Сцёклы ’тонкі, худы’ (ТС), сцёклісты, сцеклі́сты ’тонкі, высокі’ (ТС, Арх. Вяр.). Параўн. укр.дыял.сте́клий ’тонкі і высокі (пра расліну, што вырасла ў цяньку)’, стекли́стий ’высокі, тонкі (пра дрэва)’, рус.оте́коватый ’танкаваты, слабы (пра жыта)’, польск.спец. ciekoł ’верхавінны леташні выростак на маладых соснах; каш.vëcekli ’высокі, шчуплы, тонкі, худы (пра чалавека і жывёлу)’. Вытворныя ад прасл.*tekti ў спецыфічным значэнні ’імкнуцца, падымацца ўверх’, параўн. *gъnati (гл. гнаць) і го́нкі ’высокі’, гл. Варбат, Этим. иссл. 6, 1996, 13; гл. сцякаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТРАПАМЕ́ТРЫЯ (ад антрапа... + ...метрыя),
адзін з прыёмаў антрапал. даследавання, які заключаецца ў вымярэнні чалавечага цела і яго частак для ўстанаўлення палавых, узроставых, расавых і інш. структурных асаблівасцяў. Вылучаюць вымярэнні: цела — саматаметрыю, касцей шкілета — астэаметрыю, чэрапа — краніяметрыю. Для дакладнага вымярэння і фіксацыі прыкмет існуюць спец. інструменты (цыркулі, антрапаметры, ганіёметры, стужкі і інш.). Для якаснай характарыстыкі прыкмет, якія нельга вымяраць (рысы твару, колер скуры, валасоў, вачэй і інш.), складзены спец. шкалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЧЭ́БНАЕ ХАРЧАВА́ННЕ, дыетатэрапія,
выкарыстанне спец. рацыёнаў харчавання з лячэбна-прафілактычнымі мэтамі. Асн. прызначэнне — збалансаванасць рацыёну: забеспячэнне арганізма чалавека ў неабходных суадносінах бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, незаменнымі амінакіслотамі, вітамінамі, мікраэлементамі і інш. Улічваецца таксама кулінарная апрацоўка, каларыйнасць, кансістэнцыя стравы, рэжым харчавання і інш. Існуе 15 асн.дыет (сталоў) і іх варыянты, таксама сутачныя рэжымы (разгрузачныя дні), спец. дыеты (нулявая, малочная, гароднінная, каліевая і інш.). Навук. асновы Л.х. распрацоўвае дыеталогія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛЬПА (ад лац. pulpa мякаць) у тэхніцы, сумесь завіслых цвёрдых часцінак і вадкасці, падрыхтаваная для выкарыстання ў тэхнал. працэсе. Пры абагачэнні карысных выкапняў П. наз. сумесь іх з вадой; у гідраметалургіі і хіміі — сумесь матэрыялаў, што апрацоўваюцца, з вадой ці спец.хім. рэагентамі; у буд-ве і горнай справе — сумесь вады і грунту ці горнай пароды. П., атрыманую шляхам размывання грунту гідраманіторам ці ў спец. змяшальніках, выкарыстоўваюць пры тушэнні пажараў.