швейцарскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай механікі і рэлятывісцкай квантавай тэорыі поля. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1921). З 1923 у Гамбургскім ун-це, з 1928 праф. Вышэйшага тэхн. вучылішча ў Цюрыху. У 1940—46 у Ін-це фундаментальных даследаванняў (г. Прынстан, ЗША). Навук. працы па квантавай механіцы, мезоннай тэорыі ядз. сіл, тэорыі адноснасці, па гісторыі і філасофіі навукі. Сфармуляваў Паўлі прынцып. Прадказаў існаванне нейтрына (1930). Нобелеўская прэмія 1945.
Тв.:
Рус.пер. — Труды по квантовой теории. Квантовая теория. Общие принципы волновой механики: Статьи, 1920—1928. М., 1975;
Труды по квантовой теории: Статьи, 1928—1958. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЭЛ, Поўэл (Powell) Сесіл Франк (5.12.1903, г. Тонбрыдж, Вялікабрытанія — 9.8.1969), англійскі фізік, стваральнік навук. школы англ. фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), працаваў у Кавендышскай лабараторыі. З 1928 у Брыстольскім ун-це (з 1948 праф.). У 1952—61 дырэктар Еўрап. экспедыцыі па даследаванні касм. прамянёў у высокіх слаях атмасферы. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Распрацаваў фатагр. метад даследавання ядз. працэсаў (метад ядз.фатагр. эмульсій). Адкрыў π-мезоны ў касм. прамянях (1947, разам з супрацоўнікамі). Нобелеўская прэмія 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1968.
Тв.:
Рус.пер. — Исследование элементарных частиц фотографическим методом. М., 1962 (разам з П.Фаўлерам, Д.Перкінсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́Ў (Васіль Уладзіміравіч) (19.7.1761, г. Абаянь Курскай вобл., Расія — 3.8.1834),
рускі фізік і электратэхнік. Акад.Пецярб.АН (1809, чл.-кар. з 1802). Скончыў Харкаўскі калегіум (1785), вучыўся ў Пецярб. настаўніцкай семінарыі. У 1795—1833 праф.пецярб. Медыка-хірургічнай акадэміі. Раннія работы па тэорыі гарэння, потым адзін з першых у Расіі вёў даследаванні па электратэхніцы. Стварыў найбуйнейшую гальванічную батарэю (1802), з дапамогай якой адкрыў электрычную дугу. Паказаў магчымасць яе выкарыстання для асвятлення, электраплаўлення, зваркі і аднаўлення металаў з вокіслаў. Устанавіў залежнасць сілы току ад плошчы папярочнага сячэння правадніка. Прапанаваў пакрываць праваднікі ізаляцыйным слоем. Даследаваў электралітычнае дзеянне эл. току, разрады ў газах, электрызацыю трэннем, люмінесцэнцыю. Стварыў шэраг эл. прылад. Яго даследаванні паклалі пачатак практычнаму выкарыстанню электрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ ((Rabi) Ісідар Айзек) (29.7.1898, г. Рыманаў Падкарпацкага ваяв., Польшча — 11.1.1988),
амерыканскі фізік, адзін з заснавальнікаў радыёспектраскапіі. Чл.Нац.АН ЗША, Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1940). Скончыў Корнелскі ун-т (1919). З 1929 у Калумбійскім ун-це (з 1937 праф., з 1967 ганаровы праф.). У 1940—45 нам. дырэктара радыяцыйнай лабараторыі Масачусецкага тэхнал. ін-та. Навук. працы па магнетызме, ядз. фізіцы, спектраскапіі малекулярных пучкоў, квантавай механіцы. Адкрыў ядз.магн. рэзананс на ізаляваных атамах (1937). Распрацаваў рэзанансны метад вымярэння магн. момантаў атамных ядраў (метад Р.), радыёчастотны рэзанансны метад вымярэння дыпольных момантаў малекул (1949—53). Ажыццявіў прэцэзійныя вымярэнні магн. момантаў пратона і дэйтрона, выявіў эл. квадрупольны момант у дэйтрона (1939). Залаты медаль Н.Бора (1967). Нобелеўская прэмія 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАН (Чандрасекхара Венката) (7.11.1888, г. Тыручырапалі, Індыя — 21.11.1970),
індыйскі фізік, заснавальнік нац.навук. школы фізікаў. Чл.Інд.АН (1934). Замежны чл.АНСССР (1947). Скончыў Прэзідэнцкі каледж у Мадрасе (1906). З 1917 праф. Калькуцкага ун-та, з 1933 дырэктар Ін-та навукі ў Бангалоры. Адначасова з 1934 прэзідэнт Інд.АН, з 1948 дырэктар Ін-та Рамана ў Хебале і нац.праф. Індыі. Навук. працы па оптыцы, малекулярнай фізіцы, фізіцы крышталёў, акустыцы, фізіялогіі зроку і інш. Разам з інд. фізікам К.С.Крышнанам (незалежна ад Р.С.Ландсберга і Л.І.Мандэльштама) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на вадкасцях (Р. эфект; 1928). Нобелеўская прэмія 1930. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
К 50-летию открытия комбинационного рассеяния света // Успехи физ. наук. 1978. Т. 126, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ (Генадзь Сцяпанавіч) (н. 26.6.1938, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія),
бел.фізік-тэарэтык. Канд.фіз.-матэм.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1960 у Ін-це фізікі АН Беларусі. З 1973 у Ін-це прыкладных фіз. праблем пры БДУ (заг. лабараторыі, аддзела), з 1990 нам. дырэктара Ін-та цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы плазмы, радыяцыйнай газавай дынаміцы, фізіцы ударных хваль і ўздзеянні канцэнтраваных патокаў энергіі на рэчыва. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Действие излучения большой мощности на металлы. М., 1970 (у сааўт.);
Численное моделирование обтекания космических тел гиперзвуковым потоком газа при их прохождении через плотные слои атмосферы (разам з В.Я.Окуневым) // Инж.-физ. журн. 1999. Т. 72, № 6.
