ГАЛАГРА́ФІЯ (ад грэч. holos увесь, поўны + ...графія),
метад атрымання поўнага аб’ёмнага відарыса аб’екта, заснаваны на інтэрферэнцыі і дыфракцыі кагерэнтных хваль; галіна фізікі, што вывучае заканамернасці запісу, узнаўлення і пераўтварэння хвалевых палёў рознай прыроды (аптычных, акустычных і інш.). Галаграфію вынайшаў (1948) і атрымаў першыя галаграмы (ГЛ) найпрасцейшых аб’ектаў Д.Габар. У 1962—63 амер. фізікі Э.Лэйтс і Ю.Упатніекс выкарысталі для атрымання ГЛ лазер, а сав. фізік Ю.М.Дзенісюк (1962) прапанаваў метад запісу аб’ёмных ГЛ. У 1960-я г. створаны тэарэт. і эксперым. асновы галаграфіі.
Аб’ёмны відарыс аб’екта фіксуецца на ГЛ у выглядзе інтэрферэнцыйнай карціны, створанай прадметнай хваляй (ПХ), адбітай ад аб’екта, і кагерэнтнай з ёй апорнай хваляй (АХ). У адрозненне ад фатаграфіі, дзе зафіксаваны відарыс аптычны, ГЛ дае прасторавае размеркаванне амплітуды і фазы ПХ. Паколькі ПХ не плоская, ГЛ мае структуру нерэгулярнай дыфракцыйнай рашоткі. Інфармацыя аб размеркаванні амплітуды ПХ запісваецца ў выглядзе кантрасту інтэрферэнцыйнай карціны, а фазы — у выглядзе формы і перыяду інтэрферэнцыйных палос (гл.Інтэрферэнцыя святла). Пры асвятленні галаграмы АХ у выніку дыфракцыі святла ўзнаўляецца амплітудна-фазавае размеркаванне поля ПХ. ГЛ пераўтварае частку АХ у копію ПХ, пры ўспрыманні якой вокам ствараецца ўражанне непасрэднага назірання аб’екта. Галаграфія мае шэраг спецыфічных уласцівасцей, адрозных ад фатаграфіі: ГЛ узнаўляе аб’ёмны (монахраматычны або каляровы) відарыс аб’екта, кожны ўчастак ГЛ дазваляе ўзнавіць увесь відарыс аб’екта, аб’ёмныя ГЛ Дзенісюка ўзнаўляюцца пры дапамозе звычайных крыніц святла (сонечнае асвятленне, лямпа напальвання), галаграфічны запіс мае вял. надзейнасць і інфарм. ёмістасць, што вызначае шырокі спектр практычнага выкарыстання галаграфіі: для атрымання аб’ёмных відарысаў твораў мастацтва, стварэння галаграфічнага кіно, для неразбуральнага кантролю формы складаных аб’ектаў, вывучэння неаднароднасцей матэрыялаў, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі, для візуалізацыі акустычных і эл.-магн. палёў і інш.
На Беларусі даследаванні па галаграфіі пачаліся ў 1968 у Ін-це фізікі АН і праводзяцца ў ін-тах фіз. і фіз.-тэхн. профілю АН, БДУ і інш. Распрацаваны фіз. прынцыпы дынамічнай галаграфіі, развіты метады апрацоўкі інфармацыі і пераўтварэння прасторавай структуры лазерных пучкоў (П.А.Апанасевіч, А.А.Афанасьеў, Я.В.Івакін, А.С.Рубанаў, Б.І.Сцяпанаў і інш.). Створаны галаграфічныя метады для даследавання дэфармацый і вібрацый аб’ектаў, рэльефу паверхні, уласцівасцей плазмы, сістэмы аптычнай памяці (У.А.Піліповіч, А.А.Кавалёў, Л.В.Танін і інш.), развіты метады радыё- і акустычнай галаграфіі (П.Дз.Кухарчык, А.С.Ключнікаў, М.А.Вількоцкі).
Літ.:
Кольер Р., Беркхарт К., Лин Л. Оптическая голография: Пер. с англ.М., 1973;
Островский Ю.И. Голография и ее применение. Л., 1973;
Денисюк Ю.Н. Изобразительная голография // Наука и человечество, 1982. М., 1982;
Рубанов А.С. Некоторые вопросы динамической голографии // Проблемы современной оптики и спектроскопии. Мн., 1980.
А.С.Рубанаў.
Да арт.Галаграфія. Схемы атрымання галаграм (а) і ўзнаўлення відарысаў (б): 1 — схема Габара; 2 — схема Лэйтса—Упатніекса; 3 — схема Дзенісюка; АХ — апорная хваля; ПА — паўпразрысты аб’ект; ПХ — прадметная хваля; ФП — фотапласцінка; Г — галаграма; СВ — сапраўдны відарыс; А — адбівальны аб’ект; ПЛ — паўпразрыстае люстэрка; УВ — уяўны відарыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ініцыяты́ва, ‑ы, ж.
