РО́ТЭНБЕРГ (Аляксандр Іосіфавіч) (1886, г. Жытомір, Украіна — ?),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧКБССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж.паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў (Аляксандр Мікалаевіч) (1908, Віцебск — 1942),
бел. скульптар. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1929). Чл. Віцебскага філіяла Аб’яднання моладзі Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі (1928—30). Удзельнічаў у скульпт. афармленні Дома ўрада (1933), Акруговага Дома афіцэраў (1935), Палаца піянераў (1936; усе ў Мінску), бел. павільёна на Усесаюзнай с.-г. выстаўцы ў Маскве (1939). Загінуў у фаш. канцлагеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўт СССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРМАЛІ́НСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 23.1.1929, в. Калінаўка Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі. Д-рмед.н. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). У 1965—75 працаваў у ім. Навук. працы па клініка-эксперым. даследаваннях імуналогіі і спецыфічнай дыягностыцы рэўматызму, пытаннях этыялогіі, патагенезу і прафілактыкі гэтай хваробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧО́К (Аляксандр Рыгоравіч) (н. 11.3.1941, Мінск),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Сын Р.Р.Кручка. Д-рмед.н. (1984), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1964) і працуе ў ім (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе і лячэнні вострага панкрэатыту, ультрагукавой апрацоўцы касцявой тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗАРЭ́НКАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 26.7.1946, в. Шаравічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аховы працы. Д-ртэхн.н. (1993), праф. (1995). Скончыў БПІ (1968), працуе ў БПА. Навук. даследаванні па ацэнцы ўмоў працы ў ліцейнай вытв-сці, іх уплыву на працуючых і навакольнае асяроддзе.
Тв.:
Проблемы безопасности жизнедеятельности. М., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСКІ (Аляксандр Фёдаравіч) (21.3.1825, г. Котка, Фінляндыя — 1.4.1890),
расійскі вынаходнік у галіне лятальных апаратаў, цяжэйшых за паветра. Контр-адмірал (1886). Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1841). У 1881 атрымаў прывілей на вынайдзены ім «паветралятальны снарад» (самалёт манаплан). У 1882 пабудаваны лятальны апарат з 2 паравымі машынамі, аднак самастойны палёт на ім зрабіць не ўдалося.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Аляксандр Кліменцьевіч) (23.1.1906, в. Якубова Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 9.9.1984),
поўны кавалер ордэна Славы. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, потым у партызанах, дзе пусціў пад адхон 3 варожыя эшалоны. З 1944 на фронце, разведчык, агнямётчык. Вызначыўся ў баях на тэр. Прыбалтыкі і Усх. Прусіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНЦО́Ў (Аляксандр Нічыпаравіч) (22.9.1907, в. Панькоўская Буда Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 23.1.1973),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1941, удзельнік абароны Масквы. Зімой 1942—43 удзельнічаў у рэйдзе па тылах ворага ў раёне Ржэў—Сычоўка—Нялідава (Расія), з вер. 1943 у складзе войск Бранскага фронту. Вызначыўся пры фарсіраванні Дзясны, у баях на тэр. Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́НАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (11.4.1901, Масква — 31.10.1952),
савецкі фізік, стваральнік навук. школы па тэорыі нелінейных ваганняў. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Маскоўскі ун-т (1925). Праф. Горкаўскага ун-та (1931). Першы прапанаваў матэм. апарат для тэорыі нелінейных ваганняў. Стварыў асновы тэорыі аўтаваганняў. Вырашыў шэраг важных нелінейных задач тэорыі радыётэхнікі, аўтам. рэгулявання і агульнай дынамікі машын.