РУ́ЗВЕЛЬТ (Roosevelt) Франклін Дэлана (30.1.1882, г. Хайд-Парк, штат Нью-Йорк. ЗША — 12.4.1945),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Скончыў Гарвардскі ун-т (1904), вывучаў юрыд. навукі ў Калумбійскім ун-це (1904—07). У 1905 ажаніўся з Элеанорай Р., пляменніцай Т.Рузвельта. З 1907 працаваў у юрыд. фірме. З 1910 сенатар у штаце Нью-Йорк ад Дэмакр. партыі. У 1913—20 пам. марскога міністра ва ўрадзе Т.В.Вільсана, выступаў за ўмацаванне ваен.-марской магутнасці ЗША. У 1920 кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША, потым зноў практыкаваў як юрыст. Са жн. 1921 у выніку хваробы на поліяміэліт страціў здольнасць хадзіць. У 1928—32 губернатар штата Нью-Йорк. У 1933—45 прэзідэнт ЗША (32-і) ад Дэмакр. партыі (тройчы перавыбраны ў 1936, 1940 і 1944 — адзіны выпадак у гісторыі краіны). Урад Р. садзейнічаў пераадоленню ўнутры ЗША наступстваў сусв.эканам. крызісу 1929—33 (палітыка «новага курсу»). У знешняй палітыцы аддавалася перавага адыходу краіны ад ізаляцыянізму, нармалізацыі адносін з СССР (дыпламат. адносіны ўстаноўлены ў ліст. 1933), удзелу ЗША (са снеж. 1941) у 2-й сусв. вайне на баку краін антыгітлераўскай кааліцыі, наладжванню супрацоўніцтва з гэтымі краінамі дзеля дасягнення ўсеагульнага міру і справядлівага пасляваен. ўладкавання свету (гл.Атлантычная хартыя, Ленд-ліз, Дэкларацыя Аб’яднаных Нацый, Квебекскія канферэнцыі 1943, 1944, Тэгеранская канферэнцыя 1943, Другі фронт, Крымская канферэнцыя 1945, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый).
Літ.:
Яковлев Н.Н. Ф.Рузвельт: человек и политик. М., 1981;
Мальков В.Л. Франклин Рузвельт: Пробл. внутренней политики и дипломатии. М., 1988;
Юнкер Д., Айгнер Д. Франклин Рузвельт. Уинстон Черчилль: Пер. с нем. Ростов н/Д, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пату́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Час ад часу, злёгку тупаць. Патупваць ад марозу.
2.Хадзіць, тупаць туды-сюды, пахаджаць. Сярод дзяўчат і хлопцаў рупліва патупваў стары Васіль Тумаш, з блішчастай сякерай за поясам.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
camping[ˈkæmpɪŋ]n. адпачы́нак у пала́тках;
go campingхадзі́ць у турысты́чныя пахо́ды, жыць у час адпачы́нку ў пала́тках;
a camping site ме́сца для адпачы́нку ў пала́тках
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Вышако́міцца ’ганарыцца, лічыць сябе вышэйшым за другіх’ (Бяльк.). Магчыма, ад прысл. *вышаком хадзіць, *вышаком насіць галаву, але гэта няпэўна. Гл. высокі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпе́хацца ’блытацца пад нагамі’ (валож., Гіл.), ’таўхацца, хадзіць бязладна’ (Сцяшк. Сл.), ’пхацца, лазіць між натоўпу’ (Варл.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.
Разм.Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам.Пташнікаў.[Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу.Шамякін.// Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці.Корбан.Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лых — пра беганіну (мсцісл., Нар. лекс.), лы́хъць, лы́хтъць ’хадзіць’ (полац., там жа), лы́хаць ’шнырыць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да ла́хаць1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́таць, лята́ць ’лётаць’, ’хутка хадзіць’, ’скакаць (пра вавёрку)’ (Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Форма з націскным ля‑ пад уплывам польск.latać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахаду́шкі, походу́шкі ’прасніца з днішчам’ (Уладз.). Не зусім ясна. Магчыма ад тпаход < пахаджаць < хадзіць (гл.) — з такой прасніцай хадзілі на папрадухі (вячоркі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераха́джвацца (піріхаджывыцца) ’не несціся пэўны час (пра курыцу)’ (Юрч.). Да пера- і хадзіць (гл.), г. зн. не сядаць у гняздо, каб несціся.