падло́ўчы, ‑ага, м.
Уст.
1. Старшы аб’ездчык; ляснічы. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы. Стары ляснічы па-сваему цаніў Міхала, як служаку. Колас.
2. Старшы егер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падняво́лле, ‑я, н.
Няволя. А на зямлі быў час суровы — У падняволлі жыў народ. Машара. Мікалай Міхайлавіч быў ураджэнцам Заходняй Беларусі, першыя гады яго маленства прайшлі пры панскім падняволлі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазахапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Захапляцца некаторы час. [Стась] не разумеў, чаму нельга. Вярнуўся ж на сваю радзіму, дык чаму нельга па ёй вольна паходзіць, патаптаць яе травы, .. павахапляцца жыццём. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паматля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што, чым.
Разм. Матляць некаторы час. [Мсціслаў] паматляў рукою і рэзка кінуў. Алесь глядзеў не на косць, а на яго і ўбачыў, як друг збялеў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памо́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. памок, ‑ла; зак.
1. Мокнуць некаторы час. Памокнуць гадзіну пад дажджом.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Змокнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паскавы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Скавытаць час ад часу. Каб супакоіць Ліпку, Дзік дабрадушна матлошыць хвастом, пераступае з нагі на нагу і, задзіраючы ўгору вушастую галаву, разгублена паскавытвае... Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паскаро́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Пабаранаваць. [Андрэй:] — А якую мужчынскую работу яна робіць? Памагла мне перад сяўбой папар паскародзіць, жыта забаранаваць. Чарнышэвіч.
2. і без дап. Скародзіць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасклюдава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
1. Секучы ўдоўж, зняць паверхневы слой (з дрэва і пад.). Пасклюдаваць сцены. Пасклюдаваць хату.
2. і без дап. Склюдаваць некаторы час. Пасклюдаваць да вечара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
Смактаць патроху або час ад часу. Стары сядзеў на прызбе ў кажусе і пасмоктваў сваю піпку, якой ён ніколі не выпускаў з рота. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастраката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Стракатаць некаторы час. Сарока, махаючы хвастом, праляцела над маёй галавой, села на снег, пастракатала і, пакінуўшы на снягу крыжыкі слядоў і адбітак хваста, паляцела. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)