ЛЕАНА́РДАЎ Дзмітрый Сяргеевіч

(21.10.1871, в. Узунава Маскоўскай вобл. — 1915),

гісторык і педагог. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію (1896). Працаваў выкладчыкам у Полацкім духоўным вучылішчы, у Віцебскім настаўніцкім ін-це (з 1910). Аўтар працы «Полацкі князь Усяслаў і яго час» (1912—16), у якой даў нарыс гісторыі Полацкага княства 10—12 ст., яго ўнутр. становішча і ўзаемаадносін з інш. стараж.-рус. землямі і на гэтым фоне паказаў жыццё і дзейнасць Усяслава Брачыславіча, яго палітыку, накіраваную на пашырэнне Полацкай зямлі і забеспячэнне яе эканам. і паліт. самастойнасці.

т. 9, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)