ЧА́РЛТАН (Charlton) Роберт (Бобі; н. 11.10.1937, г. Ашынгтан, Вялікабрытанія),
англ. спартсмен (футбол). Выступаў за англ. клубы «Манчэстэр Юнайтэд» (1954—73) і «Прэстан Норт Энд» (1973—75), ірландскі клуб «Уотэрфорд» (1976). У зборнай камандзе Вялікабрытаніі (1957—73) згуляў 106 матчаў, забіў 49 мячоў. Чэмпіён свету (1966), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1968), чэмпіён Англіі (1957, 1965, 1967). Уладальнік Кубка свету (1966), Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1968), Кубка Англіі (1963). Уладальнік прыза «Залаты мяч» (1966). З 1984 тэхн. дырэктар, пазней віцэ-прэзідэнт клуба «Манчэстэр Юнайтэд».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЙМІ́ЕЎ Мінтымер Шарыпавіч (н. 20.1.1937, в. Анякава, Татарстан, Расія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Татарстан (Расія). Скончыў Казанскі с.-г.ін-т. З 1959 працаваў інжынерам у сельскай гаспадарцы. З 1967 на парт. рабоце. Міністр меліярацыі і воднай гаспадаркі (1969—83), 1-ы нам. старшыні СМ (май—ліст. 1983) Тат. АССР; сакратар Тат. абкома КПСС (1983—85); старшыня СМТат. АССР (1985—89); 1-ы сакратар Тат. абкома КПСС (1989—90); старшыня Вярх. Савета Тат. АССР (1990—91). З чэрв. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Татарстан (перавыбраны ў 1996 і 2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАРК (Stark) Іаганес (15.4.1874, г. Шыкенгоф, Германія — 21.6.1957),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай АН. Скончыў Мюнхенскі ун-т (1898). Працаваў у розных ВНУ Германіі. З 1920 праф. Вюрцбургскага ун-та, у 1933—39 прэзідэнт Фізіка-тэхн. ін-та ў Берліне. Навук. працы па оптыцы, атамнай фізіцы і тэорыі валентнасці. Выявіў адхіленне святла ў неаднародным эл. полі, эфект Доплера ў каналавых прамянях (1905). Растлумачыў прыроду рэнтгенаўскага выпрамянення (1907). Адкрыў з’яву расшчаплення спектральных ліній у эл. полі (гл.Штарка з’ява). Нобелеўская прэмія 1919. Выступаў супраць тэорыі адноснасці. Падтрымліваў нацыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РТВЕЛ (HartweU) Леланд (н. 30.10.1939),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Нац.АН ЗША (1987). Д-р філасофіі (1964). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1961). З 1965 у Каліфарнійскім, з 1968 у Вашынгтонскім ун-тах, адначасова (з 1997) прэзідэнт і дырэктар Цэнтра па даследаванні раку (г. Сіэтл). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў спецыфічны клас генаў, якія кантралююць клетачны цыкл. Увёў паняцце «чэк-пойнт» — кантрольны пункт, у якім клетачны цыкл прыпыняецца для геннай праверкі. Нобелеўская прэмія 2001 (з П.Нёрсам і Т.Хантам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́МАЎ Максім Паўлавіч (17.1.1911, в. Хухарава Вялікаігнатаўскага р-на, Мардовія — 30.6.1973),
акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 у т-рах Расіі. З 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-рах. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛІЧ (Beluħ) Аляксандр (14.8.1879, Бялград — 26.2.1960),
сербскі мовазнавец. Чл. Пецярбургскай АН (1910). Праф. Бялградскага ун-та (1905). З 1937 прэзідэнт Сербскай АН. Працы па дыялекталогіі, гісторыі, граматыцы сучаснай серб. мовы («Гісторыя сербска-харвацкай мовы», т. 1—2, 1950—51 і інш.). Зрабіў значны ўклад у параўнальную граматыку слав. моў («Паходжанне праславянскай дзеяслоўнай сістэмы», 1935, і інш.). У сваіх поглядах на агульнае мовазнаўства далучаўся да младаграматызму, пазней адышоў ад іх і стварыў т.зв. бялградскую школу. Асн. лінгвістычныя погляды выклаў у кн. «Аб прыродзе і развіцці мовы» (т. 1—2, 1941—59). Заснавальнік (1913) і рэдактар час. «Іужнословенски филолог» («Паўднёваславянскі філолаг»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕН БЕ́ЛА Ахмед (н. 25.12.1916, Магнія, каля г. Тлемсен, Алжыр),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Алжыра. У час 2-й сусв. вайны афіцэр франц. арміі. З 1949 адзін з кіраўнікоў Алжырскай нацыяналіст. партыі. З 1952 чл. Фронту нац. вызвалення Алжыра. У 1956 арыштаваны франц. ўладамі і да 1962 знаходзіўся ў зняволенні. Завочна быў абраны ў кіруючыя органы алж.вызв. руху. У 1962—65 прэм’ер-міністр, у 1963—65 прэзідэнт краіны. Пасля ваен. перавароту ў 1965—80 пад дамашнім арыштам. З 1981 у эміграцыі. У 1990 вярнуўся ў Алжыр і ўзначаліў партыю «Рух за дэмакратыю».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЛІ́НГУЭР (Berlinguer) Энрыка (25.1.1922, г. Сасары, Італія — 11.6.1984),
дзеяч італьян. і міжнар. камуністычнага руху. Юрыст. З 1937 удзельнік антыфаш. руху. Чл.Італьян.камуніст. партыі (ІКП) з 1943, чл.ЦК ІКП з 1948. У 1950—56 сакратар Італьян. федэрацыі камуніст. моладзі. У 1950—53 прэзідэнтСусв. федэрацыі дэмакр. моладзі. З 1968 дэпутат парламента. У 1972—84 ген. сакратар ІКП. Аўтар канцэпцыі «гістарычнага кампрамісу», адзін з заснавальнікаў еўракамунізму, які адмаўляў вядучую ролю КПСС у сусв.камуніст. руху. Ініцыятар прыняцця ІКП рэзалюцый з асуджэннем уварвання СССР у Венгрыю (1956), Чэхаславакію (1968), Афганістан (1979), увядзення ваен. становішча ў Польшчы (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РУТ (Bierut) Баляслаў (18.4.1892, Руры Езуіцкія, каля г. Люблін, Польшча — 12.3.1956),
палітычны і дзярж. дзеяч Польшчы. З 1912 удзельнік рэв. руху. З 1918 у Камуніст. партыі Польшчы. У 1930—32 дзеяч Камуніст. Інтэрнацыянала ў Аўстрыі, Чэхаславакіі і Балгарыі. У 1933—39 зняволены ў польск. турму. У час 2-й сусв. вайны ў падполлі ў Мінску, Кіеве, Беластоку (1939—44). У 1944—47 старшыня Краёвай Рады Нарадовай. У 1947—52 прэзідэнт ПНР і старшыня Дзярж. савета. У 1952—54 старшыня Савета Міністраў. З снеж. 1948 старшыня, з сак. 1954 першы сакратар ЦК ПАРП. Пры Беруце праводзілася прасавецкая палітыка ў Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРЦЭ́ЛІУС (Berzelius) Ёнс Якаб (20.8.1779, Веверсунда, каля г. Лінчэпінг, Швецыя — 7.8.1848),
шведскі хімік і мінералог. Чл. Каралеўскай шведскай АН (1808), яе прэзідэнт (1810—18). Скончыў Упсальскі ун-т (1801). У 1802—32 працаваў у Медыка-хірургічным ін-це ў г. Стакгольм. Адкрыў хім. элементы цэрый, селен, торый. Стварыў электрахім. тэорыю хім. роднасці, на яе аснове пабудаваў класіфікацыю элементаў, злучэнняў і мінералаў. Вызначыў ат. масы 45 хім. элементаў, увёў сучасныя сімвалы хім. элементаў, прапанаваў тэрмін «каталіз». Аўтар падручнікаў па хіміі.
Літ.:
Соловьев Ю.И., Курнной В.И. Якоб Берцелиус: Жизнь и деятельность. 2 изд. М., 1980.