что изво́лишь, всё сде́лаю што хо́чаш, усё зраблю́;
2.(с неопр. наклонением другого глагола для выражения почтительности, неудовольствия и т. п.) мець ла́ску; (соблаговолить) зрабі́ць ла́ску;
я сде́лал так, как изво́лили приказа́тьуст. я зрабі́ў так, як вы ме́лі ла́ску загада́ць;
он да́же не изво́лил встать ён на́ват не зрабі́ў ла́ску ўста́ць; иногда перевод опускается, а неопр. наклонение другого глагола переводится соответствующими личными формами; при повелительном наклонении в таких случаях добавляется одна из следующих формул:калі́ ла́ска, бу́дзь(це) ласка́вы, зрабі́(це) ла́ску;
где э́то ты изво́лил пропада́ть? дзе гэ́та ты прапада́ў?;
позва́л, а сам ушёл, тепе́рь изво́ль его́ дожида́ться паклі́каў, а сам пайшо́ў, цяпе́р чака́й яго́, зрабі́ ла́ску;
изво́ль(те) а) (при выражении согласия)калі́ ла́ска;
изво́льте, ещё остану́сь на часо́ккалі́ ла́ска, яшчэ́ застану́ся на гадзі́нку; б) (при выражении приказания) зрабі́це ла́ску, бу́дзь(це) ласка́вы;
2.перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр.Шахавец.
•••
Вушы вянуцьгл. вуха.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галалёдзіца, ‑ы, ж.
Ледзяная корка на паверхні зямлі, не пакрытая снегам; галалёд. Зноў прыціскаў марозік, і галалёдзіца шклом пакрывала дарогі.Дуброўскі.// Стан пагоды, калі паверхня зямлі, дрэў і інш. пакрыта ледзяной коркай. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адбіць удар праціўніка (звычайна пры фехтаванні). Чарапіцкі з месца кінуўся да Барвіны.., але той ужо стаяў на нагах, гатовы адпарыраваць удары.Пестрак.
2.перан. Абвергнуць, адхіліць чые‑н. довады, папрокі. Калі ж дакладчык прабаваў адпарыраваць рэпліку, у пакоі ўспыхваў гучны рогат.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпрэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Адхіліць, не даць чым‑н. займацца, прымусіць пакінуць месца, пасаду. [Сымон:] Я думаю! Гэта ж не жартачкі! — ад усяго адпрэчылі, і рук няма за што зацяць.Купала.І чаму.. [Васіль] не абсек тады Клыбіка, не адпрэчыў: знайшоў калі гаварыць пра школьныя справы, пагаварыў бы днём!М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну.Броўка.Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць [чародкі] шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акало́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да акалодка (у 2 знач.). Акалодачнае памяшканне.
2.узнач.наз.акало́дачны, ‑ага, м. Тое, што і акалодачны наглядчык. Патаргаваўшыся яшчэ трохі, акалодачны паказаў рукою на паліцыю і сказаў: «Калі ты будзеш стаяць па сваім, дык завяду ў акалодак!»Колас.
•••
Акалодачны наглядчыкгл. наглядчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аніко́лі, прысл.
Разм. Зусім ніколі; век. Сваёй роднай зямлі, дзе радзіўся, Мне аніколі нідзе не забыць.Кірэенка.Чаму ж аніколі ніякіх трывог Не ўбачыш у іншых на твары?Гілевіч.Гэтак кажуць спрадвеку: калі пад страхой Галубоў завядзецца пара, Аніколі ўжо самай грознай парой Перуны ў гэты дом не ўдараць.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)