швейцарскі фізік. Чл.Швейц. акадэміі тэхн. навук (1988). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1988). Скончыў Швейц.тэхнал.ін-т у Цюрыху (1955). З 1963 у Цюрыхскай н.-д. лабараторыі фірмы «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс карпарэйшэн». З 1997 у н.-д. установах Іспаніі і Японіі. Навук. працы па звышправоднасці, фізіцы цвёрдага цела, мультыкрытычных з’явах, сканіруючай тунэльнай мікраскапіі, нанамеханіцы. Стварыў першы сканіруючы тунэльны электронны мікраскоп (1981; з Г.Бінігам), што дало пачатак новай галіне навукі — нанатэхналогіі. Нобелеўская прэмія 1986 (з Бінігам).
Тв.:
Рус.пер. — Растровый туннельный микроскоп (разам з Г.Бінігам) // В мире науки. 1985. Вып. 10;
Сканирующая туннельная микроскопия — от рождения к юности (з ім жа) // Успехи физ. наук. 1988. Т. 154, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДА́К (Эдуард Аркадзевіч) (н. 18.3.1936, г. Віцебск),
бел.фізік. Д-р. фіз.-матэм.н. (1986). Сын А.Дз.Рудака. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1972 заг. лабараторыі). Навук. працы па ядз. спектраскапіі, вывучэнні структуры атамных ядраў і ядз. рэакцый пры нізкіх і сярэдніх энергіях, радыеэкалогіі, у т. л. па праблемах катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прапанаваў квантавамех. трактоўку механізму працякання ядз. рэакцый з утварэннем састаўнога ядра.
Тв.:
Спектры γ-лучей из реакции (n,γ) на изотопах 50Cr, 52Cr и 53Cr (разам з Я.І.Фірсавым) // Ядерная физика. 1965. Т. 1, вып. 2;
Экспрессный метод оценки массы и активности нуклидов в активной зоне РБМК (разам з П.А.М.Напалеау) // Атомная энергия. 1998. Т. 85, вып. 3.
аўстрыйскі фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў класічнай стат. фізікі. Чл. Венскай (1895), Пецярбургскай (1899) і інш.АН. Скончыў Венскі ун-т (1866). Праф. ун-таў у Грацы (1869—73, 1876—89), Вене (1873—76, 1894—1900 і з 1903), Мюнхене (1889—94) і Лейпцыгу (1900—02). Навук. працы па кінетычнай тэорыі газаў, тэрмадынаміцы, тэорыі выпрамянення, матэматыцы, механіцы і інш. Разам з Дж.К.Максвелам распрацаваў Больцмана статыстыку, устанавіў сувязь паміж энтрапіяй і тэрмадынамічнай імавернасцю (гл.Больцмана прынцып), заклаў асновы тэорыі неабарачальных працэсаў, у 1884 тэарэтычна адкрыў адзін з законаў цеплавога выпрамянення (гл.Стэфана—Больцмана закон выпрамянення). Адстойваў матэрыялістычныя пазіцыі ў фізіцы і тэорыі пазнання, абвергнуў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Літ.:
Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки. М., 1989. С. 540.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАНАСЕ́ВІЧ (Павел Андрэевіч) (н. 14.7.1929, в. Стараселле Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел.фізік. Акад. (1984, чл.-кар. 1980) АН Беларусі. Засл. дз. нав. Беларусі (1955). Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1977). Скончыў БДУ (1954). З 1955 у Ін-це фізікі АН Беларусі (з 1987 дырэктар). Навук. працы па оптыцы і лазернай фізіцы. Развіў тэорыю ўздзеяння магутнага выпрамянення на спектральна-аптычныя характарыстыкі атамаў і малекул, устанавіў шэраг заканамернасцяў узаемадзеяння патокаў святла ў розных асяроддзях, генерацыі звышкароткіх светлавых імпульсаў, вымушанага камбінацыйнага рассеяння. Распрацаваў шэраг метадаў нелінейнай спектраскапіі і кіравання параметрамі лазерных патокаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Таблицы распределения энергии и фотонов в спектре равновесного излучения. Мн., 1961 (разам з В.С.Айзенштатам);
Основы теории взаимодействия света с веществами. Мн., 1977.