ЛУЧЫ́НА (Янка) (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851, Мінск — 16.7.1897),
бел.паэт. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це на матэм. ф-це (1870—71), скончыў Пецярбургскі тэхналаг. ін-т (1877). У 1877—79 працаваў у чыг. майстэрнях Тыфліса, потым — у тэхн. бюро Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску. Упершыню выступіў у друку ў 1886. Пісаў на бел., польск., рус. мовах. Друкаваўся ў газ. «Минский листок», «Паўночна-Заходнім календары на 1893 год» пад рэд. А.Слупскага, польскіх часопісах і штотыднёвіках «Głos Polski» («Польскі голас»), «Kłosy» («Калоссе»), «Kraj» («Край»), «Prawda» («Праўда»), «Życie» («Жыццё») і інш. Творчасць Л. выяўляла розныя ўзроўні маст. асэнсавання бел. рэчаіснасці 1880—90-х г., але была мэтанакіраванай у дэмакр. сцвярджэнні ідэалу свайго часу. Прадаўжаючы эстэт. традыцыі л-ры Беларусі сярэдзіны 19 ст., ён заставаўся традыцыйным у польска- і рускамоўных творах і адначасова быў наватарам у вершах, напісаных па-беларуску, дзе ўзаемадзейнічалі рэаліст. і рамант. пачаткі. Тэматычна яго паэзія звязана пераважна з жыццём бел. вёскі; гал. яе герой — селянін як найб. варты прадстаўнік радзімы і носьбіт сапраўднай маральнасці. Не прымаў бурж. стасункаў у грамадстве, разам з тым верыў у асветніцкі, тэхн. прагрэс, народжаны часам. Супярэчнасць у поглядах абумовіла яго ўвагу да ўнутр. перажыванняў асобы. Паэзіі Л. ўласцівы мяккі лірызм, роздумнае паглыбленне ў псіхал. стан чалавека. Яна спрыяла развіццю бел.філас. лірыкі. Польскамоўная паэма «Паляўнічыя акварэлькі» і бел. аўтапераклад яе раздзела «Стары паляўнічы» адкрылі перад бел. паэтамі шляхі пошукаў у напісанні нац. эпічных твораў («Новая зямля» Я.Коласа і інш.). У нарысе «З крывавых дзён» (1889) Л. ўзнаўляе карціны паўстання 1863—64 на Міншчыне. Пяру Л. належыць драматургічны абразок без назвы. Збіраў бел. фальклор і дасылаў яго П.Шэйну. Перакладаў з польск. мовы на бел. (У.Сыракомлю) і рускую (У.Сыракомлю, А.Асныка), з рус. на польскую (І.Крылова, М.Някрасава, В.Чуміну-Міхайлаву і інш.), з ням. (Г.Гейнэ), стараж.-грэч. (Гамера). Польскія творы Л. на бел. мову пераклалі М.Арочка, Р.Барадулін, М.Клімковіч, У.Мархель, М.Машара, П.Пестрак, Г.Тумаш, К.Цітоў, І.Чыгрын і інш.
Тв.:
Poezye. Warszawa, 1898;
Выбр. творы. Мн., 1953;
Вязанка. Пб., 1903 (факс. выд.Мн., 1992);
Творы. Мн., 1988.
Літ.:
Майхровіч С. Янка Лучына. Мн., 1952;
Лазарук М. Паэтычны вопыт Янкі Лучыны // Полымя. 1968. № 2;
Лойка А. Жальбы народнай і веры пясняр // Там жа. 1976. № 8;
1.(1і2ас.неўжыв.). Пакрыцца плесняй, цвіллю; зацвісці. Сцяна заплеснела. □ Сумка пачарнела ад часу, заплеснела, пакрылася пылам і павуціннем.Бяганская.
2.перан. Закаснець, адстаць, устарэць. Жывучы ў адной камеры з .. [Давідам], нельга было заплеснець нават і ў гэтыя змрочныя будні непагоднай восені.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лавела́с, ‑а, м.
Спакуснік жанчын; ахвотнік да любоўных прыгод; залётнік. — Не хлапчук жа .. [Сярожка], а студэнт трэцяга курса інстытута замежных моў і не лавелас які-небудзь, а вось на табе. З першага погляду закахаўся ў дзяўчыну.Скрыпка.[Казік:] — Не, я скажу толькі тое, што добра ведаю.. Ад тваёй ласкавай усмешкі ў старога лавеласа аж млела сэрца.Машара.
[Ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небылі́ца, ‑ы, ж.
1. Паведамленне пра тое, чаго не бывае ў рэчаіснасць выдумка. [Вайцяхоўскі:] — Тут, чалавеча, так перамешана быль з небыліцай, што цяжка адрозніць, дзе праўда, а дзе творчая фантазія расказчыкаў.Машара.// Плёткі, хлусня. Бабы-пляткаркі, .. сабраўшыся ля калодзежа, разносяць небыліцы; — Гэта ж дзіва — пайсці ад мужыка.Каваль.
2. Від жартаўлівых твораў вуснай славеснасці; казка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падле́так, ‑тка, м.
Хлопчык або дзяўчынка ў пераходным ад дзяцінства да юнацтва ўзросце (ад 12 да 16 гадоў). Каля вогнішча сабралася дзятвы і падлеткаў мала што не з ўсяе вёскі.Васілевіч.Сёння вярнуўся з лесу малодшы Міхасёў брат Мікола, падлетак гадоў дванаццаці.Машара.Партызанскі разведчык, хоць ён і падлетак, павінен быць гатовы да ўсяго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перабо́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго‑, чаго‑н. Пераборлівы да яды. □ Неяк адна пераборлівая пакупніца патрабавала, каб ёй выбралі самыя лепшыя апельсіны.Прокша.— [Дзікі] не пераборлівыя, — кажа Дзямід, — і на апетыт паскардзіцца не могуць.В. Вольскі.[Таня:] — Відаць, вы пераборлівы вельмі, калі да гэтага часу жонкі не знайшлі сабе па густу.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́паршчык, ‑а, м.
1. У некаторых родах войск Савецкай Арміі — воінскае званне асоб, якія дабравольна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну. // Асоба, якая носіць гэта званне.
2. У царскай арміі — самы малодшы афіцэрскі чын. // Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну .. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распраме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Выпраменьваць якое‑н. святло, праменную энергію. /уперан.ужыв.Гэты маленькі камінок [беларуская школа] распраменьваў у навакольнай цемры святло культуры, саграваў людзей.Машара.[Іван] зірнуў на маці — яна была ціхая, засяроджаная ў сабе, і нейкую лагоднасць і радасць распраменьваў яе спакойны твар.Кудравец.
2.Незак.да распраменіць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэзо́н, ‑у, м.
Разм. Сэнс, падстава, разумны довад. [Змітрок:] — Людзі кажуць: ад свайго злодзея нідзе нічога не схаваеш. Так і тут, пэўна ж.. [солтыс] многа чаго ведае. Але даказваць на сваіх аднавяскоўцаў няма яму рэзону.Машара.//звычайнамн. (рэзоны, ‑аў). Доказы, аргументы. Андрэй, Насцін бацька, не прымаў пад увагу гэтых рэзонаў і стаяў на сваім.Колас.
[Фр. raison.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)