пало́ска гл. паласа і палоса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́сны гл. паласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́тнішча, -а, мн. -ы, -нішч і -нішчаў, н.

Адрэзак тканіны на ўсю шырыню сатканага кавалка.

Стол прэзідыума быў накрыты чырвоным палотнішчам.

П. сцяга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Даходзіць да стану страху, баяцца.

|| зак. спало́хацца, -аюся, -аешся, -аецца і напало́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго (што).

Наводзіць страх, боязь.

|| зак. спало́хаць, -аю, -аеш, -ае і напало́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. пало́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́ць, палю́, по́леш, по́ле; палі́; по́латы; незак., што.

Ачышчаць ад пустазелля або выдаляць яго адкуль-н.

П. грады.

П. макрыцу.

|| зак. вы́палаць, -лю, -леш, -ле; -латы.

|| наз. по́ліва, -а, н.

|| прым. пало́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́лтус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паўночная прамысловая рыба сямейства камбалавых.

|| прым. па́лтусавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́луба, -ы, мн. -ы, -луб, ж.

Гарызантальнае перакрыцце ў корпусе судна.

Верхняя, ніжняя п.

Выйсці з каюты на палубу.

|| прым. па́лубны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Тонкі слой волава, якім пакрываюць паверхню металічных вырабаў для засцярогі ад іржы, акіслення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палудзі́ць гл. лудзіць.