1. Самастойны пачын, першы крок у якой‑н. справе, абумоўлены ўнутраным пабуджэннем да дзеяння. Зрабіць па сваёй ініцыятыве. □ Па ініцыятыве тэатра і ў супрацоўніцтве з ім пісаў К. Чорны п’есу «Бацькаўшчына».«Полымя».// Вядучая роля ў якіх‑н. дзеяннях. Узяць ініцыятыву ў свае рукі. □ — Соль — патрэба найважнейшая, — зноў перахапіў ініцыятыву гаваркі стары Хвядос, — але ці да справы гаварыць пра яе ў такі для партызан час?Кавалёў.
2. Здольнасць да самастойных актыўных дзеянняў; прадпрымальнасць. Выхаванне ініцыятывы. Гаспадарчая ініцыятыва. Разгортваць ініцыятыву. □ [Русаковіч:] Трэба даць прастор творчай ініцыятыве.Крапіва.Колькі здольнасці ў гэтага чалавека, колькі энергіі, вытрымкі, разумнай ініцыятывы!Кулакоўскі.
•••
Заканадаўчая ініцыятыва — права ўзбуджаць пытанне аб выданні новых законаў і ўносіць на разгляд законапраекты ў заканадаўчы орган.
[Фр. initiative.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́піна, ‑ы, ж.
1. Пляма іншага колеру на чым‑н. Магутныя ногі птушак ашчарэпілі жардзіну. Белыя лапіны на плячах [іх] нагадвалі пагоны.Беразняк.Яблыневыя цені і сонечныя лапіны на зямлі заскакалі і пераблыталіся.Чорны.// Мясціна, якая чым‑н. вылучаецца на агульным фоне. Між лесу пракідаліся лапіны сенажаці.Мурашка.На чарнаце пажарышчаў добра былі відны чыстыя лапіны замеці і языкі сумётаў.Мележ.// Прагаліна. На палях, асабліва на ўзгорках, ад сонца адна за адной з’яўляліся праталіны, з-пад снегу выступалі чорныя лапіны зямлі.Краўчанка.Дарогу злёгку зацерушыла снегам. Там-сям відны асфальтаваныя лапіны.Кавалёў.
2.Разм. Невялікі кавалак зямлі. З гаспадаркі ўсяго і было ў таго чалавека, што лапіна зямлі на ўзгорку.Якімовіч.[Касперскі:] І ўсё [Бондар] засеяў? [Рымша:] Ні лапіны не пакінуў.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падазро́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які выклікае падазрэнне, недавер’е. Надазронае здарэнне. Падазронае месца. Падазроны чалавек. □ Глухімі воўчымі сцежкамі адыходзіўся Гамыра з канём, туляючыся ў кустах пры кожным падазроным шуме.Колас.Генрых выказваў да мяне падазроную ўвагу і ветлівасць.Карпюк.// Які не выклікае даверу, не можа лічыцца прыстойным. Хіба не з-за [Івана] учора Змітрок трапіў у рэстаран з падазронымі асобамі?Ваданосаў./узнач.наз.падазро́ны, ‑ага, м.Перад самым сваім адступленнем.. [фашысты] арыштавалі ўсіх падазроных.Кавалёў.// Які выклікае падазрэнне на якую‑н. хваробу. Падазроны кашаль.
2. Які падазрае, схільны падазраваць; недаверлівы. Апошні час [Антанюк] замыкаўся, рабіўся падазроны і недаверлівы.Шамякін.// Які выражае падазронасць. [Жанчына] акінула салдата падазроным позіркам.Дамашэвіч.Часта .. гаспадыня паднімала падазроныя вочы то на мужа, то на маладую настаўніцу.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Застацца дзе‑н., не пакінуць якога‑н. месца — пра ўсіх, многіх. Ліда тым часам сустракалася з такімі, як сама, маладымі хлопцамі і дзяўчатамі, што пазаставаліся ў горадзе.Кавалёў.// Не перайсці ў наступны клас — пра ўсіх, многіх.
2. Не перастаць быць якім‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Дзверы пазаставаліся адчыненымі.
3.(1і2ас.мн.неўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае. Пазаставаліся сляды ўсюды.
4. Апынуцца ў якім‑н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пазаставаліся дзеці сіротамі. □ Плата і штраф былі такія, што людзі .. пазаставаліся голыя.Чорны.
5. Апынуцца ззаду, збоку — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Коннікі пазаставаліся ззаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́ва1, ‑ы, ж.
Разм.
1. Адна з дзвюх роўных частак чаго‑н. Лабановіч, прыйшоўшы на заняткі, заўважыў, што паловы вучняў няма.Колас.Печ з палком і палаці займалі ледзь не палову хаты.Галавач.
