1. Апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.
2. Аптычная прылада для параўнальнага вымярэння праекцыйным метадам лінейных і вуглавых памераў інструментаў, дэталей машын і інш.
[Ад лац. projector.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калі́брм.
1.вайск. (зброі) Kalíber m -s, -;
2. (длявымярэння) Léhre f -, -n;
3.перан. Größe f -, Formát n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АМПЕРВАЛЬТО́ММЕТР, тэстэр,
універсальная прылада для вымярэнняэл. напружання, сілы пераменнага і пастаяннага току, эл. актыўнага супраціўлення. Складаецца з амперметра, вальтметра, омметра. Бывае аналагавы (са стрэлачным ці светлавым паказальнікам) і лічбавы. Дае магчымасць выяўляць разрыў і кароткае замыканне ў эл. ланцугах, вызначаць рэжым работы асобных вузлоў электра- і радыёапаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЙ СКО́РАСЦІ ПАКАЗА́ЛЬНІК,
прылада для вымярэння скорасці палёту лятальнага апарата адносна паветр. асяроддзя. Мае анероідную (гл.Анероід) і манаметрычную (гл.Манометр) каробкі, спалучаныя трубаправодам з прыёмнікам поўнага ціску і перадатачным механізмам — са стрэлкамі. У паказанні прылады аўтаматычна ўводзяцца папраўкі на змены параметраў паветр. асяроддзя ў залежнасці ад вышыні палёту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІНО́КЛЬ (франц. binocle ад лац. bini два + oculus вока),
аптычная прылада, прызначаная для візуальнага назірання аддаленых прадметаў абодвума вокамі, а таксама для вымярэння вуглоў і адлегласцяў. Складаецца з 2 зрокавых трубаў з паралельнымі аптычнымі восямі.
Аптычная схема бінокля ўключае аб’ектыў і акуляр. У біноклі са зрокавымі трубамі тыпу Кеплера прамы відарыс аддаленага прадмета атрымліваецца пры наяўнасці паміж аб’ектывам і акулярам абарачальнай сістэмы, якая дазваляе значна зменшыць даўжыню прылады. Прамежкавы відарыс, што дае аб’ектыў, сапраўдны, у яго плоскасці размешчана сетка для вымярэння вуглоў і адлегласцяў. Такія біноклі даюць павелічэнне да 22 разоў. У біноклі з трубамі тыпу Галілея ролю акуляра выконвае рассейвальная лінза перад плоскасцю прамежкавага відарыса, у выніку чаго відарыс атрымліваецца ўяўным і прамым. З-за абмежаванага вугла зроку такія біноклі выкарыстоўваюцца толькі з малым павелічэннем (да 4 разоў), напр. тэатральныя.
Бінокль: а — Галілея (тэатральны); б — прызматычны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
радыёзо́нд, ‑а, М ‑дзе, м.
Аэралагічная прылада, якая падымаецца ў атмасферу паветраным шарам для вымярэння ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра на розных вышынях і адначасова перадае вынікі вымярэнняў з дапамогай радыёхваль.
[Ад слова радыё і фр. sonde — шчуп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́нтнер, ‑а, м.
Адзінка вымярэння вагі, роўная 100 кг. — Наш калгас можа даць не менш як, сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык.Дуброўскі.
[Ням. Zentner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАТЭНЦЫЯМЕ́ТР (ад лац. potentia сіла + ...метр),
1) электратэхнічная прылада з рухомым кантактам, якая выкарыстоўваецца для рэгулявання эл. напружання, а таксама як датчык перамяшчэнняў.
2) Тое, што электравымяральны аўтам. ці ручны кампенсатар. П. магнітны, патэнцыяламетр — прылада (індукцыйная шпуля) для вымярэння рознасці магн.патэнцыялаў (ці магнітарухальнай сілы) паміж двума пунктамі магн. поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТу паліграфіі,
адзінка даўжыні ў сістэме друкарскіх мер. У большасці еўрап. краін і СНД роўны 0,3759 мм (у ЗША, Вялікабрытаніі і інш. краінах 0,3515 мм). Служыць для вымярэннякегля шрыфту, наборных лінеек, інш. друкавальных элементаў, а таксама памераў прагальнага матэрыялу. Уведзены ў Францыі ў 1737 як 1/72франц. цалі.