ў човен і пачынае пхацца да хмызоў.Караткевіч.
3.Зал.да пхаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)