Прыно́жак ’дэталь у калаўроце, на якую наступаюць нагой, каб прывесці ў рух кола’ (Скарбы), мн. л. прыно́жкі ’планкі, якія злучаюць ніжнія часткі ножак стала’ (паст., Сл. ПЗБ). Суфіксальная лексікалізацыя словазлучэння пры назе́; параўн. аналагічнае, але з іншай семантыкай рус. дыял. прино́жка ’перакладзіна, якая змацоўвае стойкі ткацкага станка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пстры́чка, пстрычо́к ’рэзкі адрывісты ўдар пры разгібанні ўказальнага або сярэдняга пальца, сагнутага вялікім пальцам’; ’пра малую, несур’ёзную, нявытрыманую, запальчывую, нервовую жанчыну ці дзяўчыну’ (ТСБМ, Шат., ТС, Сл. ПЗБ, Байк. і Некр., Жыв. сл.), ’шпілька’ (Байк. і Некр.). З польск. pstryczek, pstryczka ’пстрычка’, якія ад pstrykać (гл. пстрык).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́чкі 1 ’тэрміны судаводства ў гродскіх судах’ (Гарб.). З польск. roki (sądowe) ’тэрмін паўнамоцтва судоў’, ст.-польск. poroczki ’земскія, павятовыя суды’. Да рок 1 (гл.).
Ро́чкі 2 ’верхавіны дрэў’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, з ’атожылкі на галінах, якія выраслі за адзін год’, гл. рок 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгава́ння, рэгава́нне, рыго́ўка ’матэрыял, якім пакрываецца вата пры пашыве ватняга адзення’ (іўеў., валож., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), рыгава́не ’вацін’ (Сцяшк. Сл.). Звязана з польск. ryga ’лінія’, ’рад’, rygować ’прышываць падкладку, вату’, якія з’яўляюцца запазычаннямі са ст.-в.-ням. rihe ’рад’, ’лінія’, ’рыска’, ням. Reihe ’рад’, ’шарэнга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ткі ’частка кроснаў, якая складаецца з дошкі з дзіркамі, у якія ўцягваюцца ніткі’ (Сл. Гродз., Сл. рэг. лекс.), ры́ткі ’тс’ (ТС), ра́йткі ’прылада для навівання нітак у кроснах’ (Сл. Гродз.), рэ́йтка ’маток нітак’ (Сцяшк. Сл.). З літ. ratẽlis ’колца; самапрадка’ або літ. rìtė ’шпулька’ < ням. Riet ’бёрда’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Свіро́ўка ‘рыбалоўная трохсценная сетка’ (палес., Крыв.; Браім, Рыбалоўства, 45). Няясна. Відавочна, можна супаставіць з рус. арх. свира́ть ‘звязваць разам сеці’, сви́рываться ‘звівацца разам ад хвалявання (аб стаўных сетках)’, якія далей Сабалеўскі (РФВ, 14, 299) звязвае з рус. свора, сворка, гл. шворка, вор 2 і Фасмер, 3, 583.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сці́ркі ’карты’ (клец., Жд. 1), сці́рка ’карта (ігральная)’ (Мат. Гом.). Запазычана з аргат. рус. сти́рки ’карты (як правіла, самадзельныя)’, што, у сваю чаргу, ад аргат. стиры ’ігральныя карты са сцёртымі або дамаляванымі абазначэннямі, якія дадаюць у няпоўную калоду’, гл. Грачоў-Макіенка, Истор.-этим. сл., 131. Гл. сціраць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сыса́к ’цяля, якое яшчэ ссе цыцку’ (Сцяшк. Сл.; беласт., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сысаць, ссаць. Няясныя адносіны да польск. дыял. sisiak ’конік (у дзіцячай мове)’, каш. sisk ’малады конік, жарабя (пяшчотная назва)’, якія Борысь (SEK, 3, 272) узводзіць да падзыўных слоў si! sis!, параўн. сі́-і-і.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АБСЦЭ́СЫ МНО́ЖНЫЯ ў дзяцей, псеўдафурункулёз,
хвароба, якая характарызуецца гнойным запаленнем экрынавых потавых залоз. Узбуджальнік — залацісты стафілакок. Узнікненню спрыяюць расшыраныя і ўкарочаныя вывадныя пратокі потавых залоз у грудных дзяцей. На скуры ў вусцях праток з’яўляюцца пустулы (як шпілечная галоўка), якія прарываюцца з утварэннем гнойнай скарынкі. Адначасова ўзнікаюць шматлікія вузельчыкі і вузлы (памерам ад гарошыны да яйца) чырвона-бардовага колеру, якія потым размнажаюцца і прарываюцца з вадкім гноем. Высыпанні бываюць прыступамі і суправаджаюцца агульнай слабасцю, ліхаманкай, паносам. Хвароба працяглая; пры загойванні застаюцца рубцы. Лечаць УФ-апрамяненнем, пераліваннямі крыві маці, ін’екцыямі пеніцыліну; абсцэсы ўскрываюць, прамываюць антысептыкамі.
т. 1, с. 47
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАВЯЗА́ЦЕЛЬНАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць цывільна-прававых нормаў, якія рэгулююць узнікненне, выкананне і спыненне абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнні. Абавязацельнае права Рэспублікі Беларусь выкладаецца ў аднайм. раздзеле Цывільнага кодэкса і інш. нарматыўных актах (некаторыя абавязацельствы рэгламентуюцца правіламі і палажэннямі, устаноўленымі мін-вамі і ведамствамі). Складаецца з агульнай і асаблівай частак. У агульнай ч. змешчаны нормы, якія вызначаюць паняцце абавязацельстваў, падставы да іх узнікнення, змест і парадак выканання і інш., а таксама падставы да спынення абавязацельстваў і адказнасць за іх парушэнне. Нормы асаблівай часткі рэгулююць асобныя віды абавязацельстваў (купля-продаж, мена, дарэнне, падрад, пастаўка і інш.).
Н.А.Карповіч.
т. 1, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)