сінтэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); злучыць (злучаць), абагульніць (абагульняць). Як ні адзін з сучаснікаў, Купала сінтэзаваў набыткі літаратуры мінулага стагоддзя.Ярош.
2. Атрымаць (атрымліваць), утварыць (утвараць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэзаваць фарбавальнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стражні́ца, ‑ы, ж.
Пагранічны пост; застава. На фарпостах, на граніцах Безгранічных нашых земляў, З карабінам ля стражніцаў Камсамолец не задрэмле.Купала.[Прыезджыя] жылі два-тры дні ў фальварку, наведвалі пагранічную стражніцу.Пальчэўскі.[Сяргей:] — Стражніца недалёка, пагранічнікі знаёмыя, часта ў вёску прыходзяць на вечарынку.Машара.
[З польск.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тайфу́н, ‑у, м.
Трапічны цыклон, ураган вялікай разбуральнай сілы. Дах змацоўваюць ад тайфунаў з мора пакладзеныя на яго бярвенні.Караткевіч.Не ў страх нам пагрозаў замахі, Не ў страх інтэрвенцкія шхуны, Ні стуль, дзе гадуюць манархаў, Ні стуль, дзе бушуюць тайфуны.Купала.
[Ад кіт. тай фын — вялікі вецер.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзірване́лы, ‑ая, ‑ае.
Які ўрос густой травой, пакрыўся дзёрнам. Паміж пустак, балот Беларускай зямлі, На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай, Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі. — Удзірванелы курган векавечны.Купала.На ўдзірванелай пад дрэвамі зямлі густа і высока расла трава і працавала мятліца.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаба́н, ‑а, м.
Пастух, які пасе авечы статак. І гнаў чабан свой статак летам На вадапой праз стэп сівы, А моцны вецер выў над стэпам, Сухі ламаючы кавыль.Прыходзька.У скалы мёд зносяць руплівыя пчолы, Чабан грае песню на зурне вясёлай.Купала.
[Цюрк.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чысце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Станавіцца больш чыстым (у 1, 4 і 7 знач.). За крокам крок, за метрам метр, За гектарам гектар — Чысцее поле тарфянішч, У сонцы ўжо абшар.Купала.Мы пілавалі тут і палявалі, Душой чысцелі ў чысціні расы.Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалясце́ць, ‑ляшчу, ‑лясціш, ‑лясціць; незак.
Шапацець, шамацець. Салома звонка шалясціць і павявае задуменнасць вялікай далечыні.Чорны.Калыхаліся, шумелі Вольныя бярозы, Шапацелі, шалясцелі Трыснягі ды лозы.Купала.//чым. Утвараць шамаценне, шастанне, шорах. Пад вокнамі хаты ціхутка шалясцелі лістамі адцвіўшыя грушы і яблыні.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЖАЗО́ЎСКІ (Генрых Францавіч) (н. 1.1.1912, Мінск),
бел. жывапісец. Бацька Л.Г.Бржазоўскай. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1930—33) у М.Керзіна і М.Эндэ; у 1938—41 у маст. студыі Ф.Мадорава ў Мінску. У 1943—44 у партыз. атрадзе, гал. афарміцель час. «Народны мсціўца». Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Каля 100 замалёвак, зробленых у час Вял.Айч. вайны (зберагаюцца ў Музеі гісторыі Вял.Айч. вайны, Пухавіцкім краязн. музеі і інш.), пазней увасобіў у буйнамаштабныя палотны. Сярод твораў: «Партрэт Героя Савецкага Саюза Мармулёва» і «Разведчык» (1943), «Камбрыг» (1944), «Беларускі пейзаж» і «Лес» (1946), «Выхад з блакады» і «Пахаванне таварышаў» (1947), «На родных палетках» (1952), «У ліцейным цэху» (1959), «Партызаны каля кастра» і «Брэсцкая крэпасць. 22 чэрвеня 1941 года» (1961), «Рэйкавая вайна» (1976), «Янка Купала ў гадзіны адпачынку на беразе Свіслачы» (1981), «Дубы Курасоўшчыны» (1985) і інш. Яго творы адметныя дакументальнасцю, псіхал. напоўненасцю вобразаў, змястоўнай выразнасцю жывапіснага вырашэння.
Літ.:
Фатыхава Г. Рэалізм і шчырасць // Мастацтва. 1992. № 7.
Г.А. Фатыхава.
Г.Бржазоўскі. На родных палетках. 1952. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Анатоль Валянцінавіч) (25.11.1908, г. Пенза, Расія — 21.12.1985),
бел. графік. Сын В.В.Волкава. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—30). У 1944—45 супрацоўнічаў у сатыр. выданні «Раздавім фашысцкую гадзіну», у 1945—80 у час. «Вожык». Працаваў у галіне выяўл. сатыры (карыкатура, плакат), кніжнай і станковай графікі, жывапісу. У яго сатыр. малюнках і карыкатурах дасканалая кампазіцыя, індывідуалізацыя, гіпербалічнае шаржыраванне сатыр. тыпажу («Партызанскі воз», «Лайдак на сенакосе» і інш.). Аформіў і ілюстраваў кнігі «Дрыгва» (1940) і «Новая зямля» (1949) Я.Коласа, «Баранаў Васіль» А.Куляшова (1941), «Мушка-зелянушка» М.Багдановіча (1947, 1952), «Казка пра папа і работніка яго Балду» А.Пушкіна (1950), «Выбраныя творы» М.Гогаля (1952), «Аповесці» (1957) і «Міколка-паравоз» (1965) М.Лынькова, зборнікі бел.нар. казак у апрацоўцы А.Якімовіча «Каток — залаты лабок» (1955), «Бацькаў дар» (1957), «Людзей слухай, а свой розум май» (1980) і інш. Сярод станковых твораў: серыі акварэлей «Мінск і яго жыхары» (1958), «Юныя мінчане» (1968), «Дзеці 1920-х г.» (1969) і інш. Жывапісныя палотны: «Пчальнік» (1943), «Янка Купала на адпачынку» (1949), «Першага верасня» (1950), «Снежкі» (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРГІ́НЯ (Dahila),
род кветкавых раслін сям. астравых. 27 відаў. У дзікарослым стане пашыраны ў горных раёнах Мексікі, Гватэмалы, Калумбіі, у культуры — па ўсім зямным шары. На Беларусі культывуюць 2 віды: вяргіня культурная (Dahila cultorum) і вяргіня перыстая (Dahila pinnata), якія выкарыстоўваюць для рабатак, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак.
Шматгадовыя караняклубневыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым унутры пустым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае, непарнаперыстае, зрэдку суцэльнае, на чаранках. Кветкі двух тыпаў — язычковыя (рознай велічыні, формы і колеру, простыя і махрыстыя, размешчаны па краі) і трубчастыя (дробныя, жоўтыя або карычневыя, у цэнтры суквецця), сабраны ў прыгожыя паніклыя кошыкі 3—35 см у дыяметры. Плод — сямянка. Цвітуць з чэрвеня да замаразкаў. Размнажаюць чаранкамі, дзяленнем клубняў, насеннем. Вядомы шматлікія сарты вяргінь, атрыманыя пераважна гібрыдызацыяй (каля 8 тыс.). Клубні некаторых відаў ядомыя, багатыя крухмалам і інулінам. У калекцыі Цэнтр.бат. саду АН Беларусі больш за 600 сартоў розных селекцыйных груп — пампонавых, каўняровых, шарападобных, анемонападобных, кактусападобных, хрызантэмападобных і інш.; бел. селекцыянерамі выведзены сарты вяргінь: Браслаўскія азёры, Бусел, Вера Харужая, Дзед Талаш, Купальская ноч, Лявоніха, Янка Купала і інш.