адзін з трох цэнтраў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст. разам з Артаніяй і Славіяй. Большасць даследчыкаў лічаць К. паліт. аб’яднанне ўсх. славян на тэр. Сярэдняга Прыдняпроўя з цэнтрам у г. Кіеў, а таксамаСтараж. Кіеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́НДАВЫ АЛЕ́Й,
эфірны алей з суквеццяў лаванды. Бясколерная ці жаўтаватая вадкасць з пахам лаванды, шчыльн. 885—897 кг/м³. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле. Асн. кампаненты — гераніёл, ліналаол, ліналілацэтат, лавандулол. Выкарыстоўваюць пераважна як пахучае рэчыва ў парфумерыі, а таксама як сыравіну ў вытв-сці ліналілацэтату.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГІТЫ́МНАСЦЬ (ад лац. legitimus законны) палітычнай улады, прызнанне народам і паліт. сіламі краіны правамернасці, законнасці паліт. улады, яе інструментаў, механізмаў дзейнасці, а таксама спосабаў яе ўсталявання. Л. улады не з’яўляецца прававым працэсам і не валодае юрыд. функцыямі; яна нефармальна фіксуе ўжо існуючы факт прызнання ўлады народам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВЫЯ МЕ́ТАДЫў матэматыцы,
метады набліжанага рашэння матэм. задач, якія зводзяцца да выканання канечнай колькасці элементарных аперацый над лікамі. Вылічэнні выконваюцца ўручную ці з дапамогай вылічальных машын. Распрацоўка новых Л.м. і выкарыстанне іх у ЭВМ прывялі да ўзнікнення вылічальнай матэматыкі. Гл.таксамаНабліжанае вылічэнне, Набліжаныя формулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРМЕЛА́Д (франц. marmelade ад партуг. marmelada ад marmelo айва),
жэлепадобны кандытарскі выраб (цукеркі). Адрозніваюць М. фруктова-ягадны, які атрымліваюць уварваннем фруктова-ягаднага пюрэ з цукрам і патакай (дадаюць харч. к-ты і фарбавальнікі, пахучыя рэчывы), і жэлейны, у састаў якога ўваходзіць таксамаагар-агар або пекцін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РТЫ,
лёгкія санкі для сабачай або аленевай запрэжкі. Сродак перамяшчэння на поўначы Еўропы, Азіі, Амерыкі. Вядомы яшчэ да н.э. Сабачыя Н. больш нізкія і лёгкія, у іх запрагаюць цугам або веерам, звычайна 6—12 сабак, у аленевыя — ад 1 да 7 аленяў. Есць таксама ручныя Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́Ў,
у беларусаў верхняе расхіннае сял. адзенне з белага даматканага палатна. Падобны на халат, часта з шырокім адкладным каўняром. Апраналі на кашулю, зімою на кажух. Да пач. 20 ст. быў пашыраны ў Віцебскай, на Пн Мінскай і Магілёўскай губ., а таксама на Смаленшчыне і Пскоўшчыне (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЭІ́ДА,
спадарожнік планеты Нептун. Астэроідападобны аб’ект, дыяметрам каля 340 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 5,51 млн.км. Сідэрычны перыяд абарачэння каля 359,6 сут. Адзіны спадарожнік планет з вельмі выцягнутай арбітай (эксцэнтрысітэт 0,753). Адкрыты Дж.Койперам (ЗША, 1949). Названы імем адной з міфалагічных нерэід. Гл.таксамаСпадарожнікі планет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКЛО́НЫ (ад лац. nucleus ядро),
агульная назва для пратонаў і нейтронаў, з якіх складаецца атамнае ядро. У адносінах да ядзерных сіл пратоны і нейтроны маюць падобныя ўласцівасці, таму іх можна разглядаць як 2 розныя «зарадавыя» станы адной і той жа часціцы — Н. Гл.таксамаІзатапічная інварыянтнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДВО́ДНЫЯ ХРЫБТЫ́, акіянічныя хрыбты,
горныя ўтварэнні на дне акіянаў і мораў. У пераходнай зоне ад мацерыкоў да акіянаў прадстаўлены пераважна астраўнымі дугамі, а таксама хрыбтамі на дне катлавін ускраінных мораў, у межах ложа акіяна пашыраны глыбавыя, скляпеніста-глыбавыя і вулканічныя хрыбты. Найб. з П.х. — сярэдзінна-акіянічныя.