нямецкі матэматык і фізік, адзін з заснавальнікаў спец.адноснасці тэорыі. Праф. ун-таў у Боне (з 1892), Кёнігсбергу (з 1895), Цюрыху (з 1896), Гётынгене (з 1902); прадстаўнік гётынгенскай матэм. школы. Навук.працы па геаметрыі, геам. метадах у тэорыі лікаў, матэм. фізіцы, гідрадынаміцы. Даў геам. інтэрпрэтацыю кінематыкі спец. тэорыі адноснасці (гл.Мінкоўскага прастора-час).
Тв.:
Рус.пер. — Пространство и время // Принцип относительности: Г.А.Лоренц. А.Пуанкаре. А.Эйнштейн. Г.Минковский. Л., 1935.
Літ.:
Делоне Б.Н. Герман Минковский // Успехи мат. наук. 1936. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РАН (Казімір Феліксавіч) (6.8.1895, в. Дзянісы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1972),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Праф. (1963). Засл. лесавод Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі лясны ін-т (1925). У 1931—41 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (заг. сектара), у 1943—46 ва Усесаюзным НДІ лясной гаспадаркі (заг. сектара). У 1945—70 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па штучным лесааднаўленні, інтрадукцыі каштоўных дрэвавых парод.
Тв.:
Мероприятия по реконструкции малоценных молодняков в лесах БССР. Мн., 1952;
Развитие лесокультурного дела в Белоруссии за 1917—1967 гг. // Лесоведение и лесное хозяйство. Мн., 1969. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 6.9.1936, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). У 1969—94 нам., першы нам. міністра сельскай гаспадаркі, нам. старшыні Дзяржплана, першы нам. старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Навук.працы па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, племягадоўлі, эканоміцы і арганізацыі с.-г. вытворчасці.
Ф.У.Мірачыцкі.
Тв.:
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Пути развития кормопроизводства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1982. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕЛЬСО́Н (Абрам Іосіфавіч) (4.3.1902, Мінск — 23.3.1971),
бел. вучоны ў галіне уралогіі. Д-рмед.н. (1956), праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БДУ (1928). У 1931-41 і 1945—58 у Мінскім мед. ін-це, з 1958 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук.працы па хірургіі, уралогіі, нефралогіі. Аўтар аперацыі пузырна-кішачнага сувусця, якую ўкараніў у практыку лячэння хворых на прыроджаныя анамаліі мачавога пузыра.
Тв.:
Методика исследования урологических больных. 2 изд. Мн., 1955;
Оперативное лечение недержания мочи на почве врожденных аномалий мочевой системы. Мн., 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАЎ,
комплекс археал. помнікаў (3 гарадзішчы, бескурганны і 2 курганныя могільнікі) каля в. Мохаў Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішчы мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры датуюцца 5—4 ст. да н.э. і 6 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. Выяўлены рэшткі жытлаў, гліняны посуд, жал. прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні. Бескурганны могільнік належаў мілаградцам. Пахавальны абрад — трупаспаленне па-за межамі пахавання, інвентар — кавалкі керамікі, трапляюцца камяні. Адзін з курганных могільнікаў належаў дрыгавічам, датуецца 10—12 ст. Пахавальны абрад у ім — трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены металічныя і шкляныя пацеркі, бранзалеты, драцяныя кольцы, нажы, сякеры, гаршкі, шыйная грыўня, крэсіва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МРО́ЧАК (Жорж Адамавіч) (н. 6.4.1937, в.Рагозіна Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1960), БПІ (1964). З 1969 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (у 1979—90 нам. дырэктара). Навук.працы па электрафіз. і электрахім. спосабах апрацоўкі матэрыялаў, плазменна-вакуумных метадах асаджэння пакрыццяў, ахове матэрыялаў ад карозіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Обработка износостойких покрытий. Мн., 1997 (у сааўт.);
Вакуумно-плазменные способы формирования защитных и упрочняющих покрытий. Мн., 1998 (разам з В.А.Емяльянавым, І.А.Івановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ЦАРКО́ЎНА-АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Адкрыты ў 1915 у г. Мсціслаў Магілёўскай губ. пры духоўным вучылішчы. У 1923 меў 1157 экспанатаў; аддзелы: археал., нумізматычны, этнагр., царк. старажытнасцей, 100-годдзя вучылішча. Сярод экспанатаў косці маманта з кар’ера мясц. цагельні, каменныя сякеры і кераміка з гарадзішча, манеты ВКЛ, Рус. дзяржавы 17—18 ст., старадрукі і рукапісныя царк. кнігі, узоры нар. адзення, с.-г. прылады працы, вырабы з лазы, лыка, дрэва. У 1924 створаны аддзелы: прыродна-гіст., мастацка-прамысловы, бібліяграфічны. Пры музеі дзейнічалі гурткі краязнаўцаў і аховы гіст. помнікаў, быў выпрацаваны статут музея. Экспанаты загінулі ў час Вял.Айч. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРА́ШКА (Анцінея Рыгораўна) (н. 15.10.1924, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1959). Скончыла БДУ (1948). З 1950 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, у 1963—93 у БДУ. Навук.працы па бел. дыялекталогіі, пытаннях узаемадзеяння бел. мовы з суседнімі слав. і неслав. мовамі. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1969), падручніка «Сучасная руская мова» (ч. 1—2, 1979—81). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРЗЁНАК (Пётр Пятровіч) (н. 8.5.1951, в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1974). З 1974 у Бел.НДІ пералівання крыві, з 1984 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (у 1991—98 заг. лабараторыі). Навук.працы па імунафізіялогіі, нейраімуналогіі, экалагічнай фізіялогіі.
Тв.:
Особенности развития лихорадки, вызванной экзо- или эндогенным пирогеном на фоне иммуносупрессии или иммуностимуляции (разам з В.М.Гурыным) // Докл.АНБССР. 1991 Т. 35, № 2;
Роль иммунной системы в периферических механизмах лихорадки // Термофизиология: Информ. бюлл. 1994. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДЗЕВА (Глафіра Антонаўна) (н. 2.1.1911, в. Кабылянка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне патафізіялогіі. Д-рмед.н., праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1966). Скончыла Маскоўскі пед. (1933) і Віцебскі мед. (1940) ін-ты. У 1948—69 заг. кафедры, адначасова ў 1961—65 рэктар Віцебскага мед. ін-та. Навук.працы па ролі нерв. сістэмы ў патагенезе хвароб і кампенсацыі парушаных функцый, вострай ныркавай недастатковасці.
Тв.:
Роль нервной системы в механизме восстановления функций организма при смертельных кровопотерях (разам з Р.М.Прусам) // Вестн. хирургии им. Грекова. 1951. Т. 71, № 4.