НІКІ́ЦІН (Яраслаў Георгіевіч) (6.2.1942, в. Малая Плотніца Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне кардыялогіі. Д-рмед.н. (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1964), з 1970 працаваў у ім. З 1985 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). Навук.працы па распрацоўцы і ўдасканаленні методык абследавання і лячэння хворых з сардэчнымі арытміямі, распрацоўцы партатыўных аўтам. устройстваў для аналізу рытму сэрца і яго парушэнняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Мониторирование электрокардиограммы // Инструментальные методы исследования в кардиологии. Мн., 1994;
Клиника, диагностика и лечение основных видов сердечных аритмий // Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯЗІ́ (Фацех) (н. 18.4.1914, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1949). Друкуецца з 1928. Піша на тадж. і ўзб. мовах. У кн. вершаў «Маяк» (1933), «Песні дня» (1938), «Каханне» (1940) паэтызацыя жыцця, мірнай працы, духоўнага свету суайчыннікаў. Вядучае месца ў яго творчасці займаюць тэмы подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі: кн. франтавых навел «Помста таджыка» (1947), «З апавяданняў пра вайну» (1962), раманы «Вернасць» (кн. 1—2, 1949—58), «Не кажы, што лес пусты...» (1975). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў. На бел. мову творы Н. пераклала Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Аляксандр Лявонавіч) (9.9.1892, в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 26.3.1966),
бел. вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1932). Скончыў Горацкі с.-г.ін-т (1924). У 1932—37 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). З 1960 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па лесаводстве, дэндралогіі і інтрадукцыі раслін.
Тв.:
Дрэвы і кусты паркаў і лясоў БССР. 2 выд.Мн.. 1933;
Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. 2 изд. Мн.. 1965;
Определитель хвойных деревьев и кустарников. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЙБЕРГ, Нейберг (Neuberg) Карл (29.7.1877, г. Гановер, Германія — 30.5.1956), нямецкі біяхімік, адзін з заснавальнікаў сучаснай біяхіміі. Замежны чл.АНСССР (1925). Скончыў Берлінскі ун-т (1898), працаваў у ім. З 1920 у Ін-це біяхіміі ў Берліне (дырэктар). У 1938 эмігрыраваў. З 1938 у Іерусалімскім ун-це (Палесціна), у 1941—50 у Нью-Йоркскім ун-це і Бруклінскім політэхн. ін-це. Навук.працы па абмене вугляводаў, браджэнні, ферментах. Высветліў ключавое месцазнаходжанне піравінаграднай к-ты ў вугляводным абмене, адкрыў фруктоза-6-фасфат, шэраг ферментаў, распрацаваў сінтэз шэрагу цукроў і амінакіслот, схему спіртавога браджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯГРЭ́Й (Віктар Якаўлевіч) (н. 3.7.1948, в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне транспарту. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1971). З 1974 у Бел. ун-це транспарту (з 1997 прарэктар). Навук.працы па прагназаванні трансп. патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы трансп.сістэм. Пад кіраўніцтвам Н. выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыг. вузлоў Бел. чыгункі.
Тв.:
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М.У.Праўдзіным);
Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М.Л.Дыканюком, М.У.Праўдзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСНЕР (Альфрэд Мікалаевіч) (22.2.1898, г. Кіраваград, Украіна — 20.11.1973),
украінскі вучоны батанік-ліхенолаг; заснавальнік укр. школы ліхенолагаў. Чл.-кар.АН Украіны (1972). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі. З 1922 у АН Украіны. У 1924 даследаваў ліхенафлору Беларусі. З 1931 у Ін-це батанікі АН Украіны (у 1968—70 дырэктар). Навук.працы па фларыстыцы, сістэматыцы, філагеніі, бат. геаграфіі і фітацэналогіі споравых і кветкавых раслін. Апісаў больш за 100 таксонаў відавога і ўнутрывідавога і 48 надвідавога рангу лішайнікаў, прапанаваў 230 новых назваў і сістэму класіфікацыі лішайнікаў, правёў фларыстычны аналіз ліхенафлоры сав. Арктыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗАРАБО́ЧЫ ЧАС Уключае час, звязаны з працай (час прыбыцця на работу, абедзенны перапынак і г.д.), час вядзення хатняй гаспадаркі, карыстання паслугамі прадпрыемстваў быт. абслугоўвання, працы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы, асабіста свабодны час і інш. Структура П.ч. разглядаецца ў залежнасці ад розных сац.-прафес. груп гар. і сельскага насельніцтва, ад велічыні і складу сям’і і інш. Прадукцыйнае выкарыстанне П.ч. садзейнічае павышэнню прафес., агульнаадук. і культ. ўзроўню, духоўнаму і фіз. ўдасканаленню асобы. Дзяржава павінна садзейнічаць стварэнню неабходных умоў, якія б спрыялі гарманічнаму і духоўнаму развіццю асобы, раскрыццю магчымасцей і таленту людзей у інтарэсах грамадства і асобы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАКУПНА́Я ЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць грашовай адзінкі быць абмененай на пэўную колькасць тавараў і паслуг; здольнасць насельніцтва абменьваць заробленыя (накопленыя) сродкі на тавары (купіць іх у дзярж., каап. і інш. гандлі) і аплату розных паслуг. П.з. грошай вызначаецца індэксам, адваротным індэксу цэн і тарыфаў на паслугі: калі індэкс цэн і тарыфаў за пэўны час знізіцца, то індэкс П.з. грошай павысіцца (гл.Індэкс пакупной здольнасці). П.з. насельніцтва залежыць ад узроўню аплаты працы, пенсій, стыпендый і інш. выплат, грашовых накапленняў насельніцтва, таксама і ад узроўню цэн на тавары, прадукты харчавання, паслугі, накіраваныя на задавальненне пэўных патрэб чалавека (гл.Узровень жыцця).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛАМАРЧУ́К (Анатоль Сямёнавіч) (25.5.1920, с. Вярхоўка Барскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 23.6.1979),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1966). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1942). З 1969 заг. кафедры Гомельскага ун-та. Навук.працы па марфалогіі, генезісе і тэратагенезе, біялогіі і экалагічнай радыебіялогіі караняплодаў, фізіялогіі росту раслін, насенняводстве і селекцыі с.-г. культур. Кіраваў складаннем гербарыя Палесся (35 тыс. аркушаў).
Тв.:
Заповедник на Припяти Мн., 1976 (у сааўт);
Гербарий Белорусского Полесья кафедры ботаники Гомельского университета (разам з Г.Л.Паламарчук) // Ботанич. журн. 1978. Т. 63, № 7.
бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Паўн.Каўк.ун-т у г. Растоў-на-Доне (1931). У 1962—86 у Мінскім мед. ін-це (да 1982 заг. кафедры). Навук.працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дызентэрыі, менінгакокавых інфекцый, ацэтылхалінавым абмене пры інфекц. хваробах у чалавека і жывёл.
Тв.:
Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей. Л., 1955 (разам з А.С.Паляковай);
О современных методах диагностики дизентерии (разам з А.А.Ключаровым) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 7.