кронцы́ркуль, ‑я, м.

1. Прылада для чарчэння ў выглядзе спружыннага цыркуля, ножкі якога разводзяцца вінтом.

2. Прылада ў выглядзе цыркуля з доўгімі выгнутымі ножкамі для вымярэння дэталей.

[Ням. Kronzirkel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)