пасле́д, ‑у, ДМ ‑дзе, м.

Орган, які ўтвараецца ў цяжарнай жанчыны і самкі млекакормячых для абмену рэчываў і кармлення зародка ў час выношвання плода і які выходзіць услед за плодам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Сапці злёгку, ціха або час ад часу. Макар уладкаваўся сабе ў цяньку і паціху пасопваў носам. Б. Стральцоў. Сяргейка ціхенька пасопваў, уткнуўшыся тварам у падушку. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. пасцярог, ‑сцерагла, ‑ло; заг. пасцеражы; зак., каго-што.

Сцерагчы некаторы час. Маці мякка, ласкава сказала: — Ты, сыночак, будзеш з дзедам, хату пасцеражэш. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Узірацца некаторы час. Немец, аднак, не варушыўся, яшчэ трохі паўзіраўся ў байца і затым тузануўся з ламачча. Быкаў. Лабановіч паўзіраўся пільней — так: гэта Янка Тукала! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паця́ўкаць, ‑ае; зак.

Разм. Цяўкаць некаторы час; цяўкнуць некалькі разоў. Сабака сваё зрабіў і толькі, каб не адразу парваць знаёмства з хлопцамі, адбегся і, вінавата аблізваючыся, пацяўкаў і падаўся дадому. Сташэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Час ад часу або злёгку штурхець. Затое ж дзед Сёмка, як бог, Ідзе за працэсіяй ззаду. Паважны, не чуючы ног, Паштурхвае локцем Гарваду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да пераліць.

2. Тое, што і пералівацца (у 3, 4 знач.).

•••

Пераліваць з пустога ў парожняе — займацца пустой балбатнёй, марна траціць час за размовамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабалбата́ць, ‑балбачу, ‑балбочаш, ‑балбоча; зак.

Разм.

1. Правесці некаторы час у балбатні. Гадзіну прабалбатаць.

2. што і без дап. Выдаць тайну, сакрэт.

3. што і без дап. Незразумела сказаць што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., што.

1. Даць пракіпець; кіпячэннем давесці да гатоўнасці. Пракіпяціць малако. // Апрацаваць кіпячэннем для надання якіх‑н. якасцей. Пракіпяціць шпрыц.

2. і без дап. Кіпяціць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

1. Выканаць танец; станцаваць. Пратанцаваць вальс. Пратанцаваць польку.

2. і без дап. Правесці некаторы час у танцах. Цэлы вечар з ... [Маняй] пратанцаваў нейкі сімпатычны юнак. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)