Рабіцца, станавіцца больш смутным. — Быў адзін чалавек, — смутнее голас Канстанціна Міхайлавіча, — ды загінуў недзе ў завейных краях.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́пат, ‑у, М ‑наце, м.
Разм. Тое, што і шэпт. Яшчэ гучыць у маім сэрцы Твой шэпат, голас ціхіх мар.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зы́чны
1. (гучны) laut, klángvoll;
зы́чны го́лас kräftige [schállende] Stímme;
2.лінгв. (гук) Konsonánt m -en, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
silvery[ˈsɪlvəri]adj.
1. серабры́сты;
a silvery surface серабры́стая паве́рхня
2. чы́сты, я́сны, мелады́чны (пра гук);
a silvery voice серабры́сты го́лас (жаўрука)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
nay[neɪ]n.го́лас су́праць; той, хто галасу́е су́праць;
yeas and nays галасы́ «за» і «су́праць»;
The nays have it! Большасць супраць!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
loud1[laʊd]adj.
1. гу́чны;
a loud voice/laugh гу́чны го́лас/смех
2. шу́мны, шумлі́вы
3. кі́дкі, крыклі́вы (пра фарбы, адзенне)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Патэфо́н ’апарат для прайгравання пласцінак’ (ТСБМ). З франц.pathéphone, якое складаецца з pathe < з прозвішча Ch. Pathé, прамыслоўца, заснавальніка (у 1890 г.) фірмы, і ст.-грэч.φωνή ’голас, крык, мова’, — праз польск. і рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНКЛА́Ў (ад лац. conclave зачынены пакой),
сход кардыналаў, які збіраецца для выбрання папы рымскага пасля смерці яго папярэдніка. Парадак правядзення К. ўстаноўлены ў 1274 на 2-м Ліёнскім саборы папам Грыгорыем X. Адбываецца праз 18 дзён пасля смерці папы ў ізаляваным ад навакольнага свету памяшканні закрытым галасаваннем. Для выбрання папы патрабуецца 2/3 галасоў удзельнікаў (колькасць не павінна перавышаць 120) плюс 1 голас. К. называецца таксама памяшканне Сіксцінскай капэлы, дзе адбываюцца выбары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́ТВА,
1) рэліг. містычны зварот да Бога, святых, звышнатуральных сіл з просьбай аб літасці або адхіленні зла, з ухваленнем, падзякай; частка рэліг. культу, абавязковы атрыбут абрадаў, набажэнстваў, царк. свят і штодзённага жыцця вернікаў. Бываюць вусныя (чытаюцца ў голас) і мысленныя (лічацца як узыходжанне розуму да Бога). Вусныя малітвы бываюць агульныя (царкоўны малебен) і асабістыя. У час М. вял. значэнне надаецца рытуальным дзеянням (стаянне на каленях, узняцце рук і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ (Роберт Іванавіч) (20.6.1932, с. Касіха Троіцкага р-на Алтайскага краю, Расія — 20.8.1994),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1956). Друкаваўся з 1950. Першая кніга — «Сцягі вясны» (1955). У паэт. зб-ках «Выпрабаванне» (1956), «Равесніку» (1962), «Радыус дзеяння» (1965), «Сын Веры» (1966), «Усур’ёз» (1970), «Радар сэрца» (1971), «Голас горада» (1977), «Гэты час» (1983), «Узрост» (1988) і інш. тэма вернасці загінуўшым у Вял.Айч. вайну, роздум над сэнсам жыцця, лірыка кахання. Паэма «Рэквіем» (1961, музыка Дз.Кабалеўскага) прысвечана памяці тых, хто загінуў у Вял.Айч. вайну. «Ліст у трыццатае стагоддзе» (1963) — своеасаблівая размова з нашчадкамі. Аўтар «Паэмы пра розныя пункты погляду» (1967), паэмы «Чаканне» (1982), кн. падарожных публіцыст. нарысаў «І не заканчваецца зямля...» (1971) і інш. За кнігу «Голас горада» і паэму «210 крокаў» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1979. Многія яго вершы пакладзены на музыку. На бел. мову асобныя вершы Р. пераклалі Г.Бураўкін, І.Калеснік, В.Макарэвіч, М.Танк, В.Шыханцоў і інш.