ску́ць, скую́, скуе́ш, скуе́; скуём, скуяце́, скую́ць; скуй; ску́ты; зак., каго-што.

Тое, што і скаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разрэкламава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак., каго-што (разм.).

Рэкламуючы, зрабіць вядомым; расхваліць.

Р. тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раску́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -ку́ты; зак., каго-што.

Тое, што і раскаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распрапагандава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак., што.

Прапагандуючы, канчаткова пераканаць каго-н. у чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхаладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць раўнадушным, халодным да каго-, чаго-н.

Расхаладзець да работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., каго (што).

Выклікаць расчараванне.

|| незак. расчаро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак., ад каго-чаго чым (разм.).

Мець розніцу у чым-н., адрознівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэанімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго (што).

Правесці (праводзіць) рэанімацыю.

Р. арганізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагу́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прагуляць.

2. каго (што). Вадзіць, гуляючы (разм.).

П. сабаку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадушы́ць², -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што (разм.).

Насыціць чым-н. пахучым.

П. пакой духамі.