ГРАНВІ́ЛЬ (Granville),

прыморскі кліматычны курорт у Францыі, на Пд ад г. Шэрбур, на беразе праліва Ла-Манш. Мяккі марскі клімат, пясчаны пляж, цёплая марская вада эфектыўныя ў клімата- і таласатэрапіі хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы, парушэнняў абмену рэчываў. Шмат атэляў, пансіянатаў, водалячэбніц. Буйны цэнтр турызму і паруснага спорту.

т. 5, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЯРЖА́ЎНЫ САКРАТА́Р,

адна з вышэйшых службовых асоб у некат. краінах, чл. урада. У ЗША — кіраўнік дзярж. дэпартамента (ведамства замежных спраў), у Вялікабрытаніі — афіц. тытул міністраў (унутр. спраў, абароны і інш.), у Францыінам. міністра або кіраўнік ведамства, у Расійскай імперыі з 1810 — нач. Дзярж. канцылярыі (аддзел справаводства ў Дзярж. савеце).

т. 6, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́НДЫ (франц. landes ад гальскага landa пустка),

ландшафт пустак у прыморскіх абласцях Зах. Еўропы з вільготным атл. кліматам. У складзе расліннасці пераважаюць вечназялёныя хмызнякі і травы. У вузкім разуменні — пясчаныя алювіяльныя нізіны на ПдЗ Францыі, уздоўж узбярэжжа Біскайскага заліва. Даўж. 230 км, аддзелены ад мора паласой дзюн шыр. 7—8 км.

т. 9, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПЕРАСТРАХО́ВАЧНЫ ДАГАВО́Р» 1887,

тайны дагавор паміж Расіяй і Германіяй (18.6.1887, Берлін), паводле якога абодва бакі абавязваліся захоўваць дружалюбны нейтралітэт у выпадку вайны адной з дзяржаў з трэцяй дзяржавай (акрамя Францыі і Аўстра-Венгрыі) і не дапускаць тэр. змен на Балканах без узаемнай дамоўленасці. У 1890 ўрад Германіі адмовіўся аднавіць дагавор.

т. 12, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУНКТ у паліграфіі,

адзінка даўжыні ў сістэме друкарскіх мер. У большасці еўрап. краін і СНД роўны 0,3759 мм (у ЗША, Вялікабрытаніі і інш. краінах 0,3515 мм). Служыць для вымярэння кегля шрыфту, наборных лінеек, інш. друкавальных элементаў, а таксама памераў прагальнага матэрыялу. Уведзены ў Францыі ў 1737 як ​1/72 франц. цалі.

т. 13, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАСІЯ́Н АСТРАВЫ́,

нізінныя каралавыя астравы ў архіпелагу Туамоту ў Ціхім ак. Уладанне Францыі. Адкрыты рас. мараплаўцамі О.​Я.​Кацэбу (1816), Ф.​Ф.​Белінсгаўзенам і М.​П.​Лазаравым (1820). Асобныя атолы названы Белінсгаўзенам імёнамі выдатных рас. дзеячаў: Кутузава (Макема), Барклая-дэ-Толі (Рараія), Крузенштэрна (Тыкехау), Лазарава (Матаіва), Румянцава (Тыкеі) і інш.

т. 13, с. 352

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЭ́ (Roubaix),

горад на Пн Францыі, у дэпартаменце Нор. Каля 120 тыс. ж. (2001). Разам з суседнімі гарадамі ўтварае адзіную агламерацыю з нас. каля 1 млн. ж. Трансп. вузел, рачны порт на канале Рубэ. Стараж. цэнтр шарсцяной, баваўнянай і трыкатажнай прам-сці. Швейныя ф-кі, вытв-сць карункаў. Тэкст. машынабудаванне.

т. 13, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

жаке́рыя

(фр. Jacquerie, ад Jacques Bonhomme = Жак-Прасцяк, зняважлівая мянушка, якою дваране называлі сялян)

антыфеадальнае сялянскае паўстанне ў Францыі ў 1358 г.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маркгра́ф

(ням. Markgraf)

правіцель пагранічнай адміністрацыйнай акругі (маркі3) у сярэдневяковай Германіі, а пазней тытул некаторых князёў у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атэні́т, атуні́т

(ад фр. Autun = назва мясцовасці ў Францыі)

мінерал класа фасфатаў зялёнага, зеленавата-жоўтага колеру, радыеактыўны; з’яўляецца сыравінай для атрымання урану.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)