КАПЫ́ЦІН (Вячаслаў Фёдаравіч) (н. 1.1.1942, в. Трылесіна Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1977). Пасля заканчэння Магілёўскага пед. ін-та (1969) працуе ў ім, з 1978 заг. кафедры ўсеагульнай гісторыі. Даследуе помнікі эпохі мезаліту Верхняга Падняпроўя. Вылучыў самаст. сожскую культуру на тэр. паўд.-ўсх. Беларусі. Асн. працы: «Каменны век на тэрыторыі Беларусі» (1990), «Помнікі фінальнага палеаліту і мезаліту Верхняга Падняпроўя» (1991).
т. 8, с. 36
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)