ганчарны выраб, вял. гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў. На Беларусі вядомы вузкагорлыя і шыракагорлыя К. Вузкагорлыя былі пашыраны ў 10—1-й пал. 13 ст. ў час гандлю з візант. гарадамі паўн. і зах. ўзбярэжжа Чорнага м. і выкарыстоўваліся для дастаўкі вадкіх прадуктаў (алею, віна і інш.). Формай былі падобныя на ант.амфары (якія таксама наз. К.) з пукатым тулавам, 2 вертыкальна выгнутымі ручкамі, вострым, закругленым або амаль плоскім дном. Рэшткі К. знойдзены пры раскопках амаль ва ўсіх бел. гарадах. Аздабляліся лінейным арнаментам; часта на К. трапляюцца літары і словы. Шыракагорлыя паліваныя К. былі пашыраны з 14—16 ст. Мелі масіўнае пукатае тулава з плоскім дном з 2 дугападобнымі ручкамі. У іх трымалі соленыя грыбы, агуркі, зерне і інш. У наш час К. выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
злі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зліць.
2.узнач.прым. Злучаны ў адно, непадзельны (для слыху, зроку). Залы палаца амаль усе пуставалі, затое разнастайных гукаў, злітых у адну несціханую мелодыю, было хоць адбаўляй.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дашча́ты, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і дашчаны. Амаль вобмацкам ішоў Андрэй па дашчатаму тратуарчыку галоўнай вуліцы мястэчка.Пестрак.На процілеглай сцяне кузні і нават на дашчатай страсе ў такт рухам каваля хістаўся вялізны, перагнуты ў поясе цень.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паштальён, ‑а, м.
Паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам. Як і звычайна, пошту .. [Хадкевічу] прынесла — самога яго ніколі паштальён не мог застаць дома — Вера.Васілевіч.Амаль у кожны двор, у кожную калгасную хату заходзіць паштальён Алена Аляксандраўна Цярэшка.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
салютава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., каму-чаму.
Аддаць (аддаваць) салют. З франтоў ішлі добрыя весткі, недзе амаль штодня салютавала Масква.Марціновіч./увобразнымужыв.Мора пырскамі гневу свайму салютуе.Чорны.Паравозу на раз’ездзе салютуюць семафоры.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фунда́тар, ‑а, м.
Той, хто засноўвае што‑н. або дае грошы на заснаванне чаго‑н. Пра моладаўскі звон мы ведаем амаль усё: дзе і калі ён быў адліты, імёны майстра, фундатара і верагоднага аўтара ці рэдактара тэкстаў.«Помнікі».
[Польск. fundator з лац. fundator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hypnotic[hɪpˈnɒtɪk]adj.
1. гіпнаты́чны;
a hypnotic trance гіпнаты́чны транс;
a hypnotic state гіпнаты́чны стан;
hypnotic sounds гіпнаты́чныя гу́кі;
The music had an almost hypnotic effect. Музыка мела амаль гіпнатычны эфект.
2. снатво́рны, наркаты́чны (пра лекі)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АЛА́-АД-ДЗІ́Н ХІЛЬДЖЫ́,
правіцель [1296—1316] Дэлійскага султаната. Увёў адзіную адм. сістэму, упарадкаваў збор феад. рэнты. Трымаў вял. армію, якая адбівала напады (1303—08) манголаў, заваявала (1306—13) Дэкан на Пд Індыі. Ала-ад-Дзін Хільджы ўпершыню з часоў Ашокі стварыў адзіную дзяржаву, якая ўключала амаль усю тэр. Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ГАДА,
возера ў Глускім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Зарудзеча, за 7 км на З ад г.п. Глуск, на нізінным балоце Выгада. Пл. 0,78 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 0,5 м. Берагі нізкія. Моцна зарастае, дно выслана сапрапелем. Летам амаль перасыхае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАТЭРАПІ́Я (ад лац. serum сываратка + тэрапія),
метад лячэння шляхам увядзення імунных сываратак або імунаглабулінаў. Распрацаваў Э.А.Берынг. Выкарыстоўваюць пры дыфтэрыі, слупняку, інш. хваробах, таксама пры імунадэфіцытных станах, з мэтай прыгнечання імунітэту ў транспланталогіі і інш. Пры С. бываюць ускладненні — алергічныя рэакцыі (амаль да анафілактычнага шоку, гл.Анафілаксія).