ЗЕЛЯНКО́ВА (Ганна Паўлаўна) (н. 14.1.1923, С.-Пецярбург),

бел. харавы дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1948, клас А.Ягорава). З 1949 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. У 1950—63 адначасова маст. кіраўнік і гал. дырыжор Хору акадэмічнага Беларускага тэлебачання і радыё, які пад яе кіраўніцтвам дасягнуў высокага маст. ўзроўню. Сярод яе вучняў М.Дрынеўскі, А.Кагадзееў, А.​Лукомскі, Т.​Дзядзюля, Л.​Іконнікава і інш.

т. 7, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

receiver

[rɪˈsi:vər]

n.

1) атрыма́льнік -а m., атрыма́льніца f.

2) тэлефо́нная тру́бка

3) прыма́ч -а́, прыёмнік -а (радыё, тэлевізі́йны)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

перада́тчык м.

1. радыё Sénder m -s, -, Séndestation f -, -en;

караткахва́левы перада́тчык Kúrzwellensender m;

2. (чалавек) Überbringer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

балабо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Звінець, гучэць.

2. перан. Балбатаць, малоць лухту. Гаворкі ўжо людскае [у Пракопа] не будзе: чаўпе, балабоніць, плявузгае, а што да чаго — не разбярэш. Вітка. // У адносінах да чаго‑н., што ўтварае гукі. [Грачова:] — Бухгалтар!.. Выходзіш з дому, дык радыё выключай. У мяне сваё ёсць... Што яно мне тут увесь дзень балабоніць! Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mítschnitt m -(e)s, -e за́піс на магнітафо́нную сту́жку ( з радыё, тэлевізара, касеты)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мас-ме́дыя

(англ. mass-media, ад лац. mass = масавы + medium = цэнтр)

сродкі масавай інфармацыі (прэса, тэлебачанне, радыё, Інтэрнэт, кіно).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

марыён

[лац. (mor)morion]

мінерал класа сілікатаў, чорная разнавіднасць кварцу, выкарыстоўваецца ў радыё- і электратэхніцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёганіяме́трыя

(ад радыё- + ганіяметрыя)

сукупнасць метадаў вызначэння напрамку, дзе знаходзіцца радыёстанцыя, што перадае пэўныя сігналы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёкампара́тар

(ад радыё- + кампаратар)

прыбор для вымярэння напружання электрычнай складовай электрамагнітнага поля ў дадзеным пункце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

радыёфіка́цыя

(ад радыё- + -фікацыя)

аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)