2.узнач.прым. Няроўны, нягладкі, са складкамі, маршчынамі. У лодцы сядзеў чалавек у сіняй палінялай майцы і шэрым памятым капелюшы.Шашкоў.Пазаўчора з суседняй вёскі .. [людзям] перадалі зачытаную, памятую партызанскую газету.Шамякін.// Які страціў сваю першапачатковую форму ад удару, штуршка; пашкоджаны ўмяцінамі. Пад адхонамі валяліся памятыя цыстэрны, шкілеты вагонаў.Карпаў.Там, на шырокіх дашчаных паліцах і ў вялізных плеценых карзінах, яшчэ можна было знайсці хлеб — праўда, пабіты і памяты.Якімовіч.// Прыбіты, прыгнуты, прытоптаны (аб раслінах). На тым месцы, дзе [людзі] селі на зямлю, асталася пасля іх толькі памятая трава.Чорны.//перан. Заспаны, са слядамі стомы; змораны, нясвежы (пра твар). Якаў застаў Вярбіцкага дома. Той нядаўна прачнуўся, і твар яго быў памяты і нясвежы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фразеалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фразеалогіі. Фразеалагічныя даследаванні.
2. Які з’яўляецца фразеалагізмам. Фразеалагічны зварот.// Які змяшчае ў сабе фразеалагізмы. Фразеалагічны слоўнік.
•••
Фразеалагічныя адзінствы — устойлівыя звароты, цэласнае значэнне якіх у пэўнай ступені матывавана асобнымі значэннямі слоў, што ўваходзяць у склад такіх зваротаў, напрыклад: «першы блін комам», «трымаць камень за пазухай».
Фразеалагічныя выразы — устойлівыя, семантычна непераасэнсаваныя звароты, якія складаюцца цалкам з слоў са свабоднымі значэннямі; да іх адносяцца прыказкі, прымаўкі, выслоўі, крылатыя словы, а таксама ўстойлівыя словазлучэнні намінатыўнага характару, напрыклад: «прыхільнікі міру», «сацыялістычнае спаборніцтва».
Фразеалагічныя зрашчэннігл. зрашчэнне.
Фразеалагічныя спалучэнні — устойлівыя звароты, у склад якіх уваходзяць словы як з фразеалагічна звязаным, так і з свабодным значэннямі, пры гэтым цэласнае значэнне такіх спалучэнняў вынікае са значэння асобных слоў, напрыклад: «закляты вораг», «расквасіць нос».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
next to[ˈneksttə]prep.
1. по́бач (з/са), каля́, ля;
I sat next to him. Я сядзеў побач з ім.
2. пасля́; другі́ па ва́жнасці, велічыні́і да т.п.;
Next to swimming his favourite sport was basketball. Пасля плавання яго любімым відам спорту быў баскетбол.
3. ама́ль;
It cost me next to nothing. Гэта мне амаль нічога не каштавала.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
6.comput. чып (крышталь разам з нанесенай на яго інтэгральнай схемай)
♦
have a chip on one’s shoulder трыма́цца задзі́рліва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
cream[kri:m]n.
1. смята́нка, вяршкі́;
sour cream смята́на;
whipped cream узбі́тая смята́нка;
strawberries and cream клубні́цы/труска́лкі са смята́нкай;
skim the cream from the milk здыма́ць вяршкі́ з малака́
2. крэм;
chocolates with cream fillings шакала́д з крэ́мавай начы́нкай
3. крэм (касметычны сродак)
4. са́мае ле́пшае, цвет, краса́ (чаго-н.);
the cream of society цвет/краса́ грама́дства
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Кры́нка ’гладыш’ (Мат. Маг., Ян., Мат. Гом.). Рус.кринка ’тс’, ст.-рус.крина ’мерка збожжа’, балг.крина ’тс’, серб.-харв.крина ’тс’, славен.krínja ’чан’, в.-луж.krina ’карыта’. Астатнія славянскія паралелі маюць памяншальную суфіксацыю. Развадоўскі (Wybór, 2, 174–175) аддзяляў слова са значэннем ’крыніца’ ад слова са значэннем ’пасудзіна’. Першае ён выводзіў саст.-грэч.κρήνη ’крыніца’, другое — з невядомай нам таксама грэчаскай формы. Калі браць пад увагу значэнне ’драўлянае начынне’, то не выключана сувязь з лац.scrinium ’скрынка’ (Бернекер, 1, 617). Прыняць генетычную сувязь паміж славянскімі і лацінскай лексемамі нельга. Хутчэй тут старое лексічнае пранікненне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэало́гія ‘багаслоўе’ (ТСБМ), тэолёгія ‘тс’ (Пятр.), ст.-бел.теология, феология ‘тс’ (1595 г., ГСБМ). Запазычаны саст.-польск.teologia ‘тс’, якое з лац.theologia, а апошняе саст.-грэч.θεολογίᾱ ‘навука пра багоў’ ад θεός ‘бог’ і ‑λογία < λόγος ‘слова’ (Булыка, Лекс. запазыч., 162; ЕСУМ, 5, 546–7). Параўн. таксама ст.-бел.теологъ, што саст.-польск.teolog ‘тс’; другасныя варыянты, фанетычна набліжаныя да грэчаскіх формаў феологъ, феолокгъ. Таго ж паходжання народнае тэлялёг ‘багаслоў’; студэнт-багаслоў; чалавек, што чытае ў царкве святыя кнігі’ (Нас.), магчыма, іранічна і фармальна набліжанае да гукапераймальных слоў таляхаць, талялёхаць і інш., гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВА́НТАВЫ МОСТ,
мост, асноўнымі канструкцыйнымі элементамі якога з’яўляюцца ванты — гнуткія расцягнутыя стрыжні (стальныя тросы, канаты, круглы пракат). Вантавы мост звычайна мае пілон (апору), ванты, бэльку жорсткасці і праезную частку. Ванты робяць пераважна з высокатрывалай сталі, бэлькі жорсткасці і пілоны — са сталі і жалезабетону. Пралёт вантавага моста больш за 300 м (у Індыі пабудаваны вантавы мост з пралётам 457 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Іван Аляксеевіч) (н. 26.8.1921, в. Гарбачова Тульскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Палкоўнік (1956). Скончыў Тамбоўскую ваен.-авіяц. школу пілотаў (1941), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). У Чырв. Арміі з 1940. На фронце сажн. 1942. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Здзейсніў каля 400 баявых вылетаў. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Беларусі (Орша, Віцебск, Барысаў, Мінск, Баранавічы), Украіны, Літвы, баёў ва Усх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (30.6.1895, в. Падстарыны Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.8.1938),
савецкі военачальнік. Скончыў Чугуеўскае ваен. вучылішча (1916). У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце, прапаршчык. Саснеж. 1918 у Чырв. Арміі, камісар палка, нач. палітаддзела дывізіі. З 1929 нач. і ваенком Аб’яднанай беларускай вайсковай школы. З 1932 камендант умацаванага раёна, з 1936 камандзір стралк. корпуса Асобай Далёкаўсх. арміі. Чл.ЦВКБССР у 1929—32. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.