перфарато́рый

(ад лац. perforare = прабіваць, свідраваць)

пярэдняя частка галоўкі сперматазоіда, дзякуючы якой ён пранікае праз абалонку яйца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-пластыка

(гр. plastike = лепка, скульптура)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з аднаўленчай хірургіяй.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-поды, -подыі

(гр. pus, podos = нага)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «канечнасць», «органы перамяшчэння».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прота-, прата-

(гр. protos = першы)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «першапачатковы, першасны», «вышэйшы, старэйшы, галоўны».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радые-

(лац. radius = прамень)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да радыеактыўнасці, да радыяцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рысбе́рма

(гал. rijsbenn, ад rijs = дубец + berm = вал, насып)

частка гідратэхнічнага збудавання, прызначаная для ўмацавання рэчышча патоку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рэні́н

(н.-лац. rennina)

састаўная частка страўнікавага соку млекакормячых; як прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне і малочнай вытворчасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

секста́нт

(лац. sextans, -ntis = шостая частка, ад sex = шэсць)

вугламерны інструмент, які выкарыстоўваецца ў мараходстве і авіяцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-скаф

(гр. skaphe = лодка)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццям «судна», «апарат для падводных даследаванняў».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

-стат

(гр. statos = нерухомы)

другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на нязменнасць стану, пастаянства чаго-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)