таліпо́трыкс
(н.-лац. tolypothrix)
ніткаватая сіне-зялёная водарасць сям. сцытанемавых, якая пашырана ў прэсных водах, на мокрых скалах, вышэйшых раслінах, ракавінах малюскаў, у глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трахі́сцыя
(н.-лац. trochiscia)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. мікрактыніевых, якая трапляецца ў глебах, планктоне і сярод скопішчаў ніткаватых зялёных водарасцей прэсных і саланаватых вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыбане́ма
(н.-лац. tribonema)
ніткаватая жоўта-зялёная водарасць сям. трыбанемавых, якая пашырана пераважна ў прыбярэжнай зоне вадаёмаў на водных раслінах, камянях, часам у глебе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трэбу́ксія
(н.-лац. trebouxia)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. барадынелавых, якая існуе пераважна як фікабіёнт лішайнікаў, некаторыя віды трапляюцца ў вільготных месцах на кары дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фікаміко́зы
(ад гр. phykos = водарасць + мікоз)
хваробы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца грыбамі парадку мукаральных; на Беларусі найбольш хварэюць буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ганіяхло́рыс
(н.-лац. goniochloris)
аднаклетачная жоўта-зялёная водарасць сям. плеўрахлоравых, якая трапляецца ў планктоне невялікіх вадаёмаў, канавах, лужынах, старыцах, балотах, сажалках, рэках з павольным цячэннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спірагі́ра
(н.-лац. spirogyra, ад гр. speira = выгіб + gyros = кола)
ніткаватая зялёная водарасць сям. спірагіравых, якая трапляецца ў прэсных вадаёмах са стаячай вадой, утвараючы пену.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фа́кус
(н.-лац. phacus)
аднаклетачная водарасць сям. эўгленавых, якая пашырана ў мелкіх непраточных вадаёмах або ў прыбярэжнай частцы азёр і рэк, асабліва забруджаных арганічнымі рэчывамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хларэ́ла
(н.-лац. chlorella, ад гр. chloros = бледна-зялёны)
аднаклетачная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў прэсных вадаёмах, на вільготным грунце, зрэдку ў морах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыліндраспе́рмум
(н.-лац. cylindrospermum)
ніткаватая сіне-зялёная водарасць класа гармагоніевых, якая трапляецца на вільготнай глебе, імхах, у абрастаннях на дне і ў планктоне прэсных вадаёмаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)