вадасховішча ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Міхедавічы. Створана ў 1984. Пл. 0,5 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 900 м, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,77 млн.м³. Берагі спадзістыя, да іх прымыкаюць сенажаці і паша, на паўд. беразе лясныя насаджэнні і хмызнякі. М. напаўняецца вадой з Міхедава-Грабаўскага канала (бас.р. Прыпяць) у час веснавога разводдзя. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХЕ́ЕНКА (Анатоль Міхайлавіч) (н. 4.2. 1930, б.в. Сітнікі, Полацкі р-н Віцебскай вобл.),
бел. самадзейны разьбяр па дрэве. Працуе пераважна ў галіне дробнай пластыкі. Аўтар кампазіцый на фальклорныя, літ., гіст. тэмы. Творы вызначаюцца смелымі выразнымі ракурсамі, абагульненай плоскаснай манерай разьбы: «Хадакі да У.І.Леніна», «Гусляр», «Пойдзем у партызаны» (усе 1970), сувенірныя шахматы (1975), «Несцерка» (1976), «Дзед Талаш» (1977), «Партызаны» (1978), «Першае каханне» (1979), «Лявоніха» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ХІН (Мікалай Андрыянавіч) (16.7.1872, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 21.11.1946),
расійскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рвет.н. (1936), праф. (1919). Скончыў вет.ін-т у г. Юр’еў (1896, цяпер Тарту, Эстонія). З 1919 першы рэктар Маскоўскага вет. ін-та, потым заг. кафедры. Навук. працы па бактэрыялогіі і імуналогіі. Адкрыў узбуджальніка лептаспірозу буйн. раг. жывёлы, распрацаваў методыкі прыгатавання шэрагу вакцын і сываратак.
Тв.:
Курс частной микробиологии для ветеринарных врачей и студентов. М.; Л., 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЕ́ВА,
познанеалітычнае паселішча каля с. Мнева Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Размешчана на тэрасе левага берага р. Вырва. Помнік належыць носьбітам кіева-чаркаскай неалітычнай культуры (канец 4-га — сярэдзіна 3-га тыс. да н.э.). Даследаваннямі выяўлены рэшткі 9 заглыбленых у зямлю пабудоў каркаснай канструкцыі, вогнішчы адкрытага тыпу, гасп. і слупавыя ямы. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, разцы, нажы на пласцінках і адшчэпах, наканечнікі стрэл, серп, клінападобныя сякеры, касцяныя праколкі, кручок, фрагменты глінянага ляпнога посуду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЮ́ТА,
рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 41 км. Пл. вадазбору 873 км². Выцякае з воз.Пліса каля в. Пліса Глыбоцкага р-на, цячэ ў межах Свянцянскіх град і паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец. Прыток — р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шыр. 200—400 м. Пойма перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шыр. рэчышча 15—30 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РАЧ вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач, на аўтадарозе г. Клецк — в. Колкі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 35 км на ПдУ ад горада і 37 км ад чыг. ст. Клецк, 162 км ад Мінска. 2079 ж., 674 двары (1999). Цэхі па разліву мінер. вады і па вытв-сці плеценых вырабаў з лазы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Свята-Вазнясенская царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАВАЕ ВО́ЗЕРА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 20 км на ПнЗ ад г.п. Расоны, на Пн ад балота Вял. Мох, Пл. 0,33 км², даўж. 730 м, найб.шыр. 650 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 2,1 км. Пл. вадазбору 5,6 км². Схілы катлавіны невыразныя, на Увыш. да 2 м, пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІЖ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля р. Мрай, на аўтадарозе г.п.Бягомль — в.Зембін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 50 км на ПнЗ ад горада і 55 км ад чыг. ст. Барысаў, 100 км ад Мінска. 357 ж., 120 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік ахвярам фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У 16 ст. ў М. ў царкве св. Юр’я захоўвалася Мсціжскае евангелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЫ́ЧЫН (Сцяпан Іванавіч) (25.2.1940, в. Альшаны Столінскага р-на Брэсцкай вобл. — 8.7.1990),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1963). З 1970 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (з 1988 нам. дырэктара). Навук. працы па вет. мікрабіялогіі, вірусалогіі, эпізааталогіі, мікалогіі і імуналогіі.
Тв.:
Инфекционный ринотрахеит крупного рогатого скота // Профилактика болезней жвачных на комплексах и фермах. Мн., 1978;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУКА́ЧАВА,
горад, цэнтр раёна ў Закарпацкай вобл. Украіны, каля падножжа Карпат, на р. Латарыца (бас.р. Ціса). Вядомы з 1196. 90 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя. Прам-сць: дрэваапр., лёгкая, харчасмакавая; з-ды станка- і прыладабудаўнічы, камплектных лабараторый, мэблевы камбінат. Тэатр. Замак «Паланок» (14—18 ст.), гатычная капліца (14 ст.), арсенал (17 ст., гіст.-краязнаўчы музей), т. зв. Белы дом (17—18 ст.), ансамбль Нікольскага жаночага манастыра (14—18 ст.) і інш.