намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наперако́с, прысл.
Разм.
1. Коса ў адносінах да чаго‑н. Дзверы пайшлі наперакос.
2. перан. Не так, як трэба, як заўсёды. Прыгожа і ў дастатку жыў Глінчакоў. А пасля вайны ўсё пайшло ў яго неяк наперакос. Ракітны. Дзяўчына была сумная, думала аб тым, што яе жыццё пайшло наперакос. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неафі́т, ‑а, М ‑фіце, м.
1. Той, хто нядаўна прыняў якую‑н. рэлігію.
2. перан. Новы прыхільнік якога‑н. вучэння або грамадскага руху. Віктар з Эдмундам Вярыгам і Кастусём сядзелі ля дзвярэй пры цёплай грубцы. Гаварылі вельмі ціха аб неафітах, нядаўна прынятых у.. [арганізацыю]. Караткевіч. // Навічок у якой‑н. справе.
[Грэч. neophytos.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невыкана́нне, ‑я, н.
1. Нездзяйсненне таго, што было даручана, намечана, меркавалася зрабіць. Думка аб невыкананні заводаў задання па рамонту вагонаў зноў запаланіла дырэктара, і ён .. забегаў па кабінеце. Пятніцкі.
2. Ухіленне ад выканання правіл, законаў. Невыкананне правіл тэхнікі бяспекі. □ Невыкананне загаду праўлення — ёсць простае парушэнне ўнутрыарцельнай дысцыпліны. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядба́йны, ‑ая, ‑ае.
Які абыякава, нядобрасумленна адносіцца да сваіх абавязкаў, спраў; лянівы. Быў тут раней брыгадзірам чалавек нядбайны і ўсё давёў да крайнасці. Кулакоўскі. І сынам трохі нездаволены дзед: нядбайны. Паспаць любіць. То печы, то жонкі пільнуецца. Колас. // Які сведчыць аб чыёй‑н. абыякавасці, нядобрасумленнасці. Нядбайныя адносіны да працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагадне́нне, ‑я, н.
1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым‑н. Міжнародныя пагадненні. Гандлёвае пагадненне. Пагадненне аб перамір’і. □ Нарэшце, пагадненне было падпісана. Самуйлёнак.
2. Прымірэнне, згода. Шукаць пагаднення. □ ...Такія перапалкі канчаюцца ўзаемным пагадненнем звычайна вечарам. Васілевіч.
•••
Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна без афіцыйных фармальнасцей, у вуснай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паказа́нне, ‑я, н.
1. Звесткі, якія даюцца на допытах, адказы на допытах. Паказанні сведак. □ На следстве.. [Бранавіцкі] мог даць паказанні, якія выкрываюць усю арганізацыю. Чарнышэвіч.
2. Даныя вымяральных прыбораў аб тэмпературы, ціску і пад. [Павел] увайшоў у люк карабля, механічна.. праверыў паказанні прыбораў, апусціўся ў рубцы на сваё крэсла. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папараска́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, чаго, аб кім-чым, пра каго-што, з дадан. сказам і без дап.
Разм. Расказваць доўга, неаднаразова; расказаць многа чаго‑н. [Хлопец:] — Людзі ўсё — во!.. Дружныя, таварыскія. Я вам мог бы столькі пра іх папарасказваць, што вам аж да вечара хапіла б слухаць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́скат, ‑у, М ‑наце, м.
Шум, які атрымліваецца ад удару чым‑н. па вадкасці або ад удару вадкасці аб што‑н. Потым з кійком пачаў хадзіць да мора, падоўгу сядзеў на беразе, слухаючы плюскат хваль. Хомчанка. Данёсся новы вясёлы крык, потым плюскат, зачарнеўся човен і пад’ехаў Манг. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафесіяналіза́цыя, ‑і, ж.
Авалоданне прафесіяй, спецыялізацыя ў якой‑н. галіне. // Пераход у разрад прафесіяналаў. Ганарару беларускія часопісы не плацілі, і аб прафесіяналізацыі не маглі марыць нават найздальнейшыя; паліцэйскі здзек над асобай пісьменніка безупынна рос. У. Калеснік. Скамарошніцтва ў Беларусі развівалася шляхам прафесіяналізацыі найбольш таленавітых арганізатараў народных гульняў. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)