1.Зрабіць узаемныя грашовыя разлікі; шчодра разлічыцца. За працу і насенне я не палічуся — свае людзі.Сіўцоў.
2.перан. Адпомсціць, адплаціць каму‑н.; паквітацца за што‑н. Уваходзіць Чыбук.. Упіраецца позіркам ў Адзінцова. А, ваша благароддзе! Ну, прыйшла чарга палічыцца!Мележ.
3. Прыняць у разлік каго‑, што‑н.; ўлічыць. — Нельга ж быць такім, — нарэшце скаваў бацька. — Табе не падабаецца [елка], але ж ты павінен палічыцца з сястрой.Мяжэвіч.— Усё тут шыта белымі ніткамі, усё пабудована на домыслах і галаслоўных даносах агентаў. Даказаць гэта на судзе будзе лягчэй лёгкага. Але наўрад ці прыме суд пад увагу нашы доказы і палічыцца з імі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паску́дства, ‑а, н.
Разм.груб.
1. Бруд, нечыстоты. [Жывіцкі:] — Ты гатоў усякае паскудства далонямі мясіць. Не ідзеш ты ў вялікую добрую работу, а ўсё нюхаеш, рыбку ловіш...Чорны.// Пра каго‑н. дрэннага, пра што‑н. дрэннае, непрыстойнае. [Раман] памятаў, што Мікіта Бычок, гэтае паскудства, абібок і злодзей, лез да яго цалавацца.Чарнышэвіч.Лабановіч пазірае на рысунак, і па губах прабягае іранічная ўсмешка. Потым ён хапае газетку і шпурляе кудысь у куток. — Паскудства! — гаворыць сам сабе.Колас.[Гунава:] — Ён мне гаворыць рознае паскудства і спадзяецца на прыдворнае з ім абыходжанне...Самуйлёнак.
2. Дрэнны, агідны ўчынак. — Бі, яго, хлопцы, каб не рабіў паскудства людзям!Галавач.[Бацька:] Усё роўна не дагледзіш, калі зноў захоча якое паскудства зрабіць.Губарэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагуля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1. Правесці некаторы час гуляючы. Прагуляць гадзіну на свежым паветры.// Пралодарнічаць, прагультаяваць. [Шэмет:] — Прагулялі лета, а цяпер дроў шукаеце?Лобан.
2.што і без дап. З-за гульні прапусціць што‑н., пазбавіцца чаго‑н. Прагуляць абед. □ — Ды і рагатку, відаць, прагуляў недзе, — глянуў .. [Сакоўскі] на Алешкавы рукі.Якімовіч.
3.што і без дап.Зрабіць прагул, не пайсці на работу.
4.што. Патраціць на гулянне, п’янства. Багаты ў мінулым, .. [Анупрэй] прагуляў большую палавіну свайго хутара.Пестрак.
5. Правесці некаторы час у п’янстве, гулянках.
6. Пацярпець паражэнне ў гульні. //каго-што. Прайграць каго‑, што‑н. Цівун ухмыльнуўся тоўстымі губамі: — Мусіць, заслужыў, калі пан прагуляў цябе... Добрага работніка не прагуляў бы!Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Правесці, зрабіць, утварыць (дарогу, сцежку і пад.). Ніхто нават са старажылаў не памятае, калі праклалі чыгунку.Навуменка.Дарогу на вуліцу і ў хлеў Чачык праклаў цераз агародчык, дзе ламаў на дровы стары частакол.Пташнікаў.//перан. Адкрыць магчымасць доступу куды‑н., здзяйсняючы першы палёт, плаванне і інш. У космас праклалі дарогу, назад на зямлю знайшлі шлях.Машара.
2. Навесці на карту (курс, шлях і пад.). Пракласці новы курс на карце.
Пракласці (пралажыць) дарогу — стварыць умовы для дасягнення чаго‑н., якой‑н. мэты, для росту, развіцця чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамы́ць, ‑мыю, ‑мыеш, ‑мые; зак., што.
1. Чыста абмыць вадой ці якой‑н. вадкасцю. Хутка прыйшоў доктар. Агледзеў, рану пражыў.Лынькоў.— Дай, Дзямян, прамыю табе твар вадою — мо’ палягчэе.Пестрак.//Спец. Увесці вадкасць у які‑н. орган з мэтай ачышчэння. Прамыць страўнік.
2.Спец. Пры дапамозе вады ці якой‑н. вадкасці, вільгаці ачысціць, вызваліць ад чаго‑н. непатрэбнага або вылучыць з чаго‑н. што‑н. Прамыць жалезную руду. Прамыць залаты пясок.
3. Прарваць што‑н. або прасачыцца праз што‑н. (пра ваду). Вада пражыла дамбу.// Сілай цячэння зрабіць упадзіну, паглыбленне ў чым‑н. (пра ваду).
4.Разм. Правесці які‑н. час за мыццём чаго‑н. Прамыць бялізну цэлы дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Думаючы, раздумваючы, прыйсці да якога‑н. рашэння; здагадацца зрабіць што‑н.; выдумаць. Думалі, думалі хлопцы, як выкрасці кажух. Нічога не прыдумалі, як толькі расперазаць яго і лёгенька сцягнуць.Колас.Маёр не здолеў прыдумаць нічога іншага, апроч лабавога ўдара.Брыль.// Стварыць што‑н. у думках, вынайсці. Прыдумаць мелодыю. □ Сцяг сама Галіна пашыла і на ім лозунг, які прыдумалі разам усе, вось тут жа на бярвенні каля клеці.Галавач.— Гэта — праект новай міны. Наш Сёмка прыдумаў.Брыль.Восень пакуль — не прыдумаеш лепшай.Мележ.
2. Выдумаць тое, чаго не было на самай справе. — Ты хаця не прыдумай чаго. — Нашто мне прыдумваць, калі гэта праўда.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скле́іць, склею, склеіш, склеіць; зак., што.
1. Змацаваць пры дапамозе клею. Склеіць лісты паперы.// Зляпіць, прымусіць зліпнуцца (пра што‑н. клейкае). Кісель чамусьці склеіў зубы.Агняцвет.//Зрабіць або аднавіць што‑н. (разбітае, разламанае, разарванае), змацоўваючы часткі клеем. Склеіць разбітую вазу. □ Другім разам, калі Мішы Міхайлавіча не было ў майстэрні, хлопцы вырашылі самі склеіць крэсла. Вядома, спяшаліся і прыставілі спінку не тым бокам.Нядзведскі.//перан. Сабраць, саставіць, скласці (з якіх‑н. частак або няўмела, абы-як). [Клерык:] — Справа ў тым, што ў ксяндза Марашэўскага гэта камедыйка расцягнута на тры акты, а ксёндз Марцэвіч склеіў усё ў адным акце.Бядуля.
2.перан.Разм. Наладзіць, аднавіць. Пасля сваркі дружбу цяжка склеіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схі́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак.
Разм.
1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца. Першы стрэл жандара немінуча зваліў бы каня, і першы стрэл мог быць смяротны для яго, Мусатава, калі ў адказ грымнуць пісталеты ворага. Гэты не схібіць.Караткевіч.А я ўсё-такі не ведаў, ці насмерць забіў таго гада. А мо толькі параніў? Вельмі ж хваляваўся, рука магла схібіць.Сабаленка.[Лапецька:] — Паляванне — спорт для маладых і дужых. Дык не,.. [дзядзька Ціхон] яшчэ поўзае, пнецца давесці, што яго вока не схібіць.Паслядовіч.
2.перан.Зрабіць промах; памыліцца. [Зайчык] насцярожыўся, падрыхтаваўся, каб не схібіць, не пралічыцца.Мележ.У свядомасці цюкнула думка, што схібіць цяпер нельга інакш яны абодва загінуць.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узду́маць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Нечакана задумаць, захацець зрабіць што‑н. — Не ўздумайце страляць, — крыкнуў праваднік. — Мы партызаны. Вядзіце нас да начальства.Новікаў.Мажэйка вырашыў рашуча адбівацца ад усіх, хто ўздумае на яго нападаць.Шахавец.// Надумаць. — З інспектарам аблана Віктарам Кучэрыным нам даводзілася ездзіць даволі часта, і паміж намі ўстанавілася такая блізкасць, пры якой кожны меў права распытваць другога, што толькі ўздумае.Карпюк.
2.каго-што і здадан.сказам. Разм. Успомніць, прыпомніць. Маці .. ніяк не магла ўспомніць і выгаварыць сынава імя. Возьме дзіця на рукі, а як зваць, не ўздумае.Васілевіч.Хацела [Алена] запрасіць: «Прыходзьце вы да нас», але ўздумала, што не яна гаспадыня тут, — Ядзя павінна запрашаць.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bald
1.adv неўзаба́ве, у ху́ткім ча́се, ху́тка, ско́ра;
möglichst ~, so ~ wie [als] möglich, túnlichst ~ як мо́жна хутчэ́й;
wird's ~!разм. а ну, жваве́й!
2.cj:
~…, ~… то…, то…; ці…, ці…;
~ dies, ~ das то адно́, то друго́е;
◊
das ist ~ geságt, áber schwer getán лёгка сказа́ць, ды ця́жка зрабі́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)