2. Сярэдзіна якой‑н. адлегласці, прамежка часу і пад. Яшчэ была толькі палова верасня, а надыход зімы ў тайзе ўжо добра адчуваўся.Мяжэвіч.// Момант, які адпавядае сярэдзіне якой‑н. гадзіны. Гадзіннік паказваў палову пятай.Арабей.У райком Даніла прыйшоў прыблізна а палове другой гадзіны дня.Кавалёў.
3. Асобная частка жылога памяшкання. [Нявестка] паклікала нас у другую палову дома і гэтым спыніла нашу гутарку.В. Вольскі.
пало́ва2, ‑ы, ж.
Рэшткі, якія застаюцца пры абмалоце збожжа і ачыстцы зерня; мякіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шта, ‑ы, ДМ ‑піце, ж.
1. Установа для перасылкі пісем, грошай, лёгкіх грузаў і пад., а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта ўстанова. Чыгунка, тэлеграф, пошта, школы.., пачынаючы настаўніцкімі семінарыямі і канчаючы вышэйшаю школаю, маюць сваіх прадстаўнікоў з Мікуціч.Колас.На пошце было чалавек з дзесяць наведвальнікаў.Якімовіч.
2.Гіст. Такая ж установа, якая займалася акрамя перавозкі карэспандэнцыі перавозкай пасажыраў у конных экіпажах.
3. Перасылка, ластаўка чаго‑н. сродкамі такой установы. Праўда, .. [дакументы] разам з заявай былі пасланы — пасылалі іх з настаўнікам — па пошце.Колас.
4. Тое, што дастаўлена гэтай установай; карэспандэнцыя. Аляксандра Мікітавіча мы засталі дома. Ён разбіраў сваю ранішнюю пошту.Кавалёў.
•••
Лятучая пошта — часова арганізаваная пошта для хуткай перадачы распараджэнняў і данясенняў.
[Польск. poczta з іт.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́печак, ‑чка, м.
1. Месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы. На руках [маці] данесла яго да прыпечка, а як узяла на вілкі і падняла, каб падаць яго далей у печ, рукі задрыжалі, закружылася галава і чыгун перавярнуўся.Галавач.[Люда] расклала на прыпечку з трэсак агеньчык.Хадкевіч.
2. Выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што‑н.; прымурак. На прыпечку змардаваная гаспадыня, вурк[очучы] верацяном, цягне бясконцую, як жыццёвая нягода, нітку.Зарэцкі.Андрэйка скочыў на прыпечак, потым на печку і, натужыўшыся, галавою ўзняў адну дошчачку, другую і шмыгануў на дах...Кавалёў.
3.Абл. Выемка для вуголля, попелу ў печы. Аўгінка вымятала памялом печ. Старанна згарнуўшы вуголле ў прыпечак, пачала класці дровы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Схіліць, нагнуць трохі ўніз, да зямлі. Прыхіліць галіну.
2. Шчыльна наблізіць да чаго‑н., абаперці аб што‑н. Маечка паслухмяна прыхіліла галоўку да дзяўчыны.Краўчанка.— Стамілася я з гэтым канём, — сказала Твораж і прыхіліла веласіпед да спінкі рабрыстай лавачкі.Савіцкі.
3. Прытуліць, прыціснуць каго‑, што‑н. да каго‑, чаго‑н. У незвычайнай усхваляванасці Марына Мікалаеўна прыхіліла да сябе Сяргейку.Кавалёў.Ля ганка, непадалёку ад грушы, ляжала маці на сырой зямлі. Адна рука была падкручана, другой яна прыхіліла і моцна прыціскала да сябе, нібы абараняючы ад каго, Міколкаву сястрычку.Лынькоў.//перан. Даць прытулак каму‑н. Добрая рэч гэты Дом селяніна, і не аднаго толькі Сцёпку прыхіліў ён.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узры́ў, ‑рыву, м.
1. Хімічны распад рэчыва і ўтварэнне нагрэтых газаў, якія суправаджаюцца моцным гукам і разбурэннем чаго‑н.; выбух. Гэта тут грымелі ўзрывы аманалу, а цяпер спакой і толькі блакітныя дыябазавыя сцены .. сведчаць пра тое, з якімі цяжкасцямі быў збудаваны гэты шлюз.Галавач.// Выбух, выбуховая хваля. Паветра раздзерлі гулкія, цяжкія ўзрывы — некалькі .. гранат разнеслі .. сцены штабнога дом[а].Лынькоў.Нібы вогненнае рэха, частыя ўзрывы трэслі аэрадром.Шахавец.
2. Разбурэнне, знішчэнне чаго‑н. выбуховым рэчывам. — Хто з вас возьмецца за ўзрыў завода? — паставіў пытанне Паддубны.Пестрак.[Кацярына] загінула смерцю храбрых пры выкананні складанага задання па ўзрыву чыгуначнага моста.Кавалёў.
3.перан. Раптоўнае бурнае праяўленне чаго‑н. [Барташэвіч] .. валіўся на брызент, ажно грымела падлога, а ў зале выбухаў новы ўзрыў весялосці.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)