па́лкі, -ая, -ае.

1. Прасякнуты моцным пачуццём.

П. парыў.

Палкая прамова.

2. Які вельмі захапляецца чым-н., цалкам аддаецца якой-н. справе.

П. агітатар.

П. змагар за нацыянальнае адраджэнне.

3. Вельмі страсны, гарачы.

П. позірк.

|| наз. па́лкасць, -і, ж. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палко́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Афіцэрскае званне, чын, рангам вышэйшы за падпалкоўніка і ніжэйшы за генерал-маёра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. палко́ўніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́ва, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і палавіна (у 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́ззе, -я, н., зб.

Палазы саней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́йка, -і, ДМо́йцы, мн. -і, -ло́ек, ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́к, -лка́, мн. -лкі́, -лко́ў, м.

1. Нары паміж печчу і супрацьлеглай сцяной уздоўж глухой сцяны ў сялянскай хаце.

2. Шырокі драўляны памост у лазні, на якім парацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́льны гл. палоць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца полівам чаго-н.

|| ж. пало́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

1. гл. ламаць.

2. Паламанае месца, пашкоджанне.

Ліквідаваць паломку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Багамолец, які вандруе па святых мясцінах.

|| ж. пало́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пало́мніцкі, -ая, -